Быхаўчанін Мікалай Дзямідаў удастоены медаля “За бездакорную службу” III ступені

Кіроўца пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Быхаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прапаршчык унутранай службы Мікалай Дзямідаў удастоены медаля “За бездакорную службу” III ступені.
Узнагароду выратавальніку ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў міністр МНС Уладзімір Вашчанка.