Цэнтры турыстычнага прыцягнення

Цэнтры турыстычнага прыцягнення

Летам многія мараць пра тое, каб з’ездзіць куды-небудзь за межы Бацькаўшчыны, убачыць, чым жывуць іншыя краіны, дакрануцца да незнаёмых культур. Але ў той жа час і Беларусь здольная здзівіць арыгінальнымі турыстычнымі маршрутамі. Сакавітае, маляўнічае Палессе, багатая на архітэктурную спадчыну Гарадзеншчына, край мастакоў і іх музаў – Віцебшчына… Куды ж лепш паехаць і як не разгубіцца ў гэтай разнастайнасці?

бел туризм

Сваімі парадамі дзеліцца гісторык, выпускнік «Нясвіжскай акадэміі», сябра магілёўскага аддзялення «Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» Леанід Платоненка:

– Паколькі сам я магіляўчанін, то і іншым хачу параіць наведаць некалькі аб’ектаў, што знаходзяцца ў Магілёўскай вобласці.

Мсціслаў – гэта фактычна беларускі Суздаль, дзе адметныя помнікі даўніны спалучаюцца з велічнасцю прыроды. Праз горад так і не была пракладзена чыгунка (усім вядома, што, калі дзесьці праходзілі рэйкі, месца адразу пачынала актыўна развівацца, расці як прамысловы цэнтр). Таму горад змог захаваць сваю першапачатковую самабытнасць.

 

Ён знаходзіцца на пэўным рубяжы рускай і заходнееўрапейскай культур – увабраў у сябе архітэктурныя асаблівасці абедзвюх. Варта прыехаць сюды, каб убачыць гэты адметны сінтэз.

Быхаў – гэта адзіны горад у Беларусі, дзе маецца фартыфікацыя XVІІ стагоддзя. Яна земляная, не ў самым добрым стане, аднак усё-такі захавалася. Вядомы многім Быхаўскі замак – толькі частка гэтых магутных умацаванняў.

бых замок

 

Быхаў будаваўся па прынцыпах ідэальнага горада эпохі Адраджэння: усе вуліцы, бы промні, радыяльна разыходзіліся ад цэнтра. Акрамя яго, у Беларусі ёсць яшчэ пару «ідэальных гарадоў» – гэта Слуцк, а таксама Нясвіж, пабудаваны па прынцыпах Нябеснага Іерусаліма.

Адзін з вельмі цікавых аб’ектаў, не ўключаных у масавыя турыстычныя маршруты, гэта дварцова-паркавы ансамбль у Жылічах Кіраўскага раёна. Яго ў свой час узвялі буйныя землеўладальнікі Булгакі. У цэнтры вялізнага парку знаходзіцца палац, вытрыманы ў класічных традыцыях пачатку XІX стагоддзя. Ён вылучаецца дакладнасцю планіроўкі, некаторыя пакоі багата аздобленыя.

 

У адноўленай частцы палаца знаходзіцца музей, у другой вядзецца рэстаўрацыя, якую плануецца завяршыць у 2018 годзе. Сам палац – унікальная пабудова, бо яго амаль не закранула ні рэвалюцыя, ні вайна. Калі б якасна завяршыць у ім усе аднаўленчыя работы, ён не саступаў бы па сваёй прыгажосці палацу Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі.

zviazda.by

Последние новости

ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко о ВНС: мы будем истинным национальным фронтом

25 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Министр обороны Беларуси: Запад рассматривает военную силу как одно из основных средств достижения своих интересов

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Александр Лукашенко: Нападение на Беларусь будет расцениваться как нападение на Российскую Федерацию

25 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали ветеранов органов и подразделений по чрезвычайным ситуациям

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

С 15 апреля на Могилёвщине стартует республиканская акция «За безопасность вместе!»

15 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

На сайте Минобразования появился раздел с ответами на часто задаваемые вопросы о вступительной кампании

17 апреля 2024