Навіны Быхаўскага краю

новостиНа рэспубліканскім п’едыстале

12 раз зборная каманда лесаводаў Магілёўскай вобласці займае першае месца ў рэспубліканскай зімовай спартакіядзе работнікаў лясной гаспадаркі. Як і прадквазваў “МП” (гл. № 7 ад 25 студзеня), з перамогай са спаборніцтваў прыехала памочнік ляснічага Вараніноўскага даследча-вытворчага лясніцтва Дар’я Данілова. Яна была самай хуткай у індывідуальнай лыжнай гонцы. Жаночая каманда, у склад якой увайшла дзяўчына, таксама паказала лепшы вынік у каманднай эстафеце. «Срэбраным» прызёрам сярод “індывідуалаў”-мужчын стаў вадзіцель Хамічскага лясніцтва Уладзімір Данілоў – бацька пераможцы.

Агульная заслуга

Быхаўскі аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама заняў другое месца ў абласным смотры-конкурсе па лепшаму развіццю фізічнай культуры, спорту і турызму. Пры падліку балаў улічваліся самыя разнастайныя паказчыкі: ад агульнай колькасці спартыўных мерапрыемстваў і іх удзельнікаў, да развіцця інфраструктуры і прызавых месцаў на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах.

Акцыя

Дзякуючы акцыям «Падары бібліятэцы кнігу» і «Стань духоўным мецэнатам» у 2016 году фонды бібліятэк раёна папоўніліся на 790 асобнікаў літаратуры. Акцыя «Падары бібліятэцы кнігу» працягваецца. Першым літаратурай падзяліўся быхаўчанін Аляксандр Квартальны, які прынёс у цэнтральную раённую бібліятэку імя Б.В.Стральцова 8 кніг.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Пожар в агрогородке Мокрое: огонь повредил баню и сарай

21 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Права беременных: Минтруда напомнил о гарантиях на работе

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Подготовка печи: как безопасно встретить отопительный сезон

21 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Пожар в Твердово: спасатели ликвидировали возгорание навеса

21 августа 2026
Читать новость
СПОРТ

Арина Соболенко сохранит первое место в рейтинге WTA

21 августа 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Завышенные цены: 20 сельхозорганизаций нарушили правила ценообразования

21 августа 2026
Читать новость

Архивы