У Александрыі пакажуць “купальскі” цырк

У Александрыі пакажуць “купальскі” цырк

купальеПадрыхтоўка да галоўнага купальскага фестывалю «Александрыя збірае сяброў» ідзе поўным ходам, ужо адбылося два пасяджэнні яго пастаяннага аргкамітэта. Прыгожае купальскае свята будзе праходзіць на сваёй традыцыйнай пляцоўцы ў Шклоўскім раёне 8 і 9 ліпеня. Яго праграма абяцае быць надзвычай цікавай.

Акцэнт, як адзначыла першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Алена Баброва, будзе зроблены менавіта на міжнароднасці. Калі летась да пастаянных удзельнікаў форуму Беларусі, Расіі і Украіны далучылася Літва, то сёлета завітаюць прадстаўнікі Эстоніі, Латвіі, Польшчы і Германіі.

Разыначкай фестывалю стане вялікае эстрадна-цыркавое шоу «Купалле крочыць па планеце», білеты на якое паступяць у продаж ужо з 1 красавіка. Прадстаўленне завершыцца яшчэ адным грандыёзным шоу — парадам феерверкаў з удзелам гасцей з іншых краін.

Вялікае купальскае свята прапануе прыняць удзел у пазнавальнай квэст-гульні «У пошуках папараць-кветкі», якая дасць магчымасць далучыцца да народных традыцый нашых продкаў. Ёсць добрая нагода папрактыкавацца ў вырабе купальскіх вянкоў і прыняць удзел у спецыяльным конкурсе. На Купалле запрошаны фальклорныя калектывы і майстры дэкаратыўна-прыкладного мастацтва краін-суседак, якія пазнаёмяць са сваімі абрадамі і пачастуюць нацыянальнымі стравамі. У праграме свята шмат відовішчных конкурсаў і прэзентацый, выставак і майстар-класаў. Як заўсёды на свяце будзе шмат смачнай ежы і напояў, для дзяцей – гульняў і забаў, для дарослых – захапляльных шоу, у тым ліку і паветранае з удзелам парашутыстаў.

На Купалле ў Александрыю прыедуць папулярныя беларускія, украінскія і расійскія артысты. Сярод іх – спявачка з Украіны Ірына Білык, а для аматараў бардаўскай песні будзе спяваць вядомы выканаўца з Германіі Ціна Айсбрэнэр. Вядуцца перамовы наконт удзелу ў фестывалі расійскіх зорак Таццяны Буланавай, Мікіты Праснякова і гурта «Рукі ўверх».

zviazda.by

Последние новости

КУЛЬТУРА

«Славянский базар в Витебске»: что в программе международного фестиваля искусств

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове состоялся митинг-реквием «Чернобыльский набат»

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024