У Быхаве адбыліся святочныя мерапрыемствы пад назваю “Бывай, шырокая Масленіца”

У Быхаве адбыліся святочныя мерапрыемствы пад назваю “Бывай, шырокая Масленіца”

У апошні дзень сёлетняга масленічнага тыдня, у нядзелю 22 лютага, на Кастрычніцкай плошчы Быхава адбыліся святочныя мерапрыемствы пад назваю “Бывай, шырокая Масленіца”.

DSCN0306

Гэты дзень сапраўды заканчвае перыяд масавага вяселля, святаў і папярэднічае пачатку Вялікага Посту працягласцю ў сем тыдняў перад Вялікаднем. Яшчэ гэтым днём у праваслаўі, а таксама ў народных традыцыях прынята дараваць людзям крыўды, кепскія ўчынкі, пакідаць іх у мінулым ды ісці ў будучыню з чыстым сумленнем.

DSCN0293

Такая атмасфера і назіралася сярод быхаўчан, гасцей горада, што сабраліся на свята ў мінулую нядзелю. Для іх арганізатары падрыхтавалі шмат забаўляльных дзействаў, паслуг. Працавалі гандлёвыя рады раённага спажывецкага таварыства, дзе можна было набыць розныя прадукты, стравы ад прадпрыемстваў грамадскага харчавання, у тым ліку бліны, як сімвалы сонечная Масленіцы, свежапрыгатаваныя шашлыкі ды іншае.

DSCN0314

Разгарнулі гандаль мясной прадукцыяй СВК “Валадарскі”, “Следзюкі”, ААТ “Вараніно”. Па даступных цэнах яны прапанавалі пакупнікам ялавічыну на любы густ. Асаблівым попытам карысталася “мармуровае” мяса з ААТ “Вараніно”, якое вабіла вока вонкавым выглядам ды якое, па словах прадаўцоў, валодае выдатнымі смакавымі якасцямі.

DSCN0290

Яшчэ вясковай прадукцыяй, але галоўным чынам прыватных гаспадароў, можна было пачаставацца на сельскіх падворках, арганізаваных СВК “Следзюкі” і ААТ “Вараніно”.

Прапанавала сваю прадукцыю дрэваперапрацоўкі ААТ “Быхаўрайаграпрамтэхзабеспячэнне”, сярод якой знаходзіліся такія сучасныя матэрыялы як блок-хаўс, арыгінальны плінтус, а таксама прывабнага выгляду мэбля, іншыя тавары.

DSCN0297

Працавалі пляцоўкі прыватных гаспадароў, сярод якіх выдзяліся рамеснікі: майстар ганчарных вырабаў з аграгарадка Смаліца Сяргей Кулажын і быхаўчанка, спецыяліст па вырабу самых розных прадметаў з газетнай паперы Кацярына Харашаева.

Самыя розныя забаўляльныя конкурсы, гульні, спаборніцтвы арганізавалі на плошчы для малых і дарослых установы адукацыі і культуры раёна. На стадыёне жадаючыя змаглі праехацца на запрэжанай канём павозцы, а па свабоднай частцы вуліцы Леніна шпарка імчаліся мікрааўтамабілі з бацькамі і дзецьмі.

DSCN0301

Самая ж галоўная частка свята — тэатралізаванае мерапрыемства, прысвечанае Масленіцы, — адбылося на цэнтральнай пляцоўцы. Работнікі раённага цэнтра культуры паказалі касцюміраваныя пастаноўкі адпаведнай тэматыкі з элементамі сямейнага фальклору.

DSCN0291

Затым гарэў ачышчальны касцёр, на якім пераўтварылася у дым і паляцела ў нябыт пудзіла Масленіца, як сімвал таго, што людзі павінны вызваляцца ад старога, зімовага, непатрэбнага ды настройвацца на новае, вясновае, сонечнае.

DSCN0345

Доўгі час яшчэ потым гучалі на плошчы песні ў выкананні калектываў устаноў культуры раёна, самадзейных артыстаў, ішла танцавальная праграма.

DSCN0322

Мікалай Ахрыменя.

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

С 1 июля в Беларуси впервые более чем за 30 лет открывается охота на медведя

1 июля 2025
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Мотивационную программу для желающих бросить курить на основе ИИ разработали в Беларуси

1 июля 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко о гибридной войне против Беларуси: на любые агрессивные выпады готовы дать самый жесткий ответ

1 июля 2025
Читать новость
80 мирных лет

В деревне Красный Берег состоялось торжественное открытие отреставрированного памятного знака

1 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Информация о ходе сельскохозяйственных работ в Быховском районе по состоянию на 1 июля

1 июля 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Могилевской области на ремонт учреждений образования в 2025 году направлено Br107 млн

1 июля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем