У Быхаве прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню праваслаўнай моладзі

У Быхаве прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае  Дню праваслаўнай моладзі

На тыдні сусвет адзначыў Дзень праваслаўнай моладзі. Не засталася ў баку ад свята і Быхаўшчына. У цэнтры народнай творчасці і рамёстваў прайшло ўрачыстае мерапрыемства.

Изображение 070

Ярка аформленыя выставы праваслаўных кніг, работы дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў сустракалі ўдзельнікаў урачыстасці.

Адкрывалі канцэртную праграму самыя юныя ўдзельнікі свята, выхаванцы дзіцячага садку №1 «Вясёлка», і зрабілі гэта вельмі прыгожа – вальсам.

Аб гісторыі свята і яго значэнні ў праваслаўным свеце распавёў айцец Ігар. Стрэчанне Гасподне адзначаецца праваслаўнымі хрысціянамі 15 лютага, праз сорак дзён пасля Нараджэння Хрыстова. Менавіта ў гэты дзень нованароджанага Езуса прынеслі з Бэтлеема ў Іерусалімскі храм. А вось Сусветны дзень праваслаўнай моладзі адзначаецца з 1953 года. У гэты дзень ва ўсім свеце праваслаўная моладзь праводзіць сустрэчы са святарамі, ладзіць канцэрты. Айцец Ігар пажадаў маладому пакаленню поспехаў у вучобе, здароўя, веры ў Бога.

Акрамя канцэртнай праграмы, было на свяце прадстаўлена і дэфіле мадэляў у традыцыйнай беларускай вопратцы – выхаванцы студыі «Прыгажуня» вырабляюць калекцыі касцюмаў, выкананых у розных тэхніках з ільняной тканіны з элементамі ўпрыгожванняў.

Изображение 011

Благачынны па Быхаўскай акрузе, настаяцель Храма Святой Жываначальнай Троіцы протаіерэй Мікалай не толькі павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак з выдатным святам, але і распавёў, што ў нашай царкве ўжо 4 гады працуе авіямадэльны гурток. На занятках дзеці не толькі вучацца ствараць мадэлі самалётаў, але і становяцца ўдзельнікамі духоўна-асветніцкіх гутарак. Юныя авіямадэлісты ўжо маюць узнагароды. Таксама протаіерэй Мікалай прадэманстраваў удзельнікам свята розныя віды самалётаў, запрасіўшы ўсіх ахвотных на свае заняткі, якія вучаць дабрыні, цярпенню.

Многія з выступоўцаў у гэты дзень адзначалі, што гэтае свята — жывое злучэнне пакаленняў, якое адраджае праваслаўную культуру, умацоўвае духоўнасць нашага народа, а значыць, мае права на працяг.

Святлана ТОКАРАВА.

Последние новости

ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Возобновлена работа лечебно-диагностического корпуса Быховской ЦРБ

8 июля 2025
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как избежать теплового удара: советы и рекомендации

8 июля 2025
Читать новость
В МИРЕ

США готовятся возобновить военную поддержку Украины

8 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Под особым контролем — маршрутки

8 июля 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко ознакомился с состоянием дел на агрокомбинате “Заря”

8 июля 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко ознакомится с развитием в Беларуси козоводства

8 июля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем