У школе і ў калгасе давялося працаваць юнай настаўніцы ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Вясеннім ціхім ранкам 13 мая 1923 года ў нашым горадзе Быхаве нарадзілася маленькая дзяўчынка, даўгачаканая, жаданая i самая любімая ў бацькоў Дора. Хоць i мелася ў сям’і пяцёра дзяцей, але ніхто з ix не быў абдзелены ўвагай i цеплынёй. Дора Міронаўна Гехт успамінае, як дружна жылі ў вялікай сям’і. Меншыя клапаціліся пра куранятак, старэйшыя разам з мамай i татам даглядалі карову. Працавалі штодзень. Карміліца-кароўка Лыска была адзіная, i клапаціліся пра яе i дарослыя, i дзеці.

P1110954

Час ішоў, дзяўчынка падрасла, пайшла ў першы клас. Тады, у 1923 годзе,  на Малочным завулку стаяла школа. Цяпер няма ў Быхаве нi таго завулка, нi той школы. А тады ў яе хадзіла Дора, хадзіла з задавальненнем, бо вельмі любіла вучыцца.

Аднойчы вучаніцу-выдатніцу ўзнагародзілі пуцёўкаю ў піянерскі лагер. Вельмі хацелася ёй там пабываць, але нічога не атрымалася, аб чым вельмі шкадавала.

Вялікая сям’я жыла не вельмі багата, таму на летнія канікулы паехала ў вёску Балонаў Сялец, да родных мамы. Там збірала ягады, грыбы, рыхтавала сена.

У вольныя хвіліны мама вучыла дзяўчынку шыць, вязаць, бо сама лічылася лепшай швачкай для быхаўскіх модніц. Hi адной хвіліны дзеці не сядзелі без карыснага занятку.

А яшчэ ўспамінае Дора Міронаўна, як вучні летам збіралі каласкі жыта на палетках. Радзіме патрэбны быў хлеб. Наладжвалася нават спаборніцтва. Лепшаму класу i лепшым вучням даставалася ўзнагарода — салодкія яблыкі i грушы. А самае памятнае для выпускніцы школы №2 горада Быхава 1941 года — уручэнне граматы i ўдзячнага пісьма бацькам, а яшчэ — каштоўны падарунак, вучнёўскі прыгожы глобус.

У той апошні мірны дзень чэрвеня прыйшло пісьмо з Ленінградскага ўніверсітэта на запыт быхаўчанкі аб правілах прыёму. Радасцю стала тое, што ўніверсітэт даслаў i запрашэнне на матэматычны факультэт, таму што ў выпускніцы былі выдатныя адзнакі.

Дора Міронаўна ажно свяцілася ад шчасця. Яна паедзе вучыцца ў Ленінград, ва ўніверсітэт! Але вайна перапыніла светлыя мары не толькі ёй, але i ўciм выпускнікам 41-га года.

Са слязьмі на вачах успамінала Дора Міронаўна вайну. Успамінала, каб расказаць нам, нашчадкам, пра Быхаў, разбураны ў першыя дні налётам варожай авіяцыі. Цэнтральная вуліца ляжала ў pyiнax, не засталося ніводнага ўцалелага будынка. Гітлераўцы ўстанавілі жорсткі акупацыйны рэжым. Пачалася расправа над камсамольцамі, камуністамі, партыйнымі i савецкімі работнікамі, актывістамі i патрыётамі, проста над мірнымі жыхарамі. Паўсюль – агонь, дым, смерць…

Эвакуацыя… Страшнае слова, якое выганяла людзей з родных мясцін. Ішлі з горада яны туды, дзе не страляюць, не забіваюць, ратаваліся самі, ратавалі сваix дзетак. Рухаліся сем’ямі, рухаліся ў адзіночку, на конях, пешшу, на машынах.

Паўсюдна гарэлі хаты. Трывога i гора сялілася ў кожны дом. Зніклі смех, песнi, не чулася нават людскіх галасоў з двароў суседзяў.

3 цяжкасцю пераправіліся тады праз раку Днепр. Мост там ужо ўзарвалі.

Шлях ляжаў да станцыі Унеча. Халодны таварны цягнік потым доўга сніўся Доры Міронаўне i ў пасляваенны час.

Цягнік вёз людзей туды, дзе не страляюць, у тыл, спыняўся на невядомых станцыях, падбіраў людзей i рухаўся далей. Бежанцаў было многа, паўсюль мітусня, частыя бамбёжкі. Той, каму пашчасціць, ехаў далей. Каму не пашанцавала, назаўсёды заставаўся на тых страшных прыпынках.

Сям’я Гехт засталася ў Чкалаўскай вобласці, у Навасяргееўцы, за 200 км ад горада Чкалаўска. I далёка-далёка ад роднага Быхава. Добрыя людзі арэнбургскай зямлі прытулілі не адну беларускую, рускую, яўрэйскую сям’ю. Сям’я Доры Міронаўны ўсталявалася ў калгace. I мама, i тата цэлымі днямі працавалі ў полі. Атрымоўвалі невялікую плату за цяжкую працу i чакалі Перамогу.

Уcix людзей вайна прымусіла жыць, змагацца i верыць, што перамога будзе за намі. Усё, што вырошчвалі, гадавалі ў калгасе — пастаўлялі фронту. I рабілі гэта жанчыны, старыя, дзеці. Мужчыны, якія падлягалі мабілізацыі, ваявалі на фронце. У першую ж зіму вайны пачаліся хваробы. Смерць забірала людзей i тут, далёка ад фронта. Але нават у такіх умовах людзі paбілі ўсё магчымае, каб жыць на карысць Радзіме.

Камсамолка Дора Гехт стала настаўніцай. Але школы не было. Яе будавалі дзеці, настаўнікі, вясковая моладзь. І пабудавалі.

Дора Міронаўна выкладала матэматыку ў старэйшых класах, нямецкую мову ў пятым i дзявятым класах. І завочна скончыла тры курсы Чкалаўскага педінстытута.

У вучняў не было на чым пісаць, але мелася вялікае жаданне вучыцца. Дзеці любілі ўрокі, асабліва яе ўpoкi. Дамашнія i класныя работы пісалі на газетах. Настаўніца не помніць, каб хтосьці сказаў, што забыўся зрабіць ypокi. У той час плакатныя словы «Усё для фронта, усё для Перамогі!» кожным вучнем ўспрымаліся, як запавет.

Працавала ў дзве-тры змены. Спачатку ў школе, а потым на калгасным полі, на таку, на ферме. Настаўнікі i вучні для франтавікоў вязалі рукавіцы, цёплыя шкарпэткі, вышывалі кісеты, вырошчвалі на cвaix агародах тытунь.

Сюды, далёка ад фронта, усё ж такі дакацілася рэха вайны ў выглядзе страшных трохкутнічкаў-пахаванак. Невымернае гора апанавала людзей.

Успамінае ветэран педагагічнай працы, як у Казанкаўскай школе Аляксандраўскага раёна ўсе настаўнікі i дзеці жылі адной дружнай сям’ёй. Дзецям ніколі не pабілі ніякіх заўваг, бо яны ніколі не парушалі дысцыпліну. Любілі ўсе чытаць, любілі рашаць задачы, вучылі замежную мову.

Вайна скончылася. Паступова вярталіся людзі назад. Адбудоўвалі дамы, наладжвалі жыццё. Вярнулася з эвакуацыі i сям’я Гехт. Прывіталася з роднымі мясцінамі ўжо не дзяўчынка-юначка Дора, а не па гадах дарослая настаўніца.

15 жніўня 1947 года загадчык аддзела народнай адукацыі райвыканкама Паляўцоў Мартын Паўлавіч падпісаў загад аб прызначэнні яе на працу ў сярэднюю школу № 1 горада Быхава. Новая настаўніца матэматыкі i нямецкай мовы спадабалася вучням, iх бацькам. Працавала з ахвотай, з агеньчыкам, не шкадуючы сіл, часу.

Доўгі час кіравала метадычным аб’яднаннем нacтaўнiкaў нямецкай мовы раёна. Школа, у якой працавала, мела статус самай вялікай у горадзе. Дора Міронаўна імкнулася праводзіць цікавыя ўpoкi i пазакласныя мерапрыемствы. Заўважае, што ў многіх вучняў мелася вялікая цікавасць да замежнай мовы. Яны, успамінае педагог, жадалі чамусьці ведаць замежную мову. Як, напрыклад, Галіна Прынц, якая потым стала загадчыкам РАНА ў Быхаве.

Неяк казала сама Галіна Іванаўна, што члены прыёмнай камicii Магілёўскага педінстытута былі здзіўлены, калі абітурыентка з маленькага гарадка паказала на ўступных экзаменах вельмі трывалыя веды. Таму і запыталіся пра яе настаўніцу.

Шчырая, добрая i чулая Дора Міронаўна заўсёды ў памяці вучняў. На пенсіі яна не сядзела без справы. Патрабаваўся неяк настаўнік замежнай мовы Макранскай сярэдняй школы, пайшла туды, не адмовіла дырэкцыі школы. Працавала, пакуль не перавялі гэту школу на вывучэнне англійскай мовы.

Часам яна ўспамінае перажытае, гартае свае фотаальбомы, углядаецца ў твары свaix выпускнікоў, радуецца ix поспехам, цікавіцца сённяшнім жыццём сваёй школы.

Вучні не забываюць ветэрана. Віншуюць са святамі, наведваюць яе, слухаюць цікавыя аповеды, просяць нярэдка парады. Ці не гэта з’яўляецца сведчаннем высокага аўтарытэту настаўніка? Напэўна, так.

Дору Міронаўну яшчэ ў 1946 годзе ўзнагародзілі медалём «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг.», а потым яна атрымлівала граматы Вярхоўнага Савета БССР, Міністэрства асветы БССР, абкама КПБ, аддзела адукацыі райвыканкама, медаль «Ветэран працы». Іх беражліва захоўвае настаўніца.

Надзея МАТУСЕВІЧ,
ветэран педагагічнай працы,  г. Быхаў.

Wordpress snowstorm powered by nksnow