Навіны Быхаўскага краю адным абзацам

новости2На аздараўленні

З пачатку года праз прадстаўніцтва абласнога ўпраўлення рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва ўжо прайшлі аздараўленне 426 дзяцей з Быхаўскага раёна. Школьнікі пабылі ў санаторыях «Свіслач», «Сосны», рэабілітацыйным аздараўленчым цэнтры «Ждановічы», а дзеці дашкольнага ўзросту зараз праходзяць аздараўленне ў санаторыі «Вясёлка». 108 навучэнцаў з Навабыхаўскага ВПК і гімназіі г. Быхава выехалі ў санаторый «Нарачанскі бераг». У наступным месяцы навучэнцы змогуць аздаравіцца таксама і за межамі рэспублікі – у санаторыі «Беларусь» г. Сочы.

Узнагарода

Граматай і пераходзячым кубкам Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь узнагароджана Быхаўскае аддзяленне Дэпартамента аховы, якое заняла першае месца за 2016 г. у аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю спартыўна-масавай работы і прафесійнай падрыхтоўкі сярод падраздзялен-няў аховы III групы.

Прафарыентацыя

У гарадскіх установах адукацыі метадысты раённага цэнтра культуры правялі гадзіны прафарыентацыі, з мэтай дапамагчы заахвоціць малых сваёй прафесіяй. З дзевяцікласнікамі першай гарадской школы сустрэліся Алена Цыганова і Аляксандра Казялец. Навучэнцаў сярэдняй школы №3 наведала Лілія Мамонава. Работнікі культуры распавялі навучэнцам аб спецыяльнасцях і напрамках, па якіх ідзе набор ва ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» і «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтва».

Перамогі

Міжнародны турнір па вольнай барацьбе памяці героя-падводніка Анатоля Іспянкова сабраў у Віцебску больш за 200 юных атлетаў. Беларускія спартсмены з Оршы, Сянно, Бешанковічаў і Быхава змагаліся за першынства з мацнейшымі барцамі Расіі і Латвіі. Выпускнік Быхаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, а зараз навучэнец Віцебскага Дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву Дзяніс Мандрык у ходзе ўпартай барацьбы заваяваў бронзавы медаль. Перад гэтым Дзяніс адзначыўся на яшчэ адным турніры ў Оршы, дзе заняў ганаровае 1 месца. 

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Жители Быхова учатся предотвращать пожары и заботиться о здоровье

18 сентября 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

Один из крупнейших в 2025 году астероидов пролетел мимо Земли

18 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

Волейболистки “Минчанки” выиграли два матча на старте розыгрыша Кубка России

18 сентября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Запреты на посещение лесов действуют в 11 районах Беларуси

18 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

В Быхове прошла спартакиада по мини-футболу

18 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Сегодня в Быховском районе проходит единый день информирования

18 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем