Навіны адным абзацам

новости1Латарэя, віктарыны, песні

У перыяд школьных зімовых канікул цікавыя і займальныя мерапрыемствы для хлопчыкаў і дзяўчынак падрыхтавалі работнікі бібліятэк. У ДУА «Вараніноўскі ВПК д/сад-БШ» адбылася конкурсна-гульнявая праграма «Новы год – сюрпрызаў час», дзе іх забаўлялі не толькі галоўныя навагоднія персанажы Дзед Мароз і Снягурка, але і героі з дзіцячых казак. Займальна прайшла і навагодняя латарэя. Таксама дзецям распавялі пра навінкі літаратуры. А ў школьным лагеры СШ №2 бібліятэкары правялі гульнявую праграму «У зімовых варот навагодні карагод». Для дзяцей былі арганізаваны віктарыны, жарты, песні.

На дапамогу

У мінулую суботу ў аддзяленне ДАІ АУС райвыканкама трапіла паведамленне, што зблізку вёскі Хачынка кіроўца мікрааўтобуса з’ехаў у кювет. Механічных пашкоджанняў не атрымаў, аднак самастойна выбрацца не змог. Яму на дапамогу быў накіраваны спецыялізаваны транспарт ДЭУ-76. Дзякуючы аператыўным дзеянням, кіроўца працягнуў свой шлях.

Мультымедыйная гадзіна

Бібліятэкары гарадской бібліятэкі-філіяла №49 мікрараёна Быхаў-1 запрасілі сваіх юных чытачоў прыняць удзел у мультымедыйнай гадзіне «Як сустракаюць Новы год людзі ўсіх зямных шырот» і, каб мерапрыемства запомнілася, зрабілі яго вясёлым, напоўненым цудамі, гульнямі, конкурсамі. Віртуальнае вандраванне па краінах свету дазволіла дзецям даведацца аб разнастайнасці навагодніх традыцый і звычаяў.

Своечасовае выратаванне

Супрацоўнікі Быхаўскага аддзялення Дэпартамента аховы ў мінулыя выхадныя дні літаральна выратавалі ад замярзання дваіх жыхароў райцэнтра. У першым выпадку міліцыянеры дапамаглі завесці аўтамабіль, які заглух, і гора-кіроўца змог даехаць да месца назначэння. А неўзабаве іх дапамога спатрэбілася замярзаючаму чалавеку, дарэчы, інваліду, якога на службовай машыне адвезлі дадому.

Узнагароды за творчасць

Новымі ўзнагародамі папоўнілася капілка дасягненняў Быхаўскай дзіцячай школы мастацтваў. У III адкрытым фестывалі-конкурсе юных піяністаў “Натхненне”, які прайшоў у Клічаўскім раёне, Анастасія Бухрашвілі стала пераможцай і атрымала дыплом I ступені, а Цімафей Сідарэнка адзначаны дыпломам удзельніка. Сярод вучняў дзіцячых школ мастацтваў Магілёўскай вобласці, прыняўшых удзел у фестывале-свяце вакальна-харавой творчасці “Дняпроўскія званочкі”, годна выступіла маленькая таленавітая быхаўчанка Кацярына Малахава, за што і была ўзнагароджана дыпломам удзельніка.

Разам з аўтамагазінам

Супрацоўнікі Быхаўскага РАНС дзеля таго, каб засцерагчы кожнага жыхара раёна. Гэтым разам яны выязджалі ў аддаленыя вёскі сумесна з работнікамі аўтамагазінаў. Ратавальнікі пагутарылі з вяскоўцамі, нагадалі аб асноўных правілах эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, паводзінах у марознае надвор’е, звяртаючы асаблівую ўвагу на недапушчальнасць пакідання малалетніх дзяцей без нагляду дарослых, а для большай нагляднасці раздалі навучальную прадукцыю.

Курс — на супрацоўніцтва

Педагогі і навучэнцы Магілёўскага абласнога ліцэя №1 наведалі абласны ліцэй №5 г. Быхава. Яны пабывалі ў музеі 57-ай МРАД і здзейснілі аглядную экскурсію па ўстанове адукацыі, абмеркавалі план далейшага супрацоўніцтва. 

 

Последние новости

КУЛЬТУРА

«Славянский базар в Витебске»: что в программе международного фестиваля искусств

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове состоялся митинг-реквием «Чернобыльский набат»

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024