У цэнтры народнай творчасці і рамёстваў працавала сапраўдная беларуская хатка

У цэнтры народнай творчасці і рамёстваў працавала сапраўдная беларуская хатка

На цэлую гадзіну другі паверх цэнтра народнай творчасці і рамёстваў ператварыўся ў сапраўдную хату беларуса 19 стагоддзя.

DSC_0098

На незвычайную экскурсію па кутку народнага побыту сюды запрасілі вучняў сярэдняй школы №2 і гімназіі. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, што ў жыллі было два галоўных кута – чырвоны і бабін, а цэнтральным месцам у хаце з’яўляўся… стол. З зацікаўленасцю школьнікі разглядалі гліняны посуд, пячны інвентар і іншыя прадметы абіходу.

Важную ролю нашы продкі надавалі лялькам, якія выступалі заступнікамі ад злых духаў. Метадыст цэнтра Ірына Фадзеева паказала прысутным, як зрабіць такую ляльку. Літаральна за некалькі хвілін ласкуткі тканіны і чырвоная нітка ператварыліся ў пацешную ляльку-пеленашку.

Уразіў школьнікаў яшчэ адзін майстар-клас. Яны ўбачылі, як з дапамогай ткацкага станка і рознакаляровых нітак нашы продкі ткалі паясы. Па народных павер’ях, пояс абараняў ад розных нячысцікаў, выкарыстоўваўся ў зажыначных абрадах і наогул меў вялікае значэнне ў народнай рытуальнай сімволіцы.

DSC_0080

Не абыйшлося мерапрыемства без конкурсаў і гульняў. Для дзяўчат загадзя падрыхтавалі два фартухі, якія трэба было ўпрыгожыць. Дзяўчынкі з энтузіязмам прыняліся за справу.

Хлопцаў запрасілі на вясёлую гульню “Мікітаў лапцік”. Калі хто не ведае, то гэта тое самае, што і вядомая ўсім гульня са стулікам. Самаму спрытнаму дастаўся ў падарунак саламяны павук.

DSC_0083

На гэтым цікавае падарожжа ў хату беларуса завяршылася. А сапраўды, нягледзячы на тое, што не было раней сучасных гаджэтаў, нашы продкі не сумавалі. Яны плённа працавалі і весела адпачывалі.

Кацярына ЧЫГІРОВА.

Последние новости

ЭКОНОМИКА

Облигации в долларах США: Беларусь разместила $50 млн под 2,9% годовых

10 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Защита от животных на М6: как работает комплекс

10 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

В деревне Чечевичи огонь уничтожил постройку: спасатели отстояли соседние дома

10 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Зарядка электромобилей в Беларуси: правительство утвердило новую программу

10 августа 2026
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Вода ошибок не прощает: спасатели Быховщины напоминают о правилах безопасности

10 августа 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко встретился с Зюгановым: обсудили машиностроение и пшеницу «Зюгановка»

10 августа 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем