Навіны Быхаўшчыны адным абзацам

новости2НЯЎДАЛЫ ПАЧАТАК

У нядзелю ў вёсцы Касічы адбыўся пажар. Загарэлася хата, якая належыць жыхарам Магілёва. Гаспадары распачалі дачны сезон, прыбіраліся на прысядзібным вучастку. Скончыўшы працу, вярнуліся дадому, і ўжо там даведаліся аб здарэнні. Пацярпелых няма, пашкоджаны дах, маёмасць. Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём.

НАВЕСЦІ ПАРАДАК

На працягу тыдня на кожным з 150 грамадзянскіх могілкаў Быхаўскага раёна правядуць маніторынгі спецыяльна створаныя групы. Іх галоўная мэта — вызначыць стан месцаў пахавання для далейшага навядзення парадку. За могілкамі будуць таксама замацаваныя прадпрыемствы і арганізацыі раёна, якія акажуць садзеянне ў іх добраўладкаванні да Радаўніцы.

КАНФІСКАВАНЫ СТРЭЛЬБЫ

У ходзе асноўнага этапу спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Арсенал» супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Быхаўскага РАУС у мясцовага жыхара канфіскаваны незарэгістраваныя гладка-ствольныя паляўнічыя стрэльбы 16 калібра “ИЖ-К» і “ТОЗ-БМ”, а таксама 23 адзінкі боепрыпасаў і 150 гр. пораху.

НЕ ПАРУШАЙ!

З 13 па 23 красавіка на аўтамагістралі М-8 у раёне аграгарадка Следзюкі з 8.00 да 20.00 зноў будзе працаваць мабільны датчык кантролю хуткасці. Нагадваем, хуткаснае абмежаванне на дадзеным участку дарогі для легкавых і грузавых транспарт-ных сродкаў складае 60 км / г.

БЯСПЕКА ПРАЗ МАЛЮНАК

У навучэнцаў Быхаўскай дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў — новыя дасягненні. У рамках абласнога конкурсу «Выратавальнікі вачамі дзяцей» у намінацыі “Прапаганда прамысловай бяспекі перавозкі небяспечных грузаў” Марыя Раманава ўзнагароджана Дыпломам II ступені за малюнак “Не жартуй з агнём”. Юная мастачка Аляксандра Кухціна таксама атрымала Дыплом у
намінацыі “Выратаванне на водах” за работу “Ад вады да бяды адзін крок”.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Пожар в агрогородке Мокрое: огонь повредил баню и сарай

21 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Права беременных: Минтруда напомнил о гарантиях на работе

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Подготовка печи: как безопасно встретить отопительный сезон

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Пожар в Твердово: спасатели ликвидировали возгорание навеса

21 августа 2026
Читать новость
СПОРТ

Арина Соболенко сохранит первое место в рейтинге WTA

21 августа 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Завышенные цены: 20 сельхозорганизаций нарушили правила ценообразования

21 августа 2026
Читать новость

Архивы