На шахце вугальнай

На шахце вугальнай

Дзень 11 сакавіка выдаўся на дзіва сонечным, цёплым. Ртутны слупок тэрмометра паказваў 15 градусаў і нават не верылася, што мяккая сёлетняя зіма поўнасцю ўступіла свае правы вясне.

IMG_2493

Муж і жонка Леснікоўскія мяне чакалі. Напярэдадні сустрэчы мы дамовіліся, што перад тым, як ехаць да іх, я абавязкова патэлефаную зноў, каб у хату не завітаў зусім іншы госць. Цяпер бывае ўсялякае. Але калі патэлефанаваў, слухаўку ніхто не зняў. І так некалькі разоў. “Напэўна, выйшлі на вуліцу, каб парадавацца шчодраму сонейку”, – падумаў.

Вырашыў ехаць. Праз колькі хвілін наш легкавік пад’язджаў ужо да дома №41 на вуліцы Інтэрнацыянальнай у горадзе Быхаве. Нідзе нікога не ўбачыў. Стукаць у дзверы не давялося, іх ніхто не зачыняў на засаўку. Значыць, чакалі. Так яно і было.

Старыя сядзелі, ветліва ўсміхаючыся, запрасілі прайсці ў залу. Там, за круглым сталом, і пачаліся ўспаміны.

Валянціна Андрэеўна паведаміла, што яна сама са Стахоўшчыны Чарнаборскага сельсавета, дзе нарадзілася і дзе прайшло яе басаногае дзяцінства. У сям’і раслі ажно адзінаццаць дзяцей. Праўда, не ўсе потым перажылі ваеннае ліхалецце, але Валянціне пашчасціла выжыць, хаця ліха хапіла цераз край.

– Перад Вялікай Айчыннай вайною мы жылі аднаасобна, бацькі не хацелі ўступаць у калгас і на гэта ў іх, відаць, меліся свае прычыны, – успамінае ветэран вайны і працы. – Потым яны ўсё ж уступілі, бо прыехаў з Далёкага Усходу брат Саша, старшына звыштэрміновай службы Чырвонай Арміі, камуніст, папрасіў бацьку з маці напісаць заяву з просьбаю прыняць іх у калектыўную гаспадарку, паколькі ў яго пачаліся непрыемнасці па службе. Тыя пагадзіліся.

З адпачынку да месца службы ў Хабараўск брат вяртаўся ўжо не толькі з сям’ёю, а ўзяў і мяне, каб бацькам крыху лягчэй жылося.

Калі пачалася вайна з фашысцкай Германіяй, сем’і вайскоўцаў пачалі эвакуіраваць у Омскую вобласць, бо чакаўся напад арміі мілітарыстаў Японіі. Брат застаўся ў горадзе, а сям’ю павезлі, невядома куды. Гэта пазней даведаліся. А тады таварны састаў ішоў марудна, нярэдка стаяў на запасных пуцях па некалькі гадзін, прапускаючы вайсковыя эшалоны.

Дабраліся да нейкага буйнага населенага пункта Саргацкага раёна. Пачалі працаваць на мясцовым заводзе па вырабу цэглы. Жылі ў голадзе і ў холадзе.

Праз колькі часу ад брата прыйшоў выклік вяртацца дамоў. Толькі ягоную жонку з дзецьмі адпусцілі, а Валянціну – не. Яна ўжо стала дарослай, яе пакінулі працаваць далей. Працавала нядоўга. Вышэйстаячае начальства распарадзілася адправіць моладзь на шахту здабываць вугаль. І здабывала яна вугалёк не толькі ў вайну, а і ў пасляваенны час.

– Пад зямлёю ўкладвалі шпалы, рэйкі для ваганетак, – распавядае ветэран. – Завіхаліся да сёмага поту. Па 12 гадзін у суткі, без выхадных дзён.

У шахце ўсім было горача, а калі ўзнімаліся на паверхню зямлі, пакідаючы клець, выходзілі на вуліцу, то 40-градусны мароз з ветрыкам працінаў да касцей. У бараках панаваў таксама холод. Кармілі так, што ўвесь час моцна хацелася есці, а трэба ж было яшчэ і працаваць.

Валянціна Андрэеўна распавядае дрыжачым ад хвалявання голасам, з яе вачэй цякуць слёзы. Але, калі ўспамінала пра дзень Перамогі, то перадала тагачасныя пачуцці, калі рабочыя ад радасці абдымаліся, цалаваліся.

Неўзабаве на шахту прывезлі вялікую групу ваеннапалонных — немцаў. Потым яшчэ. Пад канвоем іх прыводзілі да клеці, партыямі спускалі ў шахту на працу, а там ужо дазвалялі свабоднае перамяшчэнне, бо ведалі: ніхто нікуды не збяжыць, трэба толькі працаваць. Працаваць жа немчура не хацела. Усімі праўдамі і няпраўдамі фрыцы адлыньвалі ад работы, нярэдка выводзячы са строю і без таго вельмі цёмнае асвятленне. У цемры ж лягчэй адсядзецца.

Доўга такое працягвацца не магло. Немцаў пачалі адпраўляць на іншыя работы на паверхні зямлі, а там, калі ўсё бачна, не пасядзіш, ахова не дасць.

Валянціна да таго часу паспела ўжо скончыць курсы аператараў па абслугоўванню руху падзвіжнага саставу, так што фізічна працавала ўжо куды менш, чым раней. Ды клопатаў усё роўна хапала. Да таго ж, цяжка захварэла. Падчас хваробы пачала яшчэ актыўней пасылаць пісьмы дамоў, на Быхаўшчыну, каб хоць што-небудзь даведацца пра сваю сям’ю. Адказаў не атрымлівала. Але аднойчы ўсё ж прыйшла вестка, што бацькі жывыя, а вось браты і сёстры – не ўсе. Старэйшы за яе брат Сцяпан загінуў на фронце, цяжка параненым вярнуўся дамоў брат Ілья. Яму, каб не пачалася гангрэна, хацелі ампутаваць нагу. Не даў. Сказаў, што лепш памрэ, чым стане бязногім у такім маладым узросце. Так потым і жыў з пакалечанаю нагою.

Дамоў Валянціна Андрэеўна вярнулася ажно ў 1954 годзе, калі тамашняе начальства ўбачыла, што ад перанёсшай цяжкую хваробу дзяўчыны толку мала.

Прыехала на Быхаўшчыну з медалём “За доблесную і самаадданую працу ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны”, які атрымала яшчэ ў 1946 годзе, са шматлікімі граматамі ды падзякамі. Уладкавалася на курсы прадаўцоў, паспяхова іх скончыла. Выйшла замуж за мясцовага хлопца Сяргея Леснікоўскага. Яна стала працаваць у сельмазе, а ён ужо рабіў механізатарам у саўгасе “Быхаўскі”. Араў глебу, сеяў збожжавыя, нарыхтоўваў кармы, убіраў вырашчаны ўраджай. Як і жонка, увесь час хадзіў у ліку правафланговых сацыялістычнага спаборніцтва. Абодва маюць шэраг узнагарод, уласцівых часу Савецкага Саюза. А вось дзетак ім Усявышні не даў. Сказаліся непасільная праца ў шахце, цяжкая хвароба. Так і дажываюць свой век старыя людзі. Адны, але не ў адзіноце. Іх часта наведвае, дапамагае сацыяльны работнік Таццяна Маслюкова, не забываюць родзічы. Іхняй дабрыні, цёплых адносін годна пражыўшым вялікае жыццё людзям хапае.

Мікола Коласаў.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко о ВНС: мы будем истинным национальным фронтом

25 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Министр обороны Беларуси: Запад рассматривает военную силу как одно из основных средств достижения своих интересов

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Александр Лукашенко: Нападение на Беларусь будет расцениваться как нападение на Российскую Федерацию

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко раскрыл планы беглых и предупредил: разговор с ними не будет длинным

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: Украину превратили в наркомана и держат на коротком поводке обещаний новой дозы вооружений

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: градус враждебности НАТО на белорусском направлении растет

25 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Газманов о россиянах и белорусах: мы стали осознавать себя государствами со своим видением

25 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Землю может накрыть сильнейшая магнитная буря – NASA

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быховском районе построят станцию обезжелезивания

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Прокуратура Могилевской области помогла быховчанке вернуть удержанные у нее судебным исполнителем средства

25 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

13 апреля прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

12 апреля 2024