Бездакорная служба

Бездакорная служба

Маёр унутранай службы, намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Магілёўскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь” Аляксандр Лысуха ніколі нават не думаў, што стане выратавальнікам, на многія гады апране форму.

5

—Калі ў 2000 годзе заканчваў сярэднюю школу №1 г. Быхава, то пасля атрымання атэстата збіраўся паступаць у Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут на эканамічны факультэт, — кажа старшы афіцэр МНС.

—Захацелі стаць эканамістам?

—Ды не, гэтая спецыяльнасць тады лічылася прэстыжнай, ды і некаторыя аднакласнікі туды збіраліся падаваць дакументы. Вырашыў і я гэтак зрабіць, але ў апошні момант перадумаў.

—Чаму так?

—Патрапіла на вочы аб’ява аб тым, што ў Гомелі камандна-інжынернае вучылішча Міністэрства па надзвычайных сітуацыях набірае курсантаў, будучых афіцэраў-выратавальнікаў. Тут табе форма прыгожая, бясплатнае пражыванне і харчаванне, а тэрмін вучобы залічваецца ў армейскі стаж. Не трэба потым служыць тэрміновую. Вось і змяніў сваё рашэнне.

—Цяпер аб гэтым не шкадуеце?

—Ніколькі. Да таго ж, паступаў у сярэднюю спецыяльную, а скончыў вышэйшую навучальную ўстанову, бо вучылішча стала называцца інжынерным інстытутам. Так запісана і ў маім дыпломе аб атрыманні вышэйшай адукацыі.

Аляксандр Юр’евіч, паколькі вучыцца ў Гомель яго накіроўвала Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС, на Магілёўшчыну і вярнуўся. У свой родны горад Быхаў.

Працаваць пачаў звычайным інспектарам дзяржаўнага пажарнага нагляду. Пераймаць вопыт было ў каго. Аддзел узначальваў Сяргей Шпарло, цяперашні начальнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, а першым яго намеснікам быў Аляксандр Ясеў, які кіруе аддзелам сёння. Таму працэс станаўлення ішоў даволі эфектыўна. У выніку з цягам часу стаў у Аляксандра Яўгенавіча намеснікам па аператыўна-тактычнай рабоце сам. Відаць, не варта асабліва тлумачыць яе сутнасць. Назва пасады сведчыць сама за сябе. Каб мець пастаянную высокую баявую гатоўнасць, неабходна яе ўвесь час удасканальваць, выконваць запланаваныя мерапрыемствы, падтрымліваць у належным стане аўтамабільны парк, абсталяванне, экіпіроўку. І пастаянна трэніравацца.

Прычым, не толькі ў гарадской аварыйна-выратавальнай часці, а і на ўсіх шасці пастах: у Следзюках, Палянінавічах, Новым Быхаве, Дунайку, Глухах, Чачэвічах. Гэта робіцца таксама для падтрымання агульнай высокай баявой гатоўнасці, што і трэба маёру ўнутранай службы Лысуху. Інакш нельга. У адваротным выпадку, калі своечасова не патушыць узгаранне, а даць распаўсюдзіцца агню ў час пажару, яго вынікі могуць быць самымі сумнымі.

Быхаўскі раён па тэрыторыі вельмі вялікі. Таму летась, асабліва калі стаялі сухія, спякотныя дні, са студзеня па снежань падраздзяленні РАНС зрабілі 1021 выезд, з якіх 48 — на ліквідацыю пажараў. У 2014 годзе такіх выездаў зарэгістравана меней.

Зладжаныя дзеянні асабовага саставу выратавалі жыцці дваіх чалавек, не далі агню знішчыць 90 збудаванняў, 4 адзінкі тэхнікі. Падчас тушэння пажараў агняборцы 20 разоў выконвалі баявую работу ў апаратах сціснутага паветра, што азначае высокую ступень небяспекі. Быў там і герой маёй замалёўкі.

За 12 месяцаў 2015 года выпадкаў траўматызму пры выкананні службовых абавязкаў у выратавальнікаў, пажарных не было. не было і дарожна-транспартных здарэнняў, дапушчаных вадзіцелямі службовага транспарту аддзела, бо служаць там прафесіяналы высокага класа, як, да прыкладу, Віктар Галіноўскі.

У баявой рабоце, вядома, ёсць і асобныя недахопы. Іх старшы афіцэр Лысуха, узнагароджаны медалямі “За бездакорную службу ІІІ ступені”, “160 год пажарнай службы”, многімі граматамі, добра ведае, імкнецца своечасова ўхіляць, на што нацэльвае сваіх падначаленых. Тады заўсёды будзе шанц хутка ўтаймаваць агонь, патушыць пажар, выратаваць людзей, дзяржаўную і ўласную маёмасць.

Мікола КОЛАСАЎ,
Вольга ПОЗДЫШАВА (фота).

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Как белорусы будут работать и отдыхать в мае 2024

28 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

В Минобразования рассказали, введут ли обязательную отработку для платников

28 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили продажу стирального порошка Ariel и капсул Tide

28 марта 2024
ГЛАВНОЕ

В Беларуси на 1 января 2024 года проживало около 9,15 млн человек

28 марта 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

29 марта – прямая телефонная линия с начальником 11 управления ГУБОПиК МВД

28 марта 2024
ЭКОНОМИКА

Дни Могилевской области пройдут с 29 марта по 22 апреля на ВДНХ в Москве

28 марта 2024
В МИРЕ

Напавшие на “Крокус Сити Холл” были под воздействием наркотических веществ

28 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Карпенко рассказал, как идет формирование ВНС

28 марта 2024
АКТУАЛЬНО

Прямая линия замначальника Могилевского областного управления МЧС Владимира Гореликова пройдет 30 марта

28 марта 2024
АКТУАЛЬНО

Бесплатную консультацию нотариуса можно будет получить 2 апреля

28 марта 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховские правоохранители в течение суток раскрыли уголовное преступление

25 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как в условиях модернизации Быховской ЦРБ оказывается медицинская помощь жителям района

25 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быховском районе горела баня

26 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали лучших работников коммунальной сферы

21 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялось очередное заседание комиссии по содействию занятости населения райисполкома

20 марта 2024
КУЛЬТУРА

Быхаўчан запрашаюць на тыдзень традыцыйнага мастацтва

21 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Сергей Антонов, известный быховчанам своими писаниной и видосиками на экстремистских каналах, подался в бега

20 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Единый урок, посвященный годовщине трагедии в Хатыни, пройдет 22 марта во всех школах Беларуси

22 марта 2024