Сёння — дзень смеху. Голы певень (гумарэска)

indexПевень ляжаў, растапырыўшы крылы, акурат пасярод двара. Ціхі летні ранак плыў над вёскай, і маці сябра спачатку нават не паверыла, што яе прыгажун аддае канцы. Але няўклюдная поза маладой свойскай птушкі, яе памутнелыя вочкі вымушалі думаць менавіта так. Што рабіць? Не прападаць жа дабру. I жанчына, стукнуўшы пеўня аб шулу варот, села на ганак, пачала скубсці пер’е.

Звыклая працэдура заняла не болей як паўгадзіны, і вось ужо певень ляжыць на загнеце сялянскай печы, у якой гараць, патрэскваюць дровы. Гаспадыня ўвішна бярэ вілкі для малых чыгуноў, кладзе на іх абскубанага пеўня і суне яго ў печ, каб абсмаліць. Ды пры набліжэнні да агню адбываецца неверагоднае. Певень ажывае, кідаецца, як шалёны, з зеўра печы прама на гаспадыню, а тая, ледзь не страчваючы прытомнасць, асядае на падлогу.

Певень жа праз адчыненыя дзверы выскачыў на двор, адтуль — на вуліцу і з’явіўся каля сваіх курэй толькі на наступны дзень. Ён быў страшны з выгляду, але бадзёры, важна, як і раней, абходжваў хахлатак.

Адбылося ж наступнае. Напярэдадні «цуда» гаспадыня вытрасла з дзесяцілітровай бутлі, у якой знаходзілася настойка, ягады. Настойку, вядома, як лякарства, даўно выпілі, а ягады стаялі. Іх яна і выкінула пад плот. Певень ягады знайшоў хутка, накляваўся ўволю, ап’янеў так, што ледзь дабраўся праз вуліцу да двара, ды там і сунуўся.

Далейшы ягоны лёс вы ўжо ведаеце. Гаспадыня, праўда, хацела птушку забіць, бо вельмі ўжо сорамна перад суседзямі за такога пеўня, але не даў гаспадар. «Няхай жыве, — сказаў, як адрэзаў, ён. — Перазімуе — значыць, перазімуе, а не — дык не».

Певень да зімы займеў новае пер’е і доўга яшчэ быў героем аповедаў мясцовых жартаўнікоў.

Мікола КОЛАСАЎ.

Последние новости

ОБРАЗОВАНИЕ

Стоимость школьных учебников в 2025/2026 учебном году

11 июля 2025
Читать новость
СПОРТ

Байдарочница Савчук выиграла третье золото чемпионата Беларуси в Заславле

11 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Информация о ходе сельскохозяйственных работ в Быховском районе по состоянию на 11 июля

11 июля 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В МЖКХ рассказали о порядке действий при выявлении дефектов после залития квартиры

11 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове торжественно открыли детскую игровую и спортивную площадки

11 июля 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Во всех университетах Беларуси 12 июля стартует основной этап вступительной кампании

11 июля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем