Васіль Ляоцкі і Аляксандр Букетаў ўжо не першы год працуюць разам і заўсёды паказвалі высокія вынікі на жніве

Васіль Ляоцкі і Аляксандр Букетаў ўжо не першы год працуюць разам і заўсёды паказвалі высокія вынікі на жніве

Найбольшага намалоту ў памеры 760 тон збожжа ў СВК “Следзюкі” дасягнуў сёлета экіпаж камбайна КЗС-1218 “Палессе” ў складзе камбайнераў Васіля Ляоцкага і Аляксандра Букетава. Яны ўжо не першы год працуюць разам і заўсёды паказвалі высокія вынікі на жніве.

Следюки 011

—Летась мы нашмат пераўзышлі тысячны рубеж па намалоту зерня, — распавядае Васіль Васільевіч. — У гэтым годзе, па вядомых прычынах, сітуацыя з ўраджайнасцю збожжавых зусім іншая, адсюль і ніжэйшы паказчык. Разам з тым, мы стараліся рабіць акцэнты на адмысовыя падыходы да ўборкі палеткаў з рознымі культурамі з неаднолькавай прадукцыйнасцю, каб найбольш якасна ўбраць вырашчанае. Гэта тычылася, да прыкладу, розніцы паміж азімымі і яравымі культурамі, чыстымі і трохі засмечанымі пустазеллем участкамі ды іншых фактараў.

Увогуле, спрыяльнае надвор’е падчас жніва, гатоўнасць палеткаў да ўборкі, неблагое матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне кампаніі дазволіла правесці яе ў сціслыя тэрміны і якасна.

З 11 жніўня экіпаж Васіля Ляоцкага і Александра Букетава прыступіў да абмалоту прыватных участкаў збожжавых у аграгарадку Следзюкі.

Далей яны будуць ачышчаць камбайн ад пажніўных рэшткаў, праводзіць неабходныя работы па яго кансервацыі і падрыхтоўцы на захаванне да будучага жніва.

Наперадзе ў Васіля Васільевіча — праца на нарыхтоўцы кармоў на кукурузным палетку, а ў Аляксандра Анатольевіча — служба вадзіцелем на пажарным аварыйна-выратавальным пасту №15 у аграгарадку Следзюкі, якую ён перапыніў на час свайго хлебаробскага водпуску.

Мікалай Ахрыменя,
Кацярына Свірыдзенка (фота).

Последние новости

ЭКОНОМИКА

Новые рынки сбыта и крупные инвестпроекты: за счет чего растет экономика Могилевской области

12 ноября 2026
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Неделя кибербезопасности проходит на Быховщине

12 ноября 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко о задачах ОДКБ: чтобы каждый мог опереться на плечо партнера или друга 

12 ноября 2026
Читать новость
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

В Быховском районе пройдет акция «Безопасная цифровая среда»

12 ноября 2026
Читать новость
ГОРОСКОП

Гороскоп на 12 ноября

12 ноября 2026
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Александра Михеенко сегодня работает в Быховском районе

11 ноября 2026
Читать новость

Архивы