Вярнуўся з двума медалямі

Вярнуўся з двума медалямі

Юнацтва 88-гадовага Аляксандра Шагаева (на здымку), які цяпер жыве ў аграгарадку Чорны Бор, прыйшлося якраз на гады Вялікай Айчыннай вайны. Пры гэтым разбілася яно на два перыяды: жыццё падчас фашысцкай акупацыі на працягу трох год і паўгадавую службу ў Чырвонай Арміі пасля вызвалення родных мясцін ажно да перамогі над Германіяй і Японіяй з далейшым яе прадаўжэннем ажно да 1952 года.

DSCN0384

Першы перыяд якраз і аказаўся самым цяжкім і жудасным. Аляксандр Іванавіч успамінае:

—Для мяне і да вайны жыццё ў шматдзетнай сям’і з мачыхаю было нялёгкім ды галодным, а ў ваеннае ліхалецце яно стала зусім нясцерпным. Мы жылі ў вёсачцы Турлаўка, што месцілася каля вялікага населенага пункта Балонаў Сялец-2, а гэта тэрыторыя межавалася з вядомым клічаўскім партызанскім краем. Адсюль зыходзілі шматлікія нашыя беды, бо немцы жорстка праследавалі і каралі тых, хто меў хоць якую сувязь з партызанамі. Ад гэтага пацярпелі мой бацька і мачыха, якую з малым дзіцём забралі на работы ў Германію.

Складана даводзілася жыць і мне, бо я ўжо быў сталым падлеткам і таксама мог патрапіць пад прымусовую адпраўку ў фашыскую краіну. Даводзілася пастаянна хавацца ад немцаў, разам з бежанцамі з левабярэжжа Дняпра туляцца па лясах альбо па лясных вёсачках. Да гэтага трэба дадаць пастаянныя голад ды холад і будзе яскравая карціна майго юнацтва.

Тут мы зрабілі з ветэранам перапынак, бо нават доўга размаўляць, а тым болей успамінаць пра даўно мінулыя падзеі, хвораму старому было цяжка, і разам з ягонаю дачкою Тамараю крыху пагутарылі пра абставіны іхняга цяперашняга сямейнага і бытавога жыцця.

—Вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прыйшло да нас дзесьці ў сярэдзіне лета 1944 года, і людзі пачалі адбудоўваць зруйнаваныя вайною гаспадаркі, — зноў распавядае Аляксандр Іванавіч. — Шмат і цяжка разам з жанчынамі працаваў на нарыхтоўцы драўніны для будаўніцтва жылля, бо здаровых мужчын на вёсцы зусім не засталося, а маючая адбыцца яшчэ адна няпростая зіма прыспешвала…

Ранняю вясною 1945 года ад Быхаўскага райваенкамата мне прыйшла павестка аб прызыве ў войска. З Быхава нас адправілі на перасыльны пункт у Магілёў, а затым я трапіў у вайсковую часць, што размяшчалася ў горадзе Стоўбцы тагачаснай Баранавіцкай вобласці. Навучанне вайсковай справе праходзіў у гарадку Уручча, што пад Мінскам.

Затым нас зноўку вярнулі ў Стоўбцы, абмундзіравалі, выдалі зброю і адправілі эшалонам на фронт. Даехалі мы дзесьці да заходняй часкі Польшчы і там атрымалі звестку аб капітуляцыі фашысцкай Германіі. Вялікую Перамогу віталі горача, салютавалі стралянінай угору з аўтаматаў ППШ, выпілі выдзеленыя з гэтай шчаслівай нагоды “франтавыя” сто грамаў. Цешыла нас і тое, калі шчыра, што мы ўжо не трапім на вайну. Праўда, некаторыя з навабранцаў вясны 1945 года ваявалі потым на Далёкім Усходзе з японцамі, але нашую часць адправілі назад у Беларусь.

Служыў потым 7 год у асобным інжынерна-будаўнічым батальёне, які займаўся рамонтам аэрадромаў і ўзвядзеннем часовых узлётных палос для самалётаў у самых розных частках савецкай краіны. Сітуацыя тады ў свеце была неспакойная, і СССР зноў рыхтаваўся да вайны.

Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў родную Турлаўку, у хуткасці ажаніўся. Доўгія гады працаваў спачатку ў мясцовым калгасе імя Громава, затым у спецыялізаванай гаспадарцы — эксперыментальная база “Быхаўская”. Займаў пасады брыгадзіраў паляводчай брыгады, загадчыкаў малочнатаварнай фермы і свінафермы.
Заўсёды браў удзел у мерапрыемствах ваенна-патрыятычнай тэматыкі на тэрыторыі Чарнаборскага сельсавета, ідэйным выхаванні падрастаючага пакалення.

Аляксандр Шагаеў мае медалі “За перамогу на Германіяй”, “За бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-45 гадоў”, шмат юбілейных узнагарод.

Мікалай Ахрыменя.

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

Как вести себя с токсичными людьми

18 июля 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Колледжи Беларуси начинают прием документов на уровень среднего специального образования

18 июля 2025
Читать новость
СПОРТ

Синхронистка Хондошко со вторым результатом вышла в финал ЧМ в технической программе

18 июля 2025
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Гонконгские ученые создали ИИ, генерирующий 3D-модели костей по рентгеновским снимкам

18 июля 2025
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Алкоголиками не рождаются, алкоголиками становятся

18 июля 2025
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Китай намерен выдать Беларуси новый кредит на льготных условиях

18 июля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем