На ферме з мужам і братам

У вёсцы Заброддзе адкрытага акцыянернага таварыства “Абідавічы” доўгі час працавала цяперашні перадавы аператар машыннага даення кароў Раіса Сеўрукова.

на ферме з мужам и братам цветная

—Тады ў нашай невялікай вёсцы мелася свая малочна-таварная ферма на 200 буронак і 100 цёлак, — успамінае Раіса Міхайлаўна, — а загадвала ёю мая маці Таццяна Аўрамаўна. Бацька ж рабіў шафёрам.

Гэтую ферму потым узначальвала і я, недзе каля двух гадоў. Потым жывёлу перавялі ў вёску Палкі, і мне давялося кіраваць не толькі тамашняю ўзбуйненаю жывёлагадоўчаю фермаю, а і адначасова свінагадоўчаю.

—А хіба так можна?

—Напэўна, можна, калі ўзнікае вытворчая неабходнасць, калі праўленне лічыць, што кіраўнік не падвядзе.

—І Вы не падвялі?

—Не падвяла, кіравала двума калектывамі каля 10 гадоў. Прычым паспяхова.

—Чаму ж тады апынуліся ў Сяльцы?

—Па прычыне ўзбуйнення гаспадарак. Да таго ж, прапанавалі новы дом, пабудаваны па Дзяржаўнай праграме адраджэння і развіцця вёскі на 2010-2015 гады. Згадзілася. І ў 2010 годзе мая сям’я пераехала ў Сялец, справіла наваселле.

На новым месцы пайшла даіць кароў. Набрала групу першацёлак з 50 галоў. І, калі яны давалі прыплод, раздойвала. Справа гэта цяжкая, бо ад таго, як раздоіш карову, залежыць прадуктыўнасць жывёлы.

Сеўрукова раздойвала групу старанна і старанне прыносіла плён. За суткі ў сярэднім надойвала  800-900 кілаграмаў малака.

Даіла рагуль на працягу года, потым перадавала групу іншай даярцы ці, як цяпер кажуць, аператару, а сама набірала новую групу першацёлак. І так 5 гадоў запар па выверанаму цыклу.

—Чаму ж апраўдаўшы сябе цыкл даў збой, і на гэты раз Вы не захацелі перадаваць сваю групу іншаму аператару?

—Усё проста. Надыходзіць час, калі пачынаеш разумець, што трэба перадаць, калі так можна  сказаць, свае паўнамоцтвы некаму маладзейшаму. І я гэта зрабіла. А каровы ў мяне добрыя. За мінулы год надаіла ў сярэднім ад кожнай амаль 5000 кілаграмаў малака.

—Гэта самы лепшы паказчык на ферме?

—Не, лепшы ў загадчыцы фермы Галіны Дземідзенка, 5083 кілаграмы, якая, да таго ж, яшчэ доіць кароў. У мяне зараз 52 галавы, у яе — 50.

Раіса Міхайлаўна распавядае, як цяжка працавалася мінулагоднім спякотным, засушлівым летам, калі пастухі Віктар Іуцінаў, Аляксей Драздоў, яе муж Леанід Сеўрукоў і родны брат Міхась Мартынаў пасьвілі дойны статак фермы ў 188 галоў у самых аддаленых кутках вялікай гаспадаркі, дзе меўся больш-менш нармальны травастой. Там тады ўстанаўлівалі электрапастух, прымяняючы парцыённае скормліванне травы, перасоўнае механізаванае даенне жывёлы, пасвячы яе кругласутачна, у дзве змены.

Да паказчыкаў па валавых надоях малака Сеўруковай, Дземідзенка наблізілася Ларыса Удодава. Больш  на гэтай ферме аператараў няма.

Лечыць статак, калі ўзнікае патрэба, ветэрынарны ўрач Алена Іуціна. Яна адна на ўсё  вялікае пагалоўе акцыянернага  таварыства, таму аператары таксама імкнуцца ёй дапамагаць.

Зараз тут, акрамя дойных кароў, утрымліваецца 30 цялят. Як толькі яны дасягнуць 20-дзённага ўзросту, тады бычкоў перагоняць у  суседні хлеў для наступнага адкорму, цёлачак — у Абідавічы, дзе іх  будуць гадаваць для ўзнаўлення дойнага статку.

Невялікі калектыў фермы задаволены вынікамі сваёй працы. За мінулы год рэалізаваў дзяржаве 677 тон прадукцыі, з якіх 71 тону гатункам “экстра”; астатнюю — вышэйшым гатункам. І спадзяецца на тое, што сёлетні высакосны год, у адрозненне ад папярэдняга, будзе багатым на травастой, на іншыя віды кармоў.

Мікола КОЛАСАЎ.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко о ВНС: мы будем истинным национальным фронтом

25 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Министр обороны Беларуси: Запад рассматривает военную силу как одно из основных средств достижения своих интересов

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Александр Лукашенко: Нападение на Беларусь будет расцениваться как нападение на Российскую Федерацию

25 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали ветеранов органов и подразделений по чрезвычайным ситуациям

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

С 15 апреля на Могилёвщине стартует республиканская акция «За безопасность вместе!»

15 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

На сайте Минобразования появился раздел с ответами на часто задаваемые вопросы о вступительной кампании

17 апреля 2024