Да свята працы 1 Мая парадак павінен быць усюды

Да свята працы 1 Мая парадак павінен быць усюды

P1110038Старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Ігнаценка правёў пашыраную нараду з начальнікамі аддзелаў і ўпраўленняў выканкама, кіраўнікамі раённых службаў, арганізацый, сельгаспрадпрыемстваў, старшынямі сельвыканкамаў.

Новы кіраўнік раёна адразу акрэсліў напрамкі, па якіх яна будзе праходзіць, і хто будзе пачаргова інфармаваць аб зробленым за прайшоўшы тыдзень.

Аб добраўпарадкаванні тэрыторый і навядзенні парадку на зямлі гамонку павяла старшыня раённага Савета дэпутатаў Нэла Шунькіна, якая паведаміла, што на тэрыторыях 9 сельсаветаў Быхаўшчыны знаходзяцца 183 населеныя пункты, у ліку якіх значацца 14 аграгарадкоў. Займацца іх добраўпарадкаваннем пачалі яшчэ ў лютым, каб кожны сельсавет займеў па аднаму ўзорнаму пункту, а да свята працы 1 Мая парадак павінен быць усюды. Займацца ж гэтым абавязаны не толькі работнікі сельвыканкамаў, дэпутацкі корпус, а і вясковыя жыхары.

У сакавіку варта знесці 24 пустуючыя хаты, а ў красавіку будзе аб’яўлены месячнік аб навядзенні парадку на зямлі.

Агульнымі намаганнямі варта зрабіць уборку на 149 могілках, вызначыць там зараней месцы, куды людзі могуць зносіць смецце, каб не ўзніклі несанкцыянаваныя звалкі.

Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на брацкія магілы, вайсковыя памятныя знакі, якіх недзе 160 адзінак.

Пройдзе таксама агульнараённы суботнік, які дапаможа зняць з парадку дня шэраг пытанняў, якія датычацца добраўпарадкавання.

Калі зайшла размова аб стане наяўных міні-палігонаў, то Сяргей Дзмітрыевіч параіў скласці графік, каб згодна яго наводзіць там парадак. А што тычыцца аднаго населенага пункта ў кожным сельсавеце, які намецілі ўсебакова падрыхтаваць у гэтым месяцы, то якасць такой падрыхтоўкі паглядзім у наступным. І звярнуў увагу начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандра Ясева, начальніка землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Сяргея Жураўскага на вёску Ямнае, зарослую леташняю травою, якая можа ўспыхнуць у любы момант. Дапусціць гэтага нельга.

У нармальны стан неабходна прывесці пад’язныя дарогі да могілак, калі ёсць такая неабходнасць.

Аб будаўніцтве жылля, пракладванні інжынерных сетак, допуску новых малочнатаварных фермаў раёна да эксплуатацыі, замене зношаных цепласетак і недастатковым фінансаванні вялікага аб’ёму запланаваных работ гаварыў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Папкоў. У сувязі з гэтым Сяргей Ігнаценка заўважыў, што спачатку трэба асвоіць выдзеленыя грошы, а потым ужо казаць, што іх мала. Пакуль жа яшчэ нічога не зроблена.

Ёсць сэнс сустрэцца з насельніцтвам, каб пагутарыць з ім, расказаць аб плануемых мерапрыемствах, каб людзі таксама ўдзельнічалі ў ажыццяўленні нашых планаў.

Што датычыцца ўязных дарог на Быхаўшчыну, а яны ідуць па чатырох напрамках, то іх патрэбна прывесці ў парадак не адкладваючы на потым, як і прыдарожныя палосы ўсцяж дарог, месцы адпачынку.

Намеснік старшыні райвыканкама Уладзіслаў Грыбанаў праінфармаваў аб шэрагу праведзеных на мінулым тыдні мерапрыемстваў у сацыяльнай сферы, у тым ліку першай спартакіядзе сярод сельскіх жыхароў, прайшоўшай у аграгарадку Чорны Бор, аб запланаваных мерапрыемствах на гэты тыдзень і аб тым, што Быхаўская цэнтральная бібліятэка стала пераможцам абласнога спаборніцтва па выніках 2014 года.

Казаў Уладзіслаў Алегавіч аб неабходнасці задавальнення хадайніцтва адміністрацыі УЗ “Быхаўская цэнтральная раённая бальніца” наконт неабходнасці перамяшчэння грашовых сродкаў для завяршэння рамонту Гадылёўскай участковай бальніцы, пераабсталявання падвальнай кацельнай Лудчыцкага дзіцячага садка. Сёлета гэта ажыццявіць наўрад ці ўдасца, таму ёсць сэнс прасіць дазволу “вынесці” яе ў іншае месца ў наступным годзе.

Сяргей Ігнаценка на гэты конт сказаў, што, калі неабходна зрабіць перамяшчэнне грашовых сродкаў, то перамяшчайце ў інтарэсах справы.

Прыемна было пачуць, што ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі пачнецца мантаж экспазіцыі.

Аб крымінагеннай і пажаранебяспечнай сітуацыі ў рэгіёне дакладвалі начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Сяргей Каралёў і начальнік РАНС Аляксандр Ясеў. Кіраўнік раёна звярнуў іхнюю ўвагу на ўзмацненне аховы ў гаспадарках паліва, запчастак у сувязі з пачаткам вяснавых палявых работ, аб’ектаў і жылых дамоў вяскоўцаў ад пажараў, бо ў вёсцы Усходняе з-за падступаючай да фермы гарэўшай сухой травы агонь ледзве не перакінуўся на яе памяшканне.

Паколькі з 18 сакавіка ў раёне аб’яўлена павышаная пажарная небяспека, то трэба быць пільнымі асабліва, а падпальшчыкаў неабходна выяўляць і караць, не шкадуючы.

Людзі ў пагонах павінны таксама дапамагаць сельвыканкамам у арганізацыі добраўпарадкавання сельскіх населеных пунктаў.

Меркаванні па напрамках сваёй дзейнасці выказвалі таксама галоўны санітарны ўрач раёна Мікалай Мацвееў, начальнік раённай інспекцыі аховы прыроды Аляксандр Жалабкевіч, начальнік раёна электрычных сетак Андрэй Вайцянкоў, выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Дзмітрый Марціновіч.

Дзмітрый Васільевіч расказаў аб ходзе веснавых палявых работ, вытворчасці і рэалізацыі малака, якая пакуль не радуе. Таму кіраўнік раённай вертыкалі звярнуў менавіта на рэалізацыю малака асаблівую ўвагу, бо калі не будзе рэалізацыі, не будзе чым выплочваць людзям заробкі. Значыць, усім сельгасвытворцам варта вельмі сур’ёзна займацца жывёлагадоўляю, каб таварнасць малака была не меней 90 працэнтаў.

Сяргей Ігнаценка звярнуў таксама ўвагу кіраўнікоў гарадскіх прадпрыемстваў, арганізацый, якія згодна рашэнню райвыканкама павінны выдзяліць для паспяховага правядзення пасяўной кампаніі прапісаную ў ім тэхніку, зрабіць гэта неадкладна.

Што датычыцца добраўпарадкавання вуліц горада Быхава, то ўдзельнікам пашыранай нарады паказалі слайды, зробленыя па выніках агляду вуліц 21 – 22 сакавіка. Каменціравала слайды начальнік аддзела ЖКГ райвыканкама Наталля Варанчукова, называючы станоўчыя моманты, а іх пераважная большасць, недахопы, якія паабяцалі выправіць у бліжэйшы час кіраўнікі, за чыімі калектывамі замацаваны такія вуліцы.

Мікола КОЛАСАЎ.

Последние новости

ТЕХНОЛОГИИ

Дуров объявил о запуске в Telegram донатов авторам и владельцам каналов

19 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Погода на выходные: дождливо, прохладно и ветрено. В ночь на субботу – заморозки

19 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

К 1 сентября все белорусские школы перейдут на новый режим питания

19 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили « Русские народные сказки»

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Советы от МЧС при похолодании

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Тематическую прямую телефонную линию проведет 26 апреля комитет по труду, занятости и социальной защите Могилевского облисполкома

19 апреля 2024
НОВОСТИ

Минобразования скорректировало сроки вступительной кампании в ссузах

19 апреля 2024
В МИРЕ

Израиль нанес ракетный удар по Ирану

19 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Ранние яровые зерновые в Беларуси посеяли более чем на 88% площадей

19 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

На Быховщине отметили День беременных

9 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Машинный парк сельсоветов Быховского района пополнен четырьмя новыми автомобилями

10 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел 1-й этап областного фестиваля управленческого опыта руководителей учреждений общего среднего образования «Лидер образования»

8 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Приглашаем принять участие в фотоконкурсе «В объективе – Быховский район»

9 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024