Быхаўскія навіны адным абзацам

новости2АКЦЫЯ ПАЧАЛАСЯ…

З 17 па 28 сакавіка ў раёне праводзіцца комплекс наглядных і прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з прычыны парушэнняў правілаў праезду скрыжаванняў, пешаходных пераходаў, а таксама манеўравання. У перыяд правядзення мерапрыемстваў інспектарамі дарожна-патрульнай службы ДАІ праводзяцца мэтанакіраваныя рэйды з фота- і відэафіксацыяй правапа-рушэнняў правілаў дарожнага руху вадзіцелямі і пешаходамі.

…І ЗАВЯРШЫЛАСЯ

У Быхаўскім раёне завершана рэспубліканская акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім», прысвечаная Сусветнаму дню грамадзянскай абароны. У рамках першага этапу ратавальнікі наведалі ўстановы адукацыі раёна, дзе, акрамя адпрацовак планаў эвакуацыі з будынкаў школ, былі праведзены гутаркі з дзецьмі і дэманстрацыя прафілактычных відэафільмаў. На другім этапе работнікі Быхаўскага РАНС прынялі ўдзел у тэматычных бацькоўскіх сходах.

УЗНАГАРОДЖАНЫ МЕДАЛЯМІ

На апаратнай нарадзе райвыканкама старшыня Быхаўскай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ Валерый Журавель уручыў юбілейныя медалі ў гонар 90-годдзя ДТСААФ старшыне райвыканкама Сяргею Ігнаценка і ваеннаму камісару раёна Леаніду Шрубу.

АМАТАРАМ МУЗЫКІ

Учора ў дзіцячай школе мастацтваў з канцэртнай праграмай выступіў народны акадэмічны хор “Мазаіка” Магілёўскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя. Н.А. Рымскага-Корсакава. Мастацкі кіраўнік і дырыжор Жанета Ялфімава адзначыла, што калектыў з’яўляецца лаўрэатам шматлікіх міжнародных конкурсаў, уладальнікам Гран-Пры. Прысутныя нацешыліся духоўнай музыкай, класікай, пачулі творы рускіх і беларускіх кампазітараў.

Последние новости

ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Возобновлена работа лечебно-диагностического корпуса Быховской ЦРБ

8 июля 2025
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как избежать теплового удара: советы и рекомендации

8 июля 2025
Читать новость
В МИРЕ

США готовятся возобновить военную поддержку Украины

8 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Под особым контролем — маршрутки

8 июля 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко ознакомился с состоянием дел на агрокомбинате “Заря”

8 июля 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко ознакомится с развитием в Беларуси козоводства

8 июля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем