Навіны Быхаўшчыны

новости1Начныя выкрадальнікі

Адразу два веласіпеда сталі аб’ектамі начнога крадзяжу з пад’езда дома па вуліцы Касценіча. Двуколавых «жалезных коней» скралі 16-гадовыя падлеткі, якія пражываюць у вёсках Глухі і Сялец. У дачыненні да малалетніх злачынцаў Следчым камітэтам распачата крымінальная справа.

Экалагічны конкурс

Навучэнка Быхаўскай дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў Ганна Лазарава стала адной з 9 пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак экалагічнай тэматыкі. Работа маленькай мастачкі заняла трэцяе месца. Малюнак пад назвай «Прыгожа, але атрутна» адпраўлены ў рэспубліканскі аргкамітэт прыроды і аховы навакольнага асяроддзя для ўдзелу ў фінале конкурсу.

Прыміце ўдзел

Бібліятэкі нашага раёна запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел у відэапраекце «У вянок песнярам», прысвечаным 135-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Для гэтага трэба запісаць на відэа сваё выкананне вершаў або ўрыўкаў з твораў гэтых пісьменнікаў, даслаць на электронны адрас crb@lib-bykhov.by альбо прынесці ролік у цэнтральную раённую бібліятэку ім. Б. В. Стральцова. Прадстаўленыя працы будуць пакладзены ў аснову відэароліка. Мэта відэапраекта – папулярызацыя творчасці класікаў беларускай літаратуры, прыцягненне ўвагі да беларускай кнігі, да чытання на роднай мове.

Віншуем

Сталі вядомымі вынікі вочнага тура прафарыентацыйнай алімпіяды па фізіцы, у якой прынялі ўдзел 64 вучня сярэдніх школ Магілёва і вобласці. Сярод іх быў і Іван Клімянкоў, вучань 7 «А» класа СШ №2 горада Быхава. Таленавіты хлопец узнагароджаны дыпломам 2 ступені.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Пожар в агрогородке Мокрое: огонь повредил баню и сарай

21 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Права беременных: Минтруда напомнил о гарантиях на работе

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Подготовка печи: как безопасно встретить отопительный сезон

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Пожар в Твердово: спасатели ликвидировали возгорание навеса

21 августа 2026
Читать новость
СПОРТ

Арина Соболенко сохранит первое место в рейтинге WTA

21 августа 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Завышенные цены: 20 сельхозорганизаций нарушили правила ценообразования

21 августа 2026
Читать новость

Архивы