Суботнік (гумарэска)

imagesСтаршыня прафсаюзнага камітэта Мікіта Буряк акінуў вачыма прысутных, якія сабраліся ў зале, і прагундосіў:

—    Шаноўныя спадары! Заўтра мы, як шэфы, паедзем на суботнік, каб дапамагчы мясцовай гаспадарцы. Паўтараю: усе як адзін. Ніякіх адгаворак не прымаю. Ясна!? А цяпер запісывайцеся. Ці ёсць дабравольцы?

Павісла напружаная паўза.

—    А ты, Мікіта Антонавіч, пакажы прыклад, — хіхікнуў нехта з задняга раду.

—    Я і рады ў рай, ды грахі не пускаюць. Кі-кі-кі… А дакладней, грыжа не дазваляе, – пачаў заікацца прафсаюзны лідёр.

—    Хм, грыжа… Хваробу знайшоў. 3 ёю можна сто гадоў пражьіць. Праўда, толькі адна загана — занадта буркатлівым стаў. Але гэта дробязь. Лепш скажы-ка, галубок, а чаго яна ў цябе? Грузчыкам не працуеш, а пуп надарваў, — запыталася ў Бурака галоўны бухгалтар Галіна Лісічка.

—    Сілы не разлічыў, – пачаў апраўдавацца Мікіта Антонавіч. — Жонка мая пудоў пяць з гакам. Аднойчы цапнуў яе — хацеў паваліць — і ад болю аж прысеў… Вось і нажыў гэту «цацку». Больш пытанняў прашу не задаваць.Ясна?!

Бурак стрэліў калючым позіркам у расфуфыраную сакратарку з прыёмнай кіраўніка фірмы і прабасіў:

—    А ты, Люда, паедзеш на суботнік?

—    Ды вы што? Знайшлі дурніцу, — запярэчыла дзяўчына. — Не магу я…

—    Няўжо і ў цябе грыжа?

—    Не-е-е… Цяжарная я.

—    Цяжарная? Ты ж замуж не выходзіла.

—    Ну і што. Я ж — прыгажуня, каралева. Хаджу і «направа» і «налева».

—    Даляталася, птушачка! I даўно зацяжарыла?

—    Даўно. Шосты дзень.

—    О-пань-кі! Мо шосты месяц? Не цямні!

—    Вы мне мазгі не калупайце! Калі не верыце, то спытайце ў майго кавалера.

—    А ў якога? У цябе іх, як летам камароў у балоце. Чаго маўчыш? Ну!

—    Аглоблі гну! — агрызнулася «каралева».

Пасля некаторай паўзы старшыня прафсаюзнага камітэта хітравата- загадкава паглядзеў на вартаўніка Міхася Блуднага:

—    А цябе, браток, запісаць на суботнік?

—    Не трэба, Мікіта Антонавіч. Я ў наступны раз паеду.

—    У наступны? А цяпер што? Мо квасіў усю ноч. I галава трашчыць.

—    Ды не. Цешча выціснула сельскага «каньячку». Хачу зрабіць дэгустацыю. А калі спадабаецца, вам пару пляшак прывязу.

—    Во-во-во!.. Добранька, заставайся, — памякчэў Бурак. — Шкада, канешне. Але займайся сваёй справай. Толькі не забудзь пра гасцінец. Ясна?!

—    Угу!

—    Так-так-так, — забарабаніў пальцамі па сталу старшыня прафсаюзнага камітэта. — Ну і сітуацыя. Не думаў, што вы такія… Так-так-так… А што нам скажа галоўны электрык Арцём Бачонак?

—    Мікіта Антонавіч, які з мяне работнік? — на пытанне пытаннем адказаў той. — Пуза ў мяне, як тры гарбузы —- пад нагамі нічога не бачу. I сагнуцца не магу. Нават жонка шкарпэткі надзяе. Праўда, умею юшку рыхтаваць. Ды такую — пальчыкі абліжыце.

—    Ю-шку рыхтаваць? Гэта крута. А хто ж на суботніку будзе працаваць?

—    Усе. Толькі не я.

—    Ад тваёй хваробы я знайду лекі.

—    А якія?

—    Заўтра будзеш укалываць, як вол. I станеш стройны, гнуткі, як спартсмен, шустры, як вавёрачка.

—    Э-э-э, не-е-е! Лепш няхай расце жывот ад піва, чым горб ад работы, — прабурчэў Бачонак. – I чаго вы да мяне прычапіліся? Не чапайце ліха, пакуль яно ціха!

У гэты момант у залу заглянуў генеральны дырэктар фірмы Сцяпан Бізун і звярнуўся да Бурака:

—    Як справы, Мікіта Антонавіч?

—    Добрыя. Усе пагадзіліся ехаць на суботнік – ніхто не адмовіўся, — схітрыў той.

—    Гэта так? — звярнуўся Бізун да прысутных.
Усе дружна заківалі галовамі.

—    Вось і слаўненька! Тады заўтра сустрэнемся на суботніку, — шырока ўсміхнуўся Сцяпан Маркавіч і падаўся да дзвярэй.

Мікола Падабед.

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

С 1 июля в Беларуси впервые более чем за 30 лет открывается охота на медведя

1 июля 2025
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Мотивационную программу для желающих бросить курить на основе ИИ разработали в Беларуси

1 июля 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко о гибридной войне против Беларуси: на любые агрессивные выпады готовы дать самый жесткий ответ

1 июля 2025
Читать новость
80 мирных лет

В деревне Красный Берег состоялось торжественное открытие отреставрированного памятного знака

1 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Информация о ходе сельскохозяйственных работ в Быховском районе по состоянию на 1 июля

1 июля 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Могилевской области на ремонт учреждений образования в 2025 году направлено Br107 млн

1 июля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем