У Быхаве прайшоў сход па выбранні ўдзельнікаў V Усебеларускага народнага сходу

У Быхаве прайшоў сход па выбранні ўдзельнікаў V Усебеларускага народнага сходу

IMG_163510У РЦК прайшоў сход упаўнаважаных Быхаўскага раёна па вылучэнні кандыдатур і выбранні ўдзельнікаў V Усебеларускага народнага сходу.

Перад яго пачаткам на працягу гадзіны ўпаўнаважаныя мелі магчымасць не толькі зарэгістравацца, але і азнаёміцца з выставаю кніг мясцовых аўтараў аб гістарычным мінулым, працоўных і ратных справах землякоў у мірныя дня і ў гады Вялікай Айчыннай вайны, людзей, якія ўслаўляюць наш Прыдняпроўскі край, падпісацца на друкаваныя выданні, у тым ліку на сваю раённую газету “Маяк Прыдняпроўя”.

Да іх увагі былі наладжаны выставы карцін, вырабаў ДУДА”Дзіцячая школа мастацтваў г. Быхава”, ДУА “Дзіцячая школа мастацкіх рамёстваў і мастацтваў г. Быхава”, дома дзіцячай творчасці, прадукцыі прадпрыемстваў горада.

IMG_16101

Тым часам у глядзельнай зале дэманстраваўся раз-пораз кароткамятражны дакументальны відэафільм аб дасягненнях раёна за пяць гадоў, якія мінулі пасля IV Усебеларускага народнага сходу.
Больш падрабязна аб гэтым сказаў потым у сваім змястоўным выступленні першы намеснік старшыні Быхаўскага раённага выканаўчага камітэта Юрый Ждановіч. Ён паведаміў сходу, што ў параўнанні з 2010 годам аб’ём прамысловай прадукцыі вырас на 82,5 працэнта, у эканоміку раёна прыцягнута 25,6 млн. долараў ЗША прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове.

Пералічэнне ў мясцовы бюджэт ад выкарыстання, рэалізацыі маёмасці камунальнай уласнасці склала 3,9 млрд. рублёў.

Называючы канкрэтныя лічбы, Юрый Сцяпанавіч прывёў і канкрэтныя факты па рэалізацыі буйных інвестыцыйных праектаў. Такіх, да прыкладу, як будаўніцтва супермаркета “Еўраопт” з агульным аб’ёмам інвестыцый 100,7 млрд. рублёў, стварэнне комплексу для актыўнага адпачынку на вадзе з пашырэннем паслуг аграсядзібы “Адпачынак на паляне” з аб’ёмам інвестыцый 1,8 млрд. рублёў і так далей.

ТАА “Тайкун” завяршыла інвестыцыйны праект па будаўніцтву станцыі для вытворчасці электраэнергіі з узнаўленчых крыніц. Інвестыцыі ў гэты праект склалі 28,6 млрд. рублёў.

ТАА “АрхБудКомплекс” пачало ажыццяўляць тры інвестыцыйныя праекты з агульным аб’ёмам заяўленых інвестыцый у 600 млрд. рублёў. Па двух праектах прадугледжана ўзвядзенне электрастанцый для вытворчасці электрычнасці з узнаўленчых крыніц энергіі.

Значны крок наперад у сваім развіцці зрабілі СЗАТ “Белатміт”, СЗАТ “Агралінк”, Быхаўскі КАСЗ, ДЛГУ “Быхаўскі лясгас”, ААТ “Торфапрадпрыемства “Дняпроўскае”, іншыя прадпрыемствы, арганізацыі.
Прадпрыемствы гандлююць болей чым з 20 краінамі свету.

Ёсць пэўныя дасягненні і ў сельскагаспадарчай вытворчасці. У 2013 годзе распачата будаўніцтва 8 новых малочнатаварных комплексаў, рэканструкцыя комплекса “Усходняе” ў філіяле “Макранскі” ААТ “Быхаўскі КАСЗ”. Летась у 7 сельгасарганізацыях здадзены ў эксплуатацыю першыя пускавыя комплексы, а ў ААТ “Следзюкі”, ААТ “Вараніно” будаўніцтва комплексаў завяршылі .

Напрыканцы 2013 года ў вёсцы Касічы пачало працаваць інавацыйнае прадпрыемства “Фарэлевая гаспадарка “Лахва”, якое летась экспартавала прадукцыі на 14,2 млн. долараў ЗША.

Такіх прыкладаў многа і пра ‘ўсё гэта ў розныя часы распавядалася на старонках нашай раённай газеты, тыраж якой складае болей 5000 экземпляраў. Так што паўтараць усё зноў неабходнасці няма. Скажу толькі, што за пяцігодку ў раён паступіла болей 70 новых трактараў, у тым ліку 4 — энерганасычаныя, 2 збожжаўборачныя камбайны.

Выступілі таксама дырэктар ДЛГУ “Быхаўскі лясгас” Віктар Кузняцоў, які нядаўна ўзнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”, старшыня Быхаўскага раённага аб’яднання арганізацыі прафсаюзаў, уваходзячых у ФПБ Наталля Прыбарэц, дырэктар ДУДА “Дзіцячая школа мастацтваў г. Быхава” Вольга Глушчанка, якая ўдзельнічала ў ІV Усебеларускім народным сходзе, тэхнік-асемянатар ААТ “Валадарскі” Людміла Сілкова, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяна Кананчук. Таццяна Пятроўна была дэлегатам ІІ і ІV Усебеларускіх народных сходаў.

IMG_16329

Усе выступаючыя казалі не толькі аб сваіх працоўных дасягненнях, а і аб адносінах да прадстаячага форуму, тых задач, якія ён паставіць перад грамадствам і якія будуць потым ператвараць у жыццё.

Меў слова памочнік Прэзідэнта Беларусі — галоўны інспектар Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў. Генадзь Міхайлавіч пагадзіўся з тым, што за прайшоўшыя 5 гадоў у раёне сапраўды многае зроблена. Але пры гэтым многае і не зроблена. Таму мы абавязаны зрабіць усё, працаваць так, каб наша краіна ўвайшла ў лік развітых краін Еўропы. Тым болей, што аўтарытэт Беларусі, яе лідара на міжнароднай арэне расце.

IMG_16215

Адкрытым галасаваннем упаўнаважаныя выбралі ўдзельнікаў V Усебеларускага народнага сходу, які адбудзецца ў Мінску 22-23 чэрвеня. Туды паедуць старшыня Быхаўскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Ігнаценка, першы сакратар райкама ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Павел Кузняцоў, дырэктар ДЛГУ “Быхаўскі лясгас” Віктар Кузняцоў, дырэктар ДУА “Дзіцячая школа мастацкіх рамёстваў і мастацтваў г. Быхава” Ірына Кухціна, начальнік УКДБ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Аляксандр Невяроўскі, старшыня Быхаўскага раённага аб’яднання арганізацыі прафсаюзаў, уваходзячых у ФПБ Наталля Прыбарэц, тэхнік-асемянатар ААТ “Валадарскі” Людміла Сілкова, старшыня Быхаўскага раённага Савета дэпутатаў Нэла Шунькіна, рабочая па комплекснаму абслугоўванню будынкаў і збудаванняў Быхаўскага УКП “Жылкамгас” Ірына Яшчанка.

Была прынята Рэзалюцыя Быхаўскага раённага сходу актыву па выбранні ўдзельнікаў і абмеркаванні матэрыялаў і дакументаў V Усебеларускага народнага сходу.

У кулуарнай размове з удзельнікамі раённага сходу, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Аркадзем Вядзернікам, ветэранам працы Вольгаю Цвярдоўскай, палкоўнікам марской авіяцыі ў адстаўцы і кавалерам ордэна Чырвонай Зоркі Аляксандрам Баранавым, старшынёю Абідавіцкага сельвыканкама Алегам Шадурыным, ляснічым Хаміцкага лясніцтва Віктарам Барковым, юрысконкультам ААТ “Вараніно” Святланаю Флуерар, якая пераехала да нас на пастаяннае месца жыхарства з Луганскай вобласці Украіны, іншымі паважанымі людзьмі пераканаўся, што ўсе яны падтрымліваюць Прэзідэнта і Урад Беларусі, іх добрыя цяперашнія і перспектыўныя пераўтварэнні на карысць дзяржавы, усяго беларускага народа.

Мікола ЛЕЎЧАНКА,
удзельнік першага Ўсебеларускага народнага сходу.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

ЦИК: первое заседание ВНС седьмого созыва состоится 24 и 25 апреля

16 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине заложили березовую рощу “Звезда героев”. ФОТО

16 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Более 6 тыс. молодых людей Могилевской области будут работать в студотрядах

16 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Александр Лукашенко подписал указ о социальной поддержке отдельных категорий граждан

16 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

“Горячую линию” по вопросу обеспечения населения горячим водоснабжением проведет КГК Могилевской области 24 апреля

16 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Эфирное вещание теле- и радиоканалов будет временно отсутствовать в Могилеве и 8 районах области 17 апреля

15 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В санатории — по новым правилам

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Республиканский субботник в Беларуси пройдет 20 апреля

15 апреля 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Мошенничество в социальных сетях

15 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

На Быховщине отметили День беременных

9 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Машинный парк сельсоветов Быховского района пополнен четырьмя новыми автомобилями

10 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Акция «Наш животновод» проходит на Быховщине

3 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Житель Быховского района привлечён к административной ответственности за сжигание травы

3 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел 1-й этап областного фестиваля управленческого опыта руководителей учреждений общего среднего образования «Лидер образования»

8 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане в числе победителей областного этапа республиканского конкурса на лучший детский рисунок на экологическую тематику

3 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховчан приглашают принять участие в едином дне озеленения

3 апреля 2024