Цяпло і святло душы

Цяпло і святло душы

З гэтым абаяльным, шчырым, у меру гаваркім чалавекам дамаўляліся сустрэцца і пагаманіць з нагоды прадстаячага ягонага юбілею тыдні з два таму. Але насычанае ў апошні час значнымі падзеямі грамадскае жыццё не давала такой магчымасці. І толькі нядаўнім суботнім ранкам доўгачаканая сустрэча нарэшце адбылася. У яго дома.

IMG_2859

Дагледжаная, з белай цэглы хата па вуліцы імя Падаляна ў нашым старажытным горадзе Быхаве вядома многім, бо ў ёй жывуць добрыя людзі,  быхаўчане Сафонавы — Віктар Уладзіміравіч і Ала Іванаўна.
Але гаворка пойдзе пра яго, юбіляра, віноўніка ўрачыстасці.

Ён вырас, як цяпер прынята казаць, у шматдзетнай сям’і. Тады ж, адразу пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, ды і пазней, трое, чацвёра, а тое і пяцёра дзяцей было нармальнаю з’яваю. Сафонавых раслі трое: Віктар, Жэня, Павел. І сталелі яны ў цяжкі пасляваенны час гэтак жа, як і ўсе дзеці. У кожнага потым лёс склаўся па рознаму, але працалюбівыя хлопцы Сафонавы вывучыліся, атрымалі вышэйшую адукацыю, знайшлі сваё годнае месца ў складаным, непрадказальным, часам супярэчлівым жыцці.

Непадалёку ад Віктара Уладзіміравіча жыве з сям’ёю брат Яўген, ветэран працы, таксама паважаны ў нашым горадзе чалавек. А вось малодшы брат Павел як паехаў у маладосці ў Ленінград, у цяперашні Санкт-Пецярбург, значыць, так там і застаўся. Але родную Беларусь не забывае, прыязджае гасцяваць да братоў, каб пабачыць родных, блізкіх яму людзей, схадзіць да Дняпра, у якім некалі купаўся, лавіў рыбу альбо наведаць лес.

Віктар усё жыццё жыве і працуе ў Быхаве. Ён пакінуў яго аднойчы на тры гады і тры месяцы толькі тады, калі служыў у Савецкай Арміі. А са службаю яму ў нейкай меры нават пашанцавала. Калі аднагодкаў тагачасная Радзіма ў асобе неабсяжнага Савецкага Саюза паклікала выканаць свой грамадзянскі абавязак, як тады казалі, ад Буга — да Курылаў, то ён патрапіў ў Барысаў, у вучэбнае танкавае падраздзяленне. Што гэта такое, казаць тым, хто прайшоў так званую вучэбку, не трэба. Былыя танкісты ведаюць. І помняць.

Пасля яе паспяховага заканчэння малодшы камандзір Сафонаў працягваў армейскую службу ў танкавым палку пад Лепелем на Віцебшчыне. Адтуль і дэмабілізаваўся, вярнуўся дамоў. Толькі доўга хадзіць без справы не давялося. Учарашні танкіст у школьныя годы сябраваў з Віктарам  Барысавым, сынам тагачаснага галоўнага рэдактара раённай газеты “Маяк Прыдняпроўя” Георгія Барысава. Той ведаў хлопца вельмі добра. Таму і прапанаваў яму пайсці працаваць да яго, у друкарню, дзе выпускалася мясцовая газета. Тады друкарня падпарадкоўвалася рэдакцыі. І ён адразу прыняў прапанову.

Ішоў 1969 год. У друкарні працавала 18 паліграфістаў розных прафесій: лінатыпісты, вярстальшчыкі, наборшчыкі, друкары. І ўсе — жанчыны. З іх дапамогаю кемлівы хлопец хутка ўсё асвоіў, а неўзабаве ўзначаліў друкарню. З цягам часу, без адрыву ад вытворчасці, скончыў Магілёўскі машына-будаўнічы інстытут, стаў дыпламаваным інжынерам-механікам.

— Тады гэта было цікава ва ўсіх адносінах вытворчае жыццё, — успамінае мой суразмоўца. — Раённую газету, тыраж якой перавышаў 9900 экзэмпляраў, пачыналі друкаваць ужо надвячоркам, а заканчвалі познім вечарам. Разам з друкарамі абавязкова дзяжурыў нехта з журналістаў, каб пасля таго, як ужо ўсё было даведзена да ладу, падпісаць сігнальны экзэмпляр, каб яны пачыналі друкаваць увесь тыраж.

Цяпер жа ў друкарні, належачай УКП “Жылкамгас”, усяго пяцёра чалавек, а занятыя яны выпускам толькі бланачнай прадукцыі.

І хаця герой майго аповяду працаваў у жаночным калектыве, узначальваў яго, ажаніўся ж на маладой чарнявай сувязістцы Але, выпускніцы Віцебскага тэхнікума электрасувязі, прыехаўшай пасля яго заканчэння па размеркаванні ў Быхаў. З дапамогай бацькоў пабудавалі затым сваю хату, дзе жывуць зараз і дзе нарадзілі, выхавалі траіх дзяцей — Андрэя, Іну, Аляксея. Усе яны скончылі вышэйшыя навучальныя ўстановы. Андрэй стаў афіцэрам пасля заканчэння яшчэ ў савецкія часы ваеннай інжынернай акадэміі імя Мажайскага, тры гады служыў на знакамітым касмадроме Байканур у Казахстане. Цяпер жыве і працуе на Украіне.

Дачка Іна мае за плячыма Мінскі педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, жыве і працуе ў Мінску. І толькі малодшы сын Аляксей, які скончыў Магілёўскі ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова, жыве разам з бацькамі ў Быхаве. Побач са сваёю яны пабудавалі хату і яму.

Сям’я Сафонавых ганарыцца сваімі чатырма ўнукамі, якія кожнае лета прыязджаюць гасцяваць да дзядулі з бабуляю. Каця, Ілья — самыя малодшыя, Ягор, Андрэй — старэйшыя. Ягор два гады таму стаў студэнтам інстытута інфармацыі ў горадзе Брно Чэхіі, Андрэй жа асвойвае спецыяльнасць праграміста ў беларускай сталіцы.

Яшчэ не так даўно яны гасцявалі ў Сафонавых, хадзілі па падворку, дзе мы зараз сядзім і вядзём гамонку, любаваліся створанымі іхнімі рукамі райскім куточкам. У ім асаблівая аура, лёгка дыхаецца свежым паветрам, набрынялым пахам восеньскіх яблыкаў, пачынаючых губляць яркасць афарбоўкі мноства жывых кветак.

За рукатворнаю сажалкаю, да якой прымыкае, выгнуўшы драўляную спіну, мініяцюрны масток, выгнулі свае шыі і два чырванадзюбыя лебедзі. Яны быццам жывыя. Толькі жывыя паляцелі ўжо ў далёкія цёплыя краіны, а гэтыя сядзяць сабе каля вады нават не думаючы распраўляць крылы. Ім добра, хораша, не хочацца пакідаць гэтае ўтульнае, абжытае месца. Як і мне, завітаўшаму сюды ўсяго на нейкую палову гадзіны.

Мікола Леўчанка.

Последние новости

В МИРЕ

Израиль нанес ракетный удар по Ирану

19 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Ранние яровые зерновые в Беларуси посеяли более чем на 88% площадей

19 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

МНС разъяснен порядок заполнения сведений о выполненных автомобильных перевозках пассажиров

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Внимание: сложные погодные условия

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если обнаружили подозрительный предмет

19 апреля 2024
В МИРЕ

Песков: США “себя не забывают” и получают выгоду от помощи Киеву

18 апреля 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

В Могилевской области 13 воспитанников детского учреждения стали жертвами сексуального насилия

18 апреля 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Умные города и передовые решения: Шульган о региональном цифровом развитии

18 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Ученый предупредил о большой вероятности сильнейших вспышек на Солнце в ближайшие дни

18 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

18 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

На Быховщине отметили День беременных

9 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Машинный парк сельсоветов Быховского района пополнен четырьмя новыми автомобилями

10 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел 1-й этап областного фестиваля управленческого опыта руководителей учреждений общего среднего образования «Лидер образования»

8 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Приглашаем принять участие в фотоконкурсе «В объективе – Быховский район»

9 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024