Забыць іх — значыць, здрадзіць ім

Я не мог не напісаць гэты артыкул. Мой стрыечны дзед – адзін з герояў тае сусветнай вайны. Захаваць памяць аб сваіх продках – мой абавязак. Тым болей, што ў пачатку жніўня паўсюдна адзначана памятная дата – 100 гадоў таму пачалася Першая сусветная вайна. Адны назвалі яе Вялікай, другія – забытай вайной. Раней яна была нават выкінута з вучэбнікаў гісторыі.

WWI1-га жніўня 1914 г. Германія напала на Расію. 38 вядучых дзяржаў былі ўцягнуты ў вайну, якая доўжылася 1568 дзён і начэй. Страты былі вялізнымі: 10 мільёнаў забітымі, 50 мільёнаў параненымі, палі 4 імперыі. Полымя страшэннай вайны закранула і Беларусь. Яе народ перажыў неймаверныя бедствы, мільёны бежанцаў пакаціліся на Усход, людзі страцілі ўсё нажытае. Загінуў кожны сёмы беларус.

Адгалоскі гэтай вайны ў нашым краі дайшлі да сёняшніх дзён і не могуць быць незаўважанымі.
Нашы продкі здзяйснялі незабыўныя подзвігі, нават жанчыны і дзеці праяўлялі геройства. Іх было шмат. Георгіеўскім Крыжам за вайну ўзнагароджаны 1 мільён 200 тысяч герояў. Асаблівай храбрасцю вызначаліся казакі. Бывалі выпадкі, калі адзін казак уступаў у бойку з дваццацю ворагамі і перамагаў іх. Напрыклад, першы Георгіеўскі кавалер – казак Кузьма Кручкоў.

Увесь свет быў у захапленні ад подзвігу стаўрапальскай дзяўчыны Рымы Івановай. Яна вынесла з поля бою 600 параненых салдат. Аднойчы яна дапамагала параненым і заўважыла, што пад націскам немцаў рускія рады захісталіся, некаторыя павярнулі назад. Тады адважная медсястра падхапіла сцяг і з воклічам: “За мной, у атаку, за святую Расію!” кінулася ўперад. Салдаты, узрушаныя яе подзвігам, рынуліся за ёй, уступілі ў штыкавы бой з немцамі, змялі іх і вызвалілі захопленую імі мясцовасць. Смяротна параненая Рыма Іванова перад смерцю прамовіла: “Жыццё кароткае, трэба пражыць яго ярка і прыгожа”. Яна пасмяротна ўзнагароджана самай высокай расійскай узнагародай – ордэнам Святога Георгія 4-й ступені.

За праяўленую храбрасць унцер-афіцэр Георгій Канстанцінавіч Жукаў узнагароджаны двумя Георгіеўскімі Крыжамі. У час Вялікай Айчынай вайны ён – Маршал Перамогі. За выключную храбрасць і шматлікія подзвігі будучы Маршал Савецкага Саюза Сямён Міхайлавіч Будзённы атрымаў чатыры Георгіеўскія Крыжы. У час грамадзянскай вайны – народны герой, легендарны камандуючы Першай коннай арміяй.

Сярод салдат Першай сусветнай вайны было 800 тысяч беларусаў. Амаль на кожную сям’ю ці род прыходзіцца салдат-герой. Быў такі герой і ў нашым родзе – гэта брат майго дзеда па маці Фядот Лявонавіч Грыгор’еў. За шматлікія подзвігі і адвагу ў баях з немцамі ён узнагароджаны дзвумя Георгіеўскімі Крыжамі. Дзве ўзнагароды – доказ яго выключнай храбрасці. Другім Георгіеўскім Крыжам узнагароджваліся рэдка, іх атрымалі за ўсю вайну толькі 200 тысяч салдат. Фядоту Грыгор’еву было прысвоена і афіцэрскае званне.

Цяпер яго сын, Пётр Грыгор’еў, якому было 8 гадоў, калі ў 1954г. памёр бацька, прыпамінае, што ў бацькі было званне падпрапаршчыка, ён прыгнаў з войска ў в. Сядзіч двух коней і прывёз іншы скарб.

Мая маці ўспамінала, што яна памятае, як Фядот Грыгор’еў прыйшоў з войска. Ён выглядаў па-маладзецку, быў умерана высокага росту, статны, высока трымаў свой гонар. Прыходзіў на танцы ў афіцэрскім абутку (гетрах), танцаваў з самымі паважанымі ў вёсцы дзяўчатамі. Я добра памятаю Фядота Грыгор’ева ў пасляваенны час. Разам з ім узнімалі разбураны фашыстамі калгас. Лёс героя вайны быў нялёгкім. У першыя гады савецкай улады ён арганізаваў арцель па сумеснай апрацоўцы зямлі, пачаў будаваць праз р. Днепр паром.

Перад Вялікай Айчынай вайной Фядот Грыгор’еў за невыкананне непамернага падатку, накладзенаму як аднаасобніку, быў высланы на 3-4 гады на Усход. У 1944 г., пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ён, услед за фронтам, з’явіўся ў в. Залахвенне і стаў чалавекам, якому найбольш давяралі ўлады, як не жыўшаму ў акупацыі. Ён добра працаваў у калгасе, нават выбіраўся яго старшынёй. Вырасціў пяцёра дзяцей.
Восенню 1915 г. фронт перамясціўся на тэрыторыю Беларусі і стаяў тут 2,5 гады. Асабліва жорсткія баі ішлі пад Смаргонню. Абаронай кіраваў Яўген Аляксандравіч Радкевіч. Баі доўжыліся 810 дзён. Бяспрыкладная па працягласці, стойкасці і мужнасці абаронцаў, размаху баёў абарона Смаргоні не мела сабе роўных ва ўсёй 1-й сусветнай вайне і параўнальна толькі з абаронай Ленінграда ў Вялікую Айчынную вайну.

Верагодна, Яўген Аляксандравіч з’яўляецца братам сарочынскага Мікалая Аляксандравіча Радкевіча ці іншым сваяком – гэтага ў архівах Беларусі і Расіі не знойдзена. Толькі відавочна іх аднолькавасць: абодва яны бязмерна таленавітыя, адказныя, паспяховыя ў жыцці. Яны верна служылі Радзіме і народу.

Мы ганарымся подзвігам ваеначальніка Я.А. Радкевіча ў Першай сусветнай вайне, як чалавека, блізкага нашым выдатным сарочынскім продкам.

Баркалабаўскі Свята-Узнясенскі жаночы манастыр у часе Першай сусветнай вайны адыграў вялікую дабрачынную ролю. Тут, у манастырскім прытулку, знайшла сабе прыстанак вялікая колькасць бежанцаў. Некаторыя з іх прыжыліся ў в. Баркалабава і засталіся тут на ўсё жыццё. Найбольшы ўклад у гісторыю в. Баркалабава ўнеслі выхаванцы прытулку К.М. Раманчук і Т.П. Сафронаў.

Першая сусветная вайна скончылася падзеннем Расійскай імперыі. Яе ўскалыхнула Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя. Лозунгі бальшавікоў баркалабаўцы сустрэлі прыязна. Многія змагаліся на франтах грамадзянскай вайны, абараняючы Савецкую рэспубліку.

Пачалося будаўніцства новага жыцця. Адным з першых будаўнікоў быў выхаванец манастырскага прытулку Кірыл Мікалаевіч Раманчук. Ён яшчэ ў 1919г. арганізаваў у манастыры калектыўную гаспадарку. Аб гэтым ёсць звесткі ў кнізе “Памяць. Быхаўскі раён”.

У 1929 г. група бяднейшых сялян з вёскі Баркалабава арганізавала калгас “Чырвоны барацьбіт”, які размясціўся ў памяшканні былога манастыра. Старажыл Фёдар Валькоўскі успамінаў: “Старшынёю калгаса стаў здольны арганізатар, паважаны ў народзе важак, чулы да людзей, адданы калгаснай справе К. Р.”. А ў самой вёсцы Баркалабава вырас другі калгас “Чырвоны Днепр”, старшынёю якога стаў Ц. М. Кавалёнак. Праз некаторы час абодва калгасы аб’ядналіся ў адзін “Чырвоны барацьбіт”. Сташынёю абралі К. М. Раманчука.
Людзі ўспаміналі: “З першага года справы ў калгасе пайшлі добра, ураджаі былі высокія. Наш калгас быў перадавым у раёне”.

Дзве дачкі Кірыла Раманчука вучыліся ў Баркалабаўскай СШ на выдатна, паступілі вучыцца далей, расмеркаваны ў іншыя месцы. Некалькі гадоў таму, адна з дачок прыслала ў школьны музей пісьмо з успамінамі аб сваім бацьку, прасіла не забываць яго.

Другім бежанцам з заходніх раёнаў Беларусі, які стаў жыхаром в. Баркалабава, назаву П. П. Сафронава. Ён, як і К. М. Раманчук, пакінуў значны след у гісторыі в. Баркалабава. Я пазнаёміўся з ім, калі Піліп Пятровіч працаваў аграномам у мясцовым калгасе, адразу пасля Вялікай Айчынай вайны. Мне давялося пад яго кіраўніцтвам удзельнічаць у адраджэнні многапольных севазваротаў у калгасах сельсавета. Правапольныя севазвароты і сабраны піянерамі дрывяны попел, былі важнейшым угнаеннем павышэння ўраджайнасці калгасных палёў. Да вайны я школьнікам працаваў з мернай лентай з землямерам, а таму без цяжкасці начарціў карту палёў севазвароту калгаса в. Залахвенне.

Дапамагала павышэнню ўраджайнасці рэкамендаваная аграномам звеннявая арганізацыя працы. У звяне атрымлівалі да 12 ц з га збожжа. Аб больш высокай ураджайнасці толькі марылі. Варонежская спявачка Мардасава нават спявала частушкі “Стопудовы ўраджай”.

Параўнанне ўраджайнасці ў калгасах у ранейшыя часы і ў сёлетні год – амаль 40 ц з га, сярэдняя ўраджайнасць па краіне і да 90 ц з га ў перадавых калгасах – пераканаўчая дэманстрацыя поспехаў беларускай сельскай гаспадаркі.

П.П. Сафронаў працяглы час працаваў аграномам у мясцовым калгасе, затым яго назначылі старшынёй аб’яднанага калгаса імя Карла Лібкнехта у 50-х гадах мінулага стагоддзя. Калі выйшаў на заслужаны адпачынак, то прадаўжаў прымаць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці вёскі, яго запрашалі на кожную сесію Баркалабаўскага сельскага Савета, бо яго парады былі неабходны людзям.

Віктар КУЛЯШОЎ,
краязнаўца, в. Залахвенне.

Последние новости

В МИРЕ

Песков: США “себя не забывают” и получают выгоду от помощи Киеву

18 апреля 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

В Могилевской области 13 воспитанников детского учреждения стали жертвами сексуального насилия

18 апреля 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Умные города и передовые решения: Шульган о региональном цифровом развитии

18 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Ученый предупредил о большой вероятности сильнейших вспышек на Солнце в ближайшие дни

18 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

18 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Минобразования: пул заявок для желающих поступить в вуз по целевому направлению утвердят до 1 мая

18 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Оранжевый уровень опасности из-за сильных осадков объявлен в Беларуси на 19 апреля

18 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Установлен порядок перечисления средств, заработанных на республиканском субботнике

18 апреля 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

МВД обеспечит правопорядок на селе

18 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

На Быховщине отметили День беременных

9 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Машинный парк сельсоветов Быховского района пополнен четырьмя новыми автомобилями

10 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел 1-й этап областного фестиваля управленческого опыта руководителей учреждений общего среднего образования «Лидер образования»

8 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Приглашаем принять участие в фотоконкурсе «В объективе – Быховский район»

9 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024