Адраджэнне Захаранкі

Адраджэнне Захаранкі

У кожным раёне ёсць крыніца, якая з даўніх часоў бруіцца з зямных глыбіняў, мае сваю багатую гісторыю, нібы магнітам прыцягвае да сябе людзей, бо яе чысцюткая, як сляза, вада ўтрымлівае ледзь не ўсю табліцу славутага вучонага — хіміка Дзмітрыя Мендзялеева, мае лекавыя якасці. На Слаўгарадчыне — гэта вядомая кожнаму Блакітная крыніца, прызнаная помнікам прыроды рэспубліканскага значэння. На Быхаўшчыне ж, у лясным масіве паблізу вёскі Гамарня, ёсць так званая Захаранка, да якой таксама ідуць і едуць людзі, каб напіцца ды ўзяць з сабою святой вадзіцы, якая можа стаяць многія месяцы, не губляючы сваіх каштоўных уласцівасцяў.

98995333

У маладыя гады мне расказаў пра яе тагачасны сябра, рэжысёр раённага Дома культуры Мікола Макарцоў. Ён нарадзіўся і вырас у суседняй з Гамарняю вёсцы Уюн, добра ведаў тыя мясціны, крыніцу Захаранку, а дакладней будзе сказаць — каскад крыніц, паколькі ў забалочанай нізіне б’юць з-пад зямлі ў розных месцах, паблізу адзін ад аднаго, тры ключы.

Ад Міколы Фёдаравіча, які, на вялікі жаль, дачасна пайшоў у лепшы свет, даведаўся, што ў гады ягонага дзяцінства ў царкоўныя святы да Захаранкі ішлі не толькі аднавяскоўцы, але і жыхары суседніх вёсак. Маліліся і з бутэлькамі жывой вады вярталіся да хаты. Чым жа прыцягвала да сябе Захаранка? Мой сябра ў сваіх успамінах спасылаўся на суседку, доўгажыхарку Ганну Новікаву. Ганна Рыгораўна неяк распявядала яму пра тое, што  назва “Захаранка” находзіць з даўніны. Калі людзі яшчэ жылі аднаасобна, мелі свае кавалкі зямлі, то іхнія надзелы даходзілі амаль да крыніцы. Аднойчы некалькі мужыкоў, апрацоўваючы зямлю конямі, спынілі іх у цяні пад разгалістым дубам, а самі пакрочылі да вады, каб наталіць смагу ў спякотны летні дзень.

Наблізіўшыся да патрэбнага месца, нечакана ўбачылі прыгожую маладзіцу з доўгімі распушчанымі валасамі, якія закрывалі амаль усё яе голае цела. Тая, нахіляючыся над вадою, абмывала ёю сваімі зграбнымі рукамі твар.

— Хто ты такая? — спыталіся мужыкі. — Адкуль і чаго сюды прыйшла?

—А вы мяне бачыце? — замест адказу запыталася яна.

—Бачым! — прамовілі тыя.

Павярнуўшы бялявую галаву, яна гучна сказала: “Я завуся Захаранкаю”. І раптоўна знікла.

Ёсць і такое паданне. Некалі тут стаяла царква, якую нябачна падмывалі грунтовыя плыні. З цягам часу невялічкі храм праваліўся пад зямлю. На тым месцы ўтварыўся балоцісты яр, у якім забруілі тры крыніцы. З гадамі дзве з іх зацягнула жвірам, потым іх ачысцілі, трэццяя ж давала і дае гаючую ваду па сённяшні дзень.
Ёсць меркаванне, што царква тая звязана з імем святога Захарыя. Адсюль паходжанне назвы — Захаранка.

Там, у нізіне, стаяла капліца. Яе пасля Вялікай Айчыйнай вайны зведаўшыя  гора вяскоўцы збудавалі да свята Іллі — прарока 2 жніўня. Казалі, што пасляваенныя гады часта суправаджаліся засухаю. Тады сяляне ішлі да Захаранкі, шчыра маліліся. І Усявышні пасылаў на засмяглую зямлю жыватворны дождж.

Дно крыніцы тады было ўслана медзякамі, металічнымі грашыма  больш высокага кошту. Наведвальнікі кідалі іх у ваду з тым, каб мець у жыцці шчасце, выклікаць да сябе спагаду з боку таго ж Усявышняга. Дзеці гэтага не разумелі. Яны, каб не бачылі дарослыя, употайкі даставалі з ледзяной вады грошы, беглі з імі ў кіно. Так рабіў і мой сябра. Ды калі вырас, асэнсаваў свае ўчынкі, вельмі шкадаваў аб іх. Казаў, што яшчэ хапіла розуму, каб крыжы не паваліць ці абразы святых не разбіць. Атэізм жа тады праяўляўся ваяўніча. На шчасце, да гэтага не дайшло.

Лекавыя ўласцівасці вады з Захаранкі пад сумненне ніхто не ставіць. Старажылы казалі, што быў выпадак, калі ў цэлага статку кароў пачалі хварэць вочы. Што рабіць? Вырашылі прыгнаць іх да крыніцы для прамывання вачэй. Выкапалі рыдлёўкамі канаву, па якой пацякла гаючая вада, пусцілі да яе жывёлу. Буронкі не толькі пілі яе. Гаспадыні прамывалі ім яшчэ вочы. І хвароба адступіла.

Цяпер вернемся да ваяўнічага атэізму ў савецкія часы. На ўскрайку яра расла вялікая альха. Дык вось знайшліся маладыя атэісты, якія прыйшлі сюды з пілою, падрэзалі дрэва і піхнулі яго на каплічку. Ад магутнага ўдару тая, вядома, развалілася, а хлопцы, зрабіўшы сваю чорную справу, весела рагочучы пайшлі дадому. Наступствы аказаліся для іх трагічнымі. Яшчэ нядаўна дужыя, здаровыя людзі з цягам часу пачалі хварэць, кожнага потым паралізавала. Ды так, што ніхто не дажыў да старасці.

Святое для ўсіх месца паступова дзічэла, шлях да яго зарастаў крапіваю. Адраджаць святыню зямлі быхаўскай узяўся, стаўшы знакамітым рэжысёрам-пастаноўшчыкам рэспубліканскіх народных святаў Мікола Фёдаравіч Макарцоў. Ён, калі ладзіў у 1993 годзе на роднай Быхаўшчыне Баркалабаўскае Купалле, сустрэўся з аднавяскоўцам, тагачасным старшынёю калгаса “Спадарожнік” Уладзімірам Сцепанцовым. Той падключыў яшчэ двух старшынь калгасаў — Пятра Міхалапа, Міколу Лызя. Разам пайшлі да старшыні райвыканкама Аляксандра Пазюмкі. Той ухваліў ідэю адраджэння Захаранкі. А калі так, Макарцоў адразу звярнуўся ў Міністэрства культуры Беларусі да галоўнага рэдактара рэдакцыйнай калегіі, пісьменніцы Ніны Загорскай. Ніна Сымонаўна ўхваліла ідэю таксама. Як і айцец Мікалай, святар Быхаўскай царквы Святой Жывапачатковай Троіцы.

Тым часам на добраўпарадкаванні крыніцы кіпела работа: будавалася капліца, рабіліся сходні ў яр, устанаўліваліся зрубы. Кіраўнікі трымалі слова. Усё задуманае, як і намячалі, зрабілі да 5 чэрвеня. А  ў дзень памяці нябеснай заступніцы нашай — Еўфрасінні Полацкай — пачалося свята адраджэння Захаранкі.

Арганізатарам гэтай духоўнай дзеі выступіла Рэспубліканская дырэкцыя Нацыянальных мастацкіх праграм на чале з Міхасём Масюковым, ураджэнцам гэтых мясцін. Шкада, вельмі шкада, што Міхась Андрэевіч таксама дачасна пайшоў з жыцця. Але гэта здарылася значна пазней. Тады ж усе рыхтаваліся да ўрачыстага адкрыцця Захаранкі. Упамянёная Ніна Загорская, вяртаючыся з камандзіроўкі ў Польшчу, прывезла з сабою на Быхаўшчыну шэраг абразкоў, у тым ліку святога Іллі-прарока для капліцы.

Прыехала сюды за некалькі дзён да свята рыхтаваць хрэсны ход і вядомая ў краіне мастачка-даследчыца беларускага арнаменту Марыя Жабінская.

У дзень свята з самага ранку церусіў дробны дождж. І ўсё роўна на скрыжаванні дарог у вёсцы Гамарня, адна з якіх вядзе да крыніцы, сабралася багата людзей не толькі з гэтай, а і з многіх навакольных вёсак. Прысутнічалі таксама ўсе вышэйназваныя кіраўнікі, святары з Быхава, Магілёва, сталіцы Рэспублікі Беларусь. А дакучлівы дождж усё сыпаўся на зямлю. Не зважаючы на яго, распачынаўся Хрэсны ход. Ды раптам покрыва хмараў рассунулася і на нябесным шаўковым блакіце засвяціла сонца, заспявалі птушкі. Не толькі людзі, а і сама прырода і яе Стваральнік радаваліся адраджэнню святой Захаранкі. Народ ішоў да яе пад бомы царкоўных званоў, з песнямі ў выкананні хору з Магілёва. Калі праходзілі па драўлянаму мастку праз рачулку Уюнок, я нават забаяўся, што гэтае несамавітае збудаванне, крый Божа, не вытрымае столькі людзей. Але яно вытрымала, будаўнікі ўлічылі нагрузку.

Потым адбыўся ўрачысты малебен з асвячэннем адбудаванай Свята-Ільінскай капліцы, самай галоўнай крыніцы, і дзвюх меншых, з якіх людзі несупынна набіралі святую ваду ў слоікі, бутэлькі. І яе хапала ўсім.
Ішоў час. Адроджаную Захаранку зноў напаткала бяда. Мясцовы п’яніца па мянушцы Мякода неяк пайшоў у лес да крыніцы. Пайшоў у добрым падпіцці. Алкаголь, відаць, і затуманіў ягоны розум, бо чалавек узяў запалкі і падпаліў капліцу. Яна згарэла поўнасцю.

Казалі потым, што мужчына, калі працвярэзіўся і ўсвядоміў, што нарабіў, горка заплакаў. Не стрымаў слёз і на судзе, калі яму дазволілі сказаць  апошняе слова. Ён прасіў не адпраўляць яго ў турму, а даць магчымасць уласнымі рукамі адбудаваць капліцу, бо будаваць умеў. Такой магчымасці не далі.

Праз колькі часу даведаўся, што асуджаны Мякода, адседзеўшы за кратамі вызначаны судом тэрмін і вярнуўшыся дадому, скончыў жыццё самагубствам.

Свята-Ільінскую капліцу адбудавалі зноў. Да яе па-ранейшаму ідуць і едуць людзі, каб памаліцца, узяць святой, гаючай вады, якая ніколі не замярзае нават у моцныя маразы.

Мікола  Леўчанка.

Последние новости

ТЕХНОЛОГИИ

Дуров объявил о запуске в Telegram донатов авторам и владельцам каналов

19 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Погода на выходные: дождливо, прохладно и ветрено. В ночь на субботу – заморозки

19 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

К 1 сентября все белорусские школы перейдут на новый режим питания

19 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили « Русские народные сказки»

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Советы от МЧС при похолодании

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Тематическую прямую телефонную линию проведет 26 апреля комитет по труду, занятости и социальной защите Могилевского облисполкома

19 апреля 2024
НОВОСТИ

Минобразования скорректировало сроки вступительной кампании в ссузах

19 апреля 2024
В МИРЕ

Израиль нанес ракетный удар по Ирану

19 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Ранние яровые зерновые в Беларуси посеяли более чем на 88% площадей

19 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

На Быховщине отметили День беременных

9 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Машинный парк сельсоветов Быховского района пополнен четырьмя новыми автомобилями

10 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел 1-й этап областного фестиваля управленческого опыта руководителей учреждений общего среднего образования «Лидер образования»

8 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Приглашаем принять участие в фотоконкурсе «В объективе – Быховский район»

9 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024