З наступаючай арміяй

З наступаючай арміяй

imagesНа Быхаўшчыне пражываюць усяго дзевяць чалавек, якія маюць дзяржаўныя ўзнагароды СССР за самаадданую працу ў тыле ў час Вялікай Айчыннай вайны, і адзін з іх — лейтэнант медыцынскай службы ў адстаўцы Анастасія Самсонаўна Свірыдава.

Адрас гэтай мужнай жанчыны, нумар яе кватэрнага тэлефона мне далі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Там жа азнаёміўся з пенсійнаю справаю, у якой сабраны асноўныя дакументы. Па іх лёгка можна прасачыць працоўнае жыццё ветэрана. Так павінна быць. І так ёсць, калі ветэран гэты аформіўся на заслужаны адпачынак у нас, у Беларусі. Сітуацыя са Свірыдавай зусім іншая. Доўгі час яна жыла і працавала ў буйным індустрыяльным цэнтры Украіны горадзе Харкаве. Там завяршыла сваю працоўную дзейнасць, атрымлівала пенсійныя грыўны. І толькі ў лістападзе 2002 года пераехала да нас. Але так было пасля. Дагэтуль жа ёй давялося зведаць, пабачыць шмат падзей. І ўдзельнічаць у іх самой.

Анастасія Свірыдава (на здымку 1943 года)
Анастасія Свірыдава (на здымку 1943 года)

Малая радзіма Свірыдавай, у дзявоцтве Ігнацьевай — вёска Ніканавічы Быхаўскага раёна на левабярэжжы Дняпра. Тут яна вучылася ў школе–сямігодцы, а сярэднюю адукацыю атрымлівала ўжо ў СШ №1 г. Быхава. Займеўшы атэстат сталасці, нікуды з нашага старажытнага горада не паехала, а паступіла ў мясцовую двухгадовую школу медыцынскіх сясцёр. Дзейнічала тады, аказваецца, такая навучальная ўстанова, паступіць у якую можна было толькі па конкурсе. Але Ігнацьева не толькі паступіла, а і паспяхова закончыла тую школу, якая займала нібыта памяшканне жаночай гімназіі, існаваўшай пры царызме.

Поўным ходам ішла падрыхтоўка малодшага медыцынскага персаналу для грамадзянскіх, ды і вайсковых медыцынскіх устаноў. Выпускніцу школы медсясцёр Насту Ігнацьеву ў ліпені 1939 года накіравалі працаваць па спецыяльнасці ў Раснянскую сельскую ўчастковую бальніцу Дрыбінскага раёна. Там дзяўчына лячыла людзей да самага пачатку ваеннага ліхалецця. Калі ж грымнула Вялікая Айчынная, а нямецка-фашысцкія захопнікі імкліва рухаліся на ўсход, ваеннаабавязанага спецыяліста адразу прызвалі ў Чырвоную Армію. Давялося адступаць разам з савецкімі войскамі. Вось толькі ўдзельнічаць у баявых дзеяннях, выцягваць на сабе з поля бою альбо з-пад абстрэлу параненых байцоў і камандзіраў не давялося. Налёты ж бамбардзіровачнай варожай авіяцыі паспытала. То былі жахлівыя дні.

Служыла яна фельчарам 6-га запаснога чыгуначнага палка, які дыслакаваўся ў прадмесці Сталінграда. Потым полк перавялі ў іншае месца. Напэўна таму і не давялося ўдзельнічаць у знакамітай Сталінградскай бітве, калі савецкія войскі акружылі 100-тысячную групоўку гітлераўцаў разам з фельдмаршалам Паўлюсам, затым узялі яе ў палон. А месцы службы ваенфельчара Ігнацьевай былі не толькі там і не толькі ў запасным палку, а і ў Яраслаўлі, Сызрані, Дзяржынску, Куйбышаве ў штаце 417-га, 384-га ваенных шпіталяў, вайсковай часці 52217.

У 1945 годзе ўзнагародзілі медалём “За перамогу над Германіяй”, выйшла замуж за маёра інтэнданцкай службы Хрысанфа Свірыдава, на чатыры гады старэйшага за яе. Шчаслівая дзяўчына на ўсё жыццё запамятавала той дзень: 30 красавіка пераможнага 1945 года.

Неўзабаве скончылася вайна, а Наста працягвала службу. Афіцэрскі шынель яна зняла толькі праз сем гадоў. Са сваім Хрысанфам, звычайным і прыгожым тамбоўскім хлопцам, шмат дзе ездзіла, шмат чаго бачыла. І не толькі ў армейскіх гарнізонах, а і ў месцах адпачынку. У сямейным альбоме Свірыдавай захаваўся фотаздымак, дзе яна з мужам у цывільным адзенні знаходзіцца ў курортным Трускаўцы.

На вялікі жаль, у 1960 годзе мужа не стала. А яму ж ішоў толькі 51-шы год. Яны жылі ў Харкаве. Ды не здарма ў народзе кажуць, што адна бяда не ходзіць. Калі на працы, а працавала заўжды па спецыяльнасці, усё ладзілася, то ў асабістым жыцці — далёка не заўсёды.

На Быхаўшчыне заставаліся брат Іван, які потым дачасна памёр, сястра Соф’я альбо Сонечка, як яе заўсёды ласкава называе Наста. Дык вось Сонечка Наследава, работніца ваенгандлю ў 57-ай марской ракетаноснай авіяцыйнай дывізіі, расквартыраванай у Быхаве, як і старэйшая сястра, па той жа прычыне неўзабаве засталася без мужа. Вялікія перажыванні безвынікова не прайшлі: цяжка захварэла.

– Калі б не сястра, нават не ўяўляю, што са мною было б, — шчыра прызнаецца Соф’я Самсонаўна. — Гэта яна ўзяла на сябе і мой боль, хоць у самой таксама хапала клопатаў, выхадзіла мяне, вярнула да жыцця, калі забрала да сябе ў Харкаў. Так што з 1983 года мы заўсёды разам.

Дзевяностатрохгадовая старэйшая сястра толькі ўсміхаецца, з любоўю гледзячы на сваю малодшую, якой таксама багата гадоў.

Бачыць ветэран вайны і працы яшчэ нічога, а вось са слыхам — ёсць праблемы. Далёка не ўсё добра і памятае, асабліва даўнія падзеі. Пра тое, як разам прыйшлі да высновы, што наспеў час вярнуцца ў сваю родную Беларусь, на Быхаўшчыну, распавядае дакладна. А ўсё ішло так, як сёстры задумалі. Без праблем прадалі сваю добрую кватэру ў Харкаве і без праблем купілі сабе двухпакаёўку ў цагляным доме не ўездзе ў мікрараён Колас горада Быхава. У гэтай кватэры жывуць па сённяшні дзень. Жывуць добра, дружна, а дапамагае ім у гэтым сацыяльны работнік Аксана Ляхава. Яе чалавечымі, працоўнымі якасцямі ветэраны задаволены.

Сёстры ледзве не ў адзін голас расхвальваюць Аксану, а прыйшоўшая разам са мною на сустрэчу Вялянціна Мікалаеўна Краўцова, прадстаўніца раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, у знак згоды сцвярджальна ківае галавою. Я таксама вельмі ўдзячны Краўцовай, паколькі без яе дапамогі наша сустрэча наўрад ці адбылася б. Раней двойчы тэлефанаваў сёстрам, каб дамовіцца аб сустрэчы, называючы сябе і мэту свайго намячаемага візіту, і двойчы чуў рашучае: “Не!”. Яны адмаўлялі таму, што розныя людзі зараз звоняць, ходзяць. Не дарэмна ж міліцыя просіць і папярэджвае грамадзян, асабліва пажылых, адзінокіх, быць пільнымі.

А тут прыйшлі разам з добра вядомым ім, да таго ж сапраўды добрым чалавекам. Таму сёстры, як толькі пачулі знаёмы голас, адразу адчынілі дзверы свайго жытла, гасцінна запрашаючы прайсці ў залу. З імі прыемна было потым мець стасункі, размаўляць, бачыць, як яны дапаўняюць адна адну, калі часам нехта недакладна ўспамінаў той ці іншы факт.

Да таго ж абедзве ветліва, але настойліва прасілі нас не спяшацца пакідаць іх кватэру, а паспытаць прыгатаваныя імі гарбату, каву. Адмаўляць было неяк няёмка, але давялося, бо ў нас зусім не мелася часу на непрадугледжанае чаяпіцце. Таму, схаваўшы ў голасе жартоўнасць, паабяцалі завітаць у госці і сесці за святочны стол перад юбілейным Днём Вялікай Перамогі над гітлераўскай Германіяй. Ды нашы ветэраны не разгубіліся, а выказалі гатоўнасць належным чынам сустрэць нас не толькі напярэдадні, а і ў Дзень Перамогі 9 Мая.

Мікола КОЛАСАЎ.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко о ВНС: мы будем истинным национальным фронтом

25 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Министр обороны Беларуси: Запад рассматривает военную силу как одно из основных средств достижения своих интересов

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Александр Лукашенко: Нападение на Беларусь будет расцениваться как нападение на Российскую Федерацию

25 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

С 15 апреля на Могилёвщине стартует республиканская акция «За безопасность вместе!»

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали ветеранов органов и подразделений по чрезвычайным ситуациям

17 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

На сайте Минобразования появился раздел с ответами на часто задаваемые вопросы о вступительной кампании

17 апреля 2024