Редакция

Першы нумар газеты “Маяк Прыдняпроўя” убачыў свет 25 снежня 1918 года. Тады газета называлася “Известия Быховского ревкома”.

Займаючыся вялікай пошуковай работай, былы рэдактар «раёнкі» Георгій Ерамеевіч Барысаў устанавіў першых супрацоўнікаў газеты. Імі з’яўляліся Аляксандр Цярэнцьевіч Шэкаў (рэдактар), Сяргей Лаўрэнцьевіч Сарокін і Самуіл Француз.

Пераемніцай «Известий Быховского ревкома» з 14 кастрычніка 1930 года стала газета “Маяк камуны”. Яна актыўна змагалася за калектывізацыю сельскай гаспадаркі і датэрміновае выкананне заданняў першай пяцігодкі, расказвала аб ходзе калектывізацыі, шэфствавала над будаўніцтвам першынцаў пяцігодкі ў раёне — ацэтонава-буцілавага завода (цяпер кансервава-агарднінасушыльны завод) і торфзавода “Чырвоная Беларусь”.

“Маяк камуны” выдаваўся да ліпеня 1941 года і перастаў выходзіць толькі па прычыне акупацыі раёна гітлераўцамі.

У гады Вялікай Айчыннай вайны на Быхаўшчыне разгарэлася вялікае полымя партызанскай вайны. Ужо ў 1943 годзе ў складзе мясцовай ваенна-аператыўнай групы дзейнічалі тры партызанскія палкі і чатыры асобныя атрады. Важная роля ў арганізацыі і згуртаванні патрыётаў Айчыны на свяшчэнную барацьбу супраць фашыстаў належыць газеце “Партизан Быховщины”, якую з 1 мая 1943 года выдаваў падпольны райком партыі.

На вызваленай ад ворага зямлі пачала выходзіць газета “Сацыялістычная перамога”. Першы яе нумар убачыў свет 15 красавіка 1944 года. Рэдагаваў газету нядаўні палітрук партызанскай роты, настаўнік па адукацыі Марк Філімонавіч Філімонаў.

З трэцяга ліпеня 1957 года раёнка пачала выходзіць пад назвай “Сцяг працы”, а з красавіка 1963 года стала называцца “Маяк Прыдняпроўя”. Як і цяпер.

Шмат чаго рабілася тады ў савецкім грамадстве для народа. І будзе вельмі несправядліва, калі нехта ўздумае агулам ахайваць савецкі лад жыцця.

Газета вяла мэтанакіраваную работу па выхаванню моладзі на лепшых рэвалюцыйных, баявых і працоўных традыцыях. Былі адноўлены ў памяці многія сотні імёнаў і падзей, з якімі знітавана гісторыя і гонар нашага слаўнага Прыдняпроўскага краю. Пад рубрыкай “Маршрутамі славы” надрукавана каля тысячы нарысаў і карэспандэнцый. На іх аснове ўзнік потым музей гісторыі газеты, які доўгі час знаходзіўся ў памяшканні рэдакцыі  і які наведалі многія тысячы людзей. Але журналісты на гэтым не спыніліся. Яны працягвалі пры актыўнай падтрымцы грамадкасці і мясцовай улады пашуковую работу і сабралі столькі багатага, каштоўнага матэрыялу, што давялося надаваць рэдакцыйнаму музею статус раённага гістрыка-краязнаўчага музея і размясціць яго ў асобным вялікім памяшканні.

Неацэнная заслуга журналістаў таго часу і ў тым, што ўбачыла свет дакументальная кніга-хроніка “Памяць. Быхаўскі раён” першай сярод раёнаў Магілёўшчыны. І за гэта вялікі дзякуй былому рэдактару, заслужанаму работніку культуры Беларусі Георгію Ерамеевічу Барысаву. Дарэчы, у 1997 годзе да Дня Перамогі на магіле удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Барысава за сродкі райвыканкама, калектываў кансервава-агароднінасушыльнага завода і рэдакцыі ўстанавілі гранітны помнік з выгравіраваным на ім партрэтам гэтага сапраўды заслужанага чалавека, аб чым таксама пісала газета.

У далейшым плённа працавалі і прымнажалі творчыя набыткі рэдакцыі Уладзімір Васільевіч Кныш, Мікалай Міхайлавіч Рыхлоў, Мікалай Кліменцьевіч Пішчыкаў, Аркадзь Андрээвіч Скудны, Валянцін Аляксандравіч Барысевіч, іншыя супрацоўнікі рэдакцыі.

Тады ў газеце мелася шмат надзейных сяброў і памочнікаў. Рэгулярна друкаваліся на яе старонках краязнаўцы Даніла Мартынавіч Абрамовіч і Мікалай Кірылавіч Шульга, настаўнікі Таісія Мікатаўна Бабцова, Ціхан Дзянісавіч Андрэйчыкаў, Іван Кірылавіч Галіноўскі, Іван Ігнатавіч Казлоў, Георгій Яфімавіч Абушкевіч, Вера Анісімаўна Кілеса, супрацоўнік райваенкамата Мікалай Макаравіч Васюкоў, работнік гандлю Пятро Цярэнцьевіч Кілеса і многія іншыя нашы няштатныя аўтары. На жаль, большасць іх ужо няма сярод нас. Але па-ранейшаму ў страі і рэгулярна друкуюцца не толькі ў раёнцы, а і ў іншых газетах Таісія Мікітаўна Бабцова, Валянцін Барысавіч Антонаў.

Сёння нашымі актыўнымі няштатнымі карэспандэнтамі з’яўляюцца Алена Цывілька, Святлана Саламевіч, Сяргей Ісаенка, Віктар Качура, Наталля Палынская, іншыя няштатныя аўтары.

Калектыў рэдакцыі плённа працуе ў цесным адзінстве са сваім заснавальнікам — раённым выканаўчым камітэтам, яго аддзеламі і ўпраўленнямі. І плён такога супрацоўніцтва відавочны. Па выніках спаборніцтва 2007 года сярод раённых газет Магілёўшчыны наш “Маяк Прыдняпроўя” заняў пачэснае трэцяе места, 2008 года  — другое месца.

Тыраж газеты  на сённяшні дзень складае 5287 экземпляры.

Газета выходзіць два разы на тыдні: у сераду 8 палосаў фармата А3 і ў суботу 8 палосаў гэтага фармата. Пры неабходнасці бывае 12 ці 16 палосаў.

На яе старонках друкуюцца матэрыялы розных жанраў пад рубрыкамі “У райвыканкаме”, “У прэс-цэнтры райвыканкама”, “Выязны прыём”, “Чалавек і яго справа”, “Погляд на праблему”, “Лёсы людскія”, “Малалетнія вязні”, “Памяць”, “Аграэкатурызм”, “Соцыум”, “Адукацыя”, “Медыцына”, “Культура”, “Турызм”, “Спорт”, “Пытайцеся — адказваем” і г. д.

Выходзяць тэматычныя старонкі “Ваша пісьмо”, “Правапарадак”, “Сям’я”, “Ветразь”, “На Дняпроўскай хвалі”, старонка для жанчын “Алеся”.

Рэдакцыйны калектыў амаль 20 гадоў узначальваў Мікалай Уладзіміравіч Леўчанка, які пачынаў у ім свой творчы шлях напрыканцы далёкага 1974 года. Яго шматгадовая і добрасумленная праца адзначана Ганаровымі граматамі раённага і абласнога выканаўчых камітэтаў, абласнога Савета дэпутатаў, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускага Саюза журналістаў, яму прысвоены званні “Выдатнік друку Беларусі”, “Заслужаны журналіст ГА “Беларускі Саюз журналістаў, званні лаўрэта спецыяльнай прэміі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта “Чалавек года  — 2005”, лаўрэата прэміі БСЖ “Залатое пяро”.

Мікола Уладзіміравіч Леўчанка з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтарам некалькіх кніг паэзіі і прозы, у тым ліку кнігі “Уроки мужества” пра ўдзельнікаў вайны і Герояў Савецкага Саюза Быхаўшчыны, выпушчанай да 65-годдзя вызвалення Беларусі і Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Сённяшні рэдакцыйны калектыў здолены вырашаць усе задачы, якія ставіць перад ім раённы выканаўчы камітэт.Творча працуюць на газетнай ніве намеснік галоўнага рэдактара Наталля Віктараўна Левачкова, адказны сакратар Таццяна Уладзіміраўна Зарэмба, рэдактар аддзела пісьмаў і сацыяльных праблем Кацярына Уладзіміраўна Свірыдзенка, рэдактар аддзела грамадска-палітычнага жыцця Сяргей Мікалаевіч Леўчанка, фотакарэспандэнт Вольга Сяргееўна Поздышава, рэдактар аграпрамысловаго аддзела Святлана Уладзіміраўна Токарава, рэдактар інтэрнэт-рэсурса Алеся Аляксандраўна Мухачова.

У снежні 2013 года споўнілася 95 гадоў з дня выхаду ў свет першага нумара раённай газеты “Маяк Прыдняпроўя”.

8 комментариев для “Редакция

  • 23.06.2011 в 10:09 пп
    Permalink

    очень интересно, как могли в 1980 году к дню победы поставить памятник на могилу заслуженного работника культуры Белоруси Георгия Еремеевича Борисова, если он умер в 1997 году?

  • 29.06.2012 в 1:01 пп
    Permalink

    спасибо, что исправили

  • 20.11.2012 в 10:53 дп
    Permalink

    Уважаемая редакция.Хотелось бы видеть на сайте побольше фотоматериалов (обновите рубрику Галерея). А также больше информации о работе исполнительной власти. Заранее благодарю.

  • 18.05.2013 в 8:02 дп
    Permalink

    Может редакция обьяснит, почему так подорожал хлеб? Можете же вы спросить об этом на Быховском хлебозаводе? На 30%. Когда такое было? И нигде об этом ни строчки..

  • 25.05.2014 в 2:37 пп
    Permalink

    Изменяется поезд региональных линий Могилев-Гомель на бизнес класс.
    Люди в выходные дни ездят на этом дизеле в Могилев за покупками, на рынки в евроопт. А какое настроение у людей будет сейчас? Я как понимаю билетов от Быхова до Могилева за 7000 тыс руб. там не будет? Да и стоячих мест там тоже не предполагается? Быхов должен стать городом-спутником Могилева и это наверное один из шагов к сближению двух городов. И это несмотря на то, что председатель Быховского райисполкома в эфире канала ОНТ, рассказал о планах пуска еще одного дизель поезда до станции Могилев, с той целью чтобы люди могли добираться до работы в областной центр. Уважаемая редакция,- поднимите этот вопрос на уровне власти.

  • 23.07.2014 в 7:27 пп
    Permalink

    почему ни чего не пишите,удалось ли узнать имена кого нибудь.Если да,то хотелось бы тоже почитать их имена и узнать нашлись их родные или нет? я о вахте памяти.который прошел в июне.

  • 28.08.2014 в 9:48 пп
    Permalink

    В парке который был построен ко дню писменности никогда не горят фонари.страшно проходить через него.темнота.для чего их установили,для красоты?

  • 17.12.2014 в 5:24 пп
    Permalink

    ВЕсть сайт в интернете, на котором можно оставить в вашу газету статью?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *