Ветэраны-настаўнікі выхоўвалі патрыётаў

indexСвой артыкул прысвячаю ветэранам-настаўнікам, у якіх я вучыўся, і ветэранам-настаўнікам, з якімі працаваў на працягу многіх гадоў. Значэнне подзвігу настаўнікаў даваеннай школы ўзмацняецца  тым, што яны не толькі здабывалі Вялікую Перамогу разам з усімі, а і выхавалі пакаленне патрыётаў-пераможцаў. Мой святы абавязак распавесці аб іх баявым і працоўным подзвігах. Маладое пакаленне павінна ўсвядоміць і заўсёды памятаць, што іх дзяды і прадзеды, у тым ліку і настаўнікі, здзейснілі вялікі подзвіг – выратавалі чалавецтва ад фашысцкй навалы.

Я стаў вучнем Баркалабаўскай сямігодкі у 1934г. Чацвёрты клас Сарочынскай пачатковай школы быў пераведзены ў Баркалабаўскую НСШ. Школа адразу спадабалася і палюбілася. Тут працаваў у асноўным мужчынскі калектыў настаўнікаў. Палова з іх выдзялялася высокім ростам, прадстаўнічасцю. Амаль усе былі маладымі, вясёлымі, творча падыходзілі да навучання і выхавання вучняў.

Новы дырэктар Іван Цімафеевіч Кухараў запомніўся чалавекам волатаўскага складу, ветлівы, з пачуццём гумару. Ён вучыў нас шанаваць родную беларускую мову. Разам з ім прыехала прыгажуня Валянціна Сямёнаўна. Праз некаторы час уладкаваўся старшым піянерважатым яе брат Леанід Сямёнавіч Данілюк.

Настаўнік гісторыі Сяргей Фёдаравіч Лагун, высокі і зграбны, шпарка заходзіў у клас і пачынаў хутка пісаць на класнай дошцы з нахілам у левы бок тэкст наступнага ўрока. Падручнікаў гісторыі ў той час не было. Ён вучыў школьнікаў любіць слаўнае мінулае радзімы, свой край.

Яўгеній Канстанцінавіч Касцевіч запамятаваўся тым, што на перапынках ставіў на адкрытае акно тэхнічную навінку – новы радыёпрыёмнік. Цікаўныя вучні збіраліся пад акном слухаць навіны, музыку.

Настаўнікі выхоўвалі свах вучняў патрыётамі на рэвалюцыйных і баявых традыцыях савецкага народа. Да гэтага часу памятаю з усімі падрабязнасцямі і люблю кінафільмы “Ленін у 1918г.”, “Петр І” і інш. Я ўдзячны сваім настаўнікам за арганізацыю культпаходаў у Быхаўскі кінатэатр.

Памятаю, як старшы піянерважаты Леанід Данілюк прымаў нас у піянеры. На ўсё жыццё стаў правілам для мяне яго наказ “Піянер – усім дзецям прыклад”. Вось эпізод з урока матэматыкі. Настаўнік Касцевіч Канстанцін правёў праверку ведаў усіх вучняў класа і спытаў: “Каго яшчэ не апытваў?” – “Куляшова” – крычаць вучні. – “А я і так ведаю, што Куляшоў усё ведае” – адказаў настаўнік, маючу на ўвазе мяне.

Многа прыемнага прыходзіць на памяць аб сваіх настаўніках з Баркалабаўскай сямігодкі. Я ўдзячны ім за грунтоўныя веды, дадзеныя мне, якія дазволілі добра вучыцца ў Быхаўскай СШ №1, з перапынкам у 10 гадоў паступіць у Магілёўскі настаўніцкі, а затым у педагагічны інстытуты, паспяхова вучыцца і скончыць іх.
Я ўдзячны ім за прывіццё любові да ўсіх школьных навук, што дало магчымасць працаваць завучам Баркалабаўскай СШ 25 гадоў. Дзякую сваіх настаўнікаў і за выхаванне бязмежнай любові да роднага краю, яго гісторыі. Я да гэтага часу прадаўжаю рабіць адкрыцці па гісторыі роднага краю, пішу краязнаўчія кнігі.

Неўзабаве прыйшла вайна. Настаўнікі замянілі ўказкі на вінтоўкі. Кожны набліжаў Вялікую Перамогу, як мог.

Многа здзейснена подзвігаў. З вайны не вярнуліся ў сваю школу Пісарэнка А.Д., Дзергачоў Г.П., Ткачоў І.Я., Цаханскі Э.П., іншыя настаўнікі. Мабыць загінулі ў баях. Будзем памятаць іх як яркіх, творчых і энергічных працаўнікоў, чый подзвіг будзе жыць у вяках.

Вярнуліся ў Баркабабаўскую сямігодку Кухараў І.Ц., Данілюк Л.С. Дырэктарам быў прызначаны Сачкоў А.І., які вярнуўся з вайны капітанам. Да вайны быў загадчыкам Касіцкай пачатковай школы. Адносіны паміж Кухаравым І.Ц. і Сачковым А.І. усталяваліся таварыскія, хоць Кухараў І.Ц. у сваіх байках востра крытыкаваў недахопы ў школе. Вось два прыклады. Часопіс “Вожык” надрукаваў пісьмо: “Паважаны “Вожык”! Купі нашаму дырэктару радыёпрыёмнік, бо ён забраў сабе школьны”. Сярод настаўнікаў была папулярнай байка, якая заканчвалася словамі “Гуляць, гуляць – настаўнік пайшоў вопыт пераймаць”.

Былыя настаўнікі Касцевіч Я.К. і Лагун С.Ф. сталі выкладчыкамі Мінскага педагагічнага інстытута імя Максіма Танка. Але Баркалабава засталося ў іх сэрцах: яны тут адпачывалі, часам выступалі з лекцыямі.

На абарону Айчыны пайшло з Баркалабаўскага сельсавета каля 450 чалавек, звыш 30 стала партызанамі. Усё гэта былыя вучні пачатковай, а затым сямігадовай школы розных гадоў выпуску. Не вярнулася з вайны звыш 200 чалавек.

Антон Іванавіч Ліпскі ваяваў камандзірам брыгады народных мсціўцаў на Магілёўшчыне. Ад рук фашыстаў загінула партызанская сувязная Вера Самалётава.

Абаранялі Сталінград, Маскву, Курск, іншыя гарады, грамілі ворагаў на ўсіх франтах былыя вучні з Баркалабава. Валькоўскі К.Ф. удзельнічаў у бітве за Сталінград. Валькоўскі Ф.М. і Адзінцоў Ф.І. абаранялі Маскву. Клімаў І.К. (капітан), Кіяшка Я.Ф. (капітан), Стральцоў І.В. (лейтэнант) і іншыя змагаліся з ворагам у якасці афіцэраў. Грамілі ворага на моры Клімаў А.П., Клімаў А.М. Змагароў было шмат.

Асаблівую славу школе прынёс былы старшы піянерважаты, а затым настаўнік Леанід Сямёнавіч Данілюк, які стаў Героем Савецкага Саюза.

Больш падрабязна баявы і працоўны шлях Данілюка Л.С. апісаны ў кнізе М. Леўчанкі “Созвездие героев”. У школьным гісторыка-краязнаўчым музеі ёсць матэрыялы, прысвечаныя  Данілюку Л.С., у якім захоўваецца папка з дакументамі аб тым, што ён – выхадзец з Баркалабаўскай школы. Гэта вялікі гонар для нашай школы – з яе настаўніцкага асяроддзя выйшаў Герой Савецкага Саюза.

У 1951 годзе Баркалабаўская сямігадовая школа стала сярэдняй. Дырэктарам быў прызначаны Вяржбіцкі У.К. Завучам спачатку працаваў Балаганаў С., затым Казлоў І.І. Усе трое ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Абодва завучы былі добрымі прафесіяналамі педагагічнай справы, з высокім пачуццём адказнасці. Яны надоўга вызначылі, на якім метадычным узроўні павінны весціся навучальны і выхаваўчы працэсы. Кожны з завучаў пайшоў затым на павышэнне, але высокі ўзровень работы застаўся.

У школе склаўся моцны калектыў настаўнікаў. Яны часта атрымлівалі ўзнагароды, а настаўніца пачатковай Залахвенскай школы Лычова Н.Ц. стала Ззаслужанай настаўніцай БССР.

Калектыў настаўнікаў часам абнаўляўся, але нязменная была група настаўнікаў, у якую ўваходзілі Кузьменка У.І., Акцістаў Ф.І., Сіпакоў М.М., Стральцоў А.М., Петушкоў П.Ф., Матвееў В.Д. – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Галоўны ўнёсак іх у работу школы –выхаванне патрыётаў Айчыны. Таму арганізоўвалі паездкі навучэнцаў у гарады-героі – Ленінград, Мінск, Брэсцкую крэпасць-герой.

Пад кіраўніцтвам ветэрана вайны Вяржбіцкага У.К. усе ветэраны і мужчыны школы многа працавалі на гаспадарчых работах: метадам народнай будоўлі ўзводзілася памяшканне школы, перанеслі з-пад вакон новай школы ў другое месца вялікі школьны сарай, перавезена і складзена памяшканне школьнай сталовай. Ветэраны з’яўляліся ініцыятарамі карысных спраў, паляпшаючых умовы навучання школьнікаў.

Ветэраны разам з настаўнікамі і вучнямі прымалі актыўны ўдзел у пашукова-краязнаўчай рабоце. Сабраныя матэрыялы па гісторыі нашага краю ляглі ў аснову напісання летапісу і стварэння гісторыка-краязнаўчага музея ў школе, які пачаў стварацца ў 1969 г. да 50-годдзя Сарочынскай камуны. Краязнаўчай работай у школе кіравала мая жонка Куляшова Г.П. Школьны музей прызнаваўся лепшым у вобласці, на сённяшні дзень адыгравае валікую ролю ў патрыятычным выхаванні вучняў.

Гэтыя мае ўспаміны да 70-годдзя Вялікай Перамогі – даніна памяці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і працы, з якімі я працаваў разам.

Віктар Куляшоў,
краязнаўца, в. Залахвенне.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Как белорусы будут работать и отдыхать в мае 2024

28 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

В Минобразования рассказали, введут ли обязательную отработку для платников

28 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили продажу стирального порошка Ariel и капсул Tide

28 марта 2024
ГЛАВНОЕ

В Беларуси на 1 января 2024 года проживало около 9,15 млн человек

28 марта 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

29 марта – прямая телефонная линия с начальником 11 управления ГУБОПиК МВД

28 марта 2024
ЭКОНОМИКА

Дни Могилевской области пройдут с 29 марта по 22 апреля на ВДНХ в Москве

28 марта 2024
В МИРЕ

Напавшие на “Крокус Сити Холл” были под воздействием наркотических веществ

28 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Карпенко рассказал, как идет формирование ВНС

28 марта 2024
АКТУАЛЬНО

Прямая линия замначальника Могилевского областного управления МЧС Владимира Гореликова пройдет 30 марта

28 марта 2024
АКТУАЛЬНО

Бесплатную консультацию нотариуса можно будет получить 2 апреля

28 марта 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховские правоохранители в течение суток раскрыли уголовное преступление

25 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как в условиях модернизации Быховской ЦРБ оказывается медицинская помощь жителям района

25 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали лучших работников коммунальной сферы

21 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быховском районе горела баня

26 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялось очередное заседание комиссии по содействию занятости населения райисполкома

20 марта 2024
КУЛЬТУРА

Быхаўчан запрашаюць на тыдзень традыцыйнага мастацтва

21 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Сергей Антонов, известный быховчанам своими писаниной и видосиками на экстремистских каналах, подался в бега

20 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

О мерах предосторожности в паводковый период

15 марта 2024