Бусел… пешаход

imagesТыдні з два таму, гадзін у сем раніцы крочыў я на працу. Надвор’е стаяла цудоўнае. Над Дняпроўскаю поймаю ўзнімаўся чырвоны діск сонца, паступова набіраючы асляпляльную яркасць, у вершалінах дрэў на Пеўчым полі радасна шчабяталі птушкі і на душы зрабілася асабліва хораша ад такой незвычайнай прыроднай гармоніі.

З тратуара павярнуў на пешаходны пераход у напрамку Кастрычніцкай плошчы, каб ісці ў сваю ўстанову, на другі бок дарогі, да якой заставалася нейкая сотня метраў. Але, перш чым ступіць на “зебру” перахода, міжволі павярнуў галаву ў бок святлафора, каб упэўніцца, што няма ніякага транспарту. І яго яшчэ не было. Толькі ўсё роўна далей не пайшоў, а скіраваў позірк на легкавы аўтамабіль, які прытармазіў перад пешаходным пераходам ад філіяла Белаграпрамбанка да плошчы.

«Чаму ён спыніўся, там жа нічога няма?» — мільгнула  ў галаве думка. Прыглядзеўся. І зніякавеў! Па пераходу важна, нетаропка перастаўляючы свае доўгія ногі, ішоў… бусел.

Ён не звяртаў ніякай увагі ні на легкавік, які спыніўся злева, ні на грузавік, які збавіў хуткасць і таксама спыніўся справа. Спакойна перайшоў на другі бок дарогі і па ходу свайго руху па першай траве ў напрамку устаноўленай на пастаменце гарматы, раз-пораз поркаў чырвонаю дзюбаю ў зямлю, знаходзячы, пэўна, там патрэбную сабе ежу. Ён ніводнага разу не спыніўся, але да знака так і не дайшоў, а павярнуў у бок сінагогі, за якой неўзабаве і схаваўся.

Я па-ранейшаму стаяў уражаны, працягваючы назіраць за разумнаю птушкаю.

Раней мне даводзілася бачыць, як менавіта на пешаходным пераходзе перабягаў дарогу сабака, аднойчы такім чынам перабег яе і кот. Але бачыць на “зебры” прыляцеўшага да нас з цёплых краёў бусла яшчэ не даводзілася. Таму вельмі пашкадаваў, што не меў фотаапарата, які часам нашу з сабою. Унікальны здымак атрымаўся б. У тым выпадку, калі б цыбаты бацян у момант пераходу дарогі быў бліжэй да мяне альбо вырашыў вярнуцца такім жа чынам назад. Толькі падобных дзівосаў наўрад ці бывае.

Мікола Коласаў.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Жители Быхова учатся предотвращать пожары и заботиться о здоровье

18 сентября 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

Один из крупнейших в 2025 году астероидов пролетел мимо Земли

18 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

Волейболистки “Минчанки” выиграли два матча на старте розыгрыша Кубка России

18 сентября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Запреты на посещение лесов действуют в 11 районах Беларуси

18 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

В Быхове прошла спартакиада по мини-футболу

18 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Сегодня в Быховском районе проходит единый день информирования

18 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем