Быхаўчанка Кацярына Роўская — пераможца конкурсу даследчых работ

Быхаўчанка Кацярына Роўская — пераможца конкурсу даследчых работ

Яшчэ ў мінулым годзе вучаніца гімназіі Кацярына Роўская стала пераможцай раённага і абласнога этапаў конкурсу даследчых работ. Не так даўно прайшоў рэспубліканскі этап. К гонару і радасці самой дзяўчыны, яе настаўніцы Ірыны Цімохавай, Кацярына атрымала Дыплом першай ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

гимназия

Школьніца прадстаўляла работу “Паходжанне і ўтварэнне літаратурных псеўданімаў” у секцыі “Літаратуразнаўства”. З дапамогай Ірыны Уладзіміраўны яна паспрабавала растлумачыць, чаму той ці іншы псеўданім замацаваўся за пэўным аўтарам. Раскрыць тэму работы было вырашана на прыкладзе юбіляраў 2016 года. Падрабязна даследчыкі спыніліся на асобах Змітрака Бядулі, Алаізы Пашкевіч і Максіма Багдановіча.

Пераглядзеўшы шмат энцыклапедычнай літаратуры, захопленыя сваім даследаваннем, Кацярына з настаўніцай перайшлі да практыкі і пачалі больш дасканала вывучаць творчасць абраных аўтараў. Па выніках сваёй працы яны прыйшлі да высновы,что ва ўсе часы і ў розных краінах прычыны ўзнікнення псеўданімаў былі падобныя. Самыя распаўсюджаныя з іх — гэта жаданне пазбегнуць праследавання з-за цяжкіх цэнзурных умоў, грамадскае становішча аўтара, няўпэўненасць у сваіх сілах, імкненне ўтаіць пол, даніна модзе.

Такім чынам, менавіта даследчую работу Кацярыны вылучылі сярод 22 іншых. Ірына Цімохава адзначыла, што яе вучаніца займалася даследаваннем гэтай тэмы не толькі дзеля перамогі ў конкурсе, але і з-за асабістага інтарэса. Таму ўжо пасля падвядзення вынікаў дзяўчына шмат расказвала аб сваёй рабоце аднакласнікам і вучням малодшых класаў. Магчыма, яе поспех і неабыякавасць стануць для кагосьці штуршком да самастойнай даследчай дзейнасці.

Кацярына ЧЫГІРОВА.

Последние новости

ОБРАЗОВАНИЕ

Старшеклассники Беларуси начнут изучать основы микроэлектроники

27 апреля 2026
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Холдинг «Горизонт» презентовал компактную новинку

27 апреля 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Возрождать, чего бы нам ни стоило. Лукашенко о возвращении в оборот пострадавших земель Полесья

27 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Как влияет на стаж и пенсию работа на полставки

27 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Беларуси утверждены профстандарты для сферы красоты, ухода за животными и легкой промышленности

27 апреля 2026
Читать новость
НОВОСТИ

В Беларуси с 29 апреля меняются ставки утилизационного сбора

27 апреля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем