На Быхаўшчыне падведзены вынікі рэалізацыі праекту па прыватна-дзяржаўнаму партнёрству

На Быхаўшчыне падведзены вынікі рэалізацыі праекту па прыватна-дзяржаўнаму партнёрству

партнерУ Быхаўскім раёне падведзены вынікі рэалізацыі праекту “Прыватна-дзяржаўнае партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця сельскіх раёнаў Беларусі”. Яго сутнасць – прыцягненне карысных прыватных ідэй, якія змогуць удасканаліць агульна-грамадскае жыццё.

У працы семінару прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяна Кананчук, дырэктар Міжнароднага фонду развіцця сельскіх тэрыторый Сяргей Тарасюк, намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Вольга Яшына, а таксама прадстаўнікі Быхаўскага, Краснапольскага, Клічаўскага, Касцюковіцкага, Хоцімскага і Слаўгарадскага раёнаў.

У аграсядзібе “У Дудзіка” ішла размова аб вопыце і перспектывах дзейнасці цэнтраў рэгіянальнага развіцця пры мясцовых органах улады. Мадэратары падкрэслівалі, што ў кожным з раёнаў ёсць ініцыятыўныя людзі, якія зацікаўлены ў распрацоўцы розных незвычайных праектаў з мэтай прыцягнення грашовых сродкаў.

У Быхаўскім раёне на працягу бягучага года на конкурс было прадстаўлена 10 праектаў. Здаровы лад жыцця, рэсурсазахаванне, энергетычнае развіццё, гендарная роўнасць, сацыяльныя паслугі, захаванне культурнай і прыроднай спадчыны – спектр самы разнастайны.

У выніку прыцягнулі гранты пакуль толькі два праекты, распрацаваныя раённым цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Так, праектам “Аніматар для сталых” зацікавіўся нямецкі фонд “Памяць, адказнасць і будучыня”, які выдзеліў быхаўчанам для яго рэалізацыі 5.410 еўра. Яшчэ адна міні-ініцыятыва “Выбар за табой” прыцягнула ў раён грант на амаль сем з паловай мільёнаў недэнамінаваных рублёў.

Удзельнікі семінару адзначылі, што арганізацыям і прадпрыемствам патрэбна праяўляць больш актыўнасці і ініцыятыў па ўдзелу ў новых праектах. Акрамя таго, не павінны заставацца ў баку і простыя грамадзяне. Прыцягненне грантаў пад крэатыўныя праекты – гэта рэальная магчымасць праявіць сябе і зрабіць карысную справу для грамадства. 

Наталля ЛЕВАЧКОВА.

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

Один из крупнейших в 2025 году астероидов пролетел мимо Земли

18 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

Волейболистки “Минчанки” выиграли два матча на старте розыгрыша Кубка России

18 сентября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Запреты на посещение лесов действуют в 11 районах Беларуси

18 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове прошла спартакиада по мини-футболу

18 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Сегодня в Быховском районе проходит единый день информирования

18 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Кассовый чек как гарантия защиты прав пассажира

18 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем