Убачыць ўсю гісторыю Магілева можна ў пераходзе

Убачыць ўсю гісторыю Магілева можна ў пераходзе

переход

Ён з’явіўся ў Магілёве на скрыжаванні вуліцы Чалюскінцаў і Пушкінскага праспекта дзякуючы рэканструкцыі Дняпроўскага моста. Па сутнасці, гэта яшчэ адзін музей, дзе можна будзе ўбачыць усю гісторыю Магілёва ад мінулага да сучаснага.

— Падземнага перахода ў такім арыгінальным дызайнерскім рашэнні няма ва ўсёй краіне, - запэўнівае начальнік магілёўскага ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Андрэй Маскалёў. — Актыўны ўдзел у афармленні прыняло магілёўскае прадпрыемства «КУВО», якое зрабіла графічныя малюнкі з выявамі горада са звыштрывалага шкла, якое проста так не разаб’еш. Мы паклапаціліся, каб пераход добра асвятляўся. Унутры перахода і па ўсей транспартнай развязцы ўсталяваны відэакамеры з вывадам на пост УУС і ДАІ. Так што вандалам можа вельмі дорага абысціся спроба нешта сапсаваць. А галоўная вартасць моста - гэта сучасны ліфт для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, які зрабілі спецыялісты завода Магілёўліфтмаш. Яго асаблівасць у тым, што тут увасобіліся ў жыццё пажаданні ўсіх нашых калясачнікаў.

Наогул рэканструкцыя да непазнавальнасці змяніла знешні выгляд гістарычнага цэнтра Магілёва. Выраўнялі берагі Дняпра, зроблена добраўпарадкаванне прылеглай да моста часткі. Стала не проста прыгожа, а яшчэ і зручна як пешаходам, так і аўтамабілістам.

— Мы нарэшце развязалі гэты транспартны вузел і павялічылі прапускную здольнасць у два разы. Тых пробак, якія дагэтуль існавалі тут, болей не будзе,  — паведаміў Андрэй Маскалёў.

zviazda.by

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове поздравили старшее поколение с Днем пожилых людей

1 октября 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

На Аляске выбрали самого толстого медведя

1 октября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Три вакцины против гриппа будут использовать в нынешнем эпидсезоне

1 октября 2025
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Обменять валюту станет проще: в Беларуси смягчают требования к платежеспособности банкнот

1 октября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Гриппа в Беларуси пока нет, подъем заболеваемости ожидается в конце января — феврале

1 октября 2025
Читать новость
В МИРЕ

На манифестации профсоюзов в Париже будет дежурить около 5 тыс. полицейских

1 октября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем