Некаторыя паслугі паштовай сувязі падаражэлі

почтаЗ 27 сакавіка ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 10.03.2017 года №19 змяніўся кошт паслуг па перасылцы ўнутранай простай пісьмовай карэспандэнцыі (паштовыя карткі, лісты, бандэролі).

Дарэчы, апошняе змяненне тарыфаў на гэтыя паслугі было ў красавіку 2015 года. Тарыф на перасылку простай паштовай карткі, простага ліста (бандэролі) масай 20 г для фізічных і юрыдычных асоб складзе 0,42 рубля з улікам ПДВ, тарыф за кожныя наступныя поўныя або няпоўныя 20 г ліста (бандэролі) не зменіцца.

Адначасова змененыя тарыфы на некаторыя нерэгуляваныя паслугі паштовай сувязі: унутрырэспубліканскія паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання і паслугі па перасылцы міжнародных паштовых адпраўленняў. У сярэднім тарыфы на паслугі паштовай сувязі павысяліся на 9 працэнтаў да ўзроўню тарыфаў, якія дзейнічаюць з лютага 2016 года.

У той жа час зніжаны тарыфы на перасылку міжнародных адпраўленняў ЕМS у Расію (у тым ліку ў Маскву і Маскоўскую вобласць).

zviazda.by

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Пожар в агрогородке Мокрое: огонь повредил баню и сарай

21 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Права беременных: Минтруда напомнил о гарантиях на работе

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Подготовка печи: как безопасно встретить отопительный сезон

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Пожар в Твердово: спасатели ликвидировали возгорание навеса

21 августа 2026
Читать новость
СПОРТ

Арина Соболенко сохранит первое место в рейтинге WTA

21 августа 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Завышенные цены: 20 сельхозорганизаций нарушили правила ценообразования

21 августа 2026
Читать новость

Архивы