Дзе Лахва ўпадае ў Дняпро

Дзе Лахва ўпадае ў Дняпро

Сёлетні, 2014 год, аб’яўлены ў Беларусі Годам гасціннасці з мэтаю выхавання ў грамадзян патрыятычнага гонару і павагі да Айчыны, яе прыродных, гістарычных і культурных багаццяў, выкарыстання турыстычных магчымасцей, павышэння іміджу і прывабнасці краіны.

У пэўнай ступені гэтаму, і далёка не толькі па назве, адпавядае дзейнасць аграсядзібы “Гасцінны двор”, што размешчана ў вёсцы Залахвенне нашага раёна. Слова “гасцінны” для яе гаспадара Міхаіла Дудзікава (на здымках) азначае, у першую чаргу, стыль і дух ягонага прадпрымальніцтва, якое заснавана і грунтуецца менавіта на ветлівасці, дабразычлівасці, павазе да кліентаў.

Digital Camera P42001

— Мая сядзіба размешчана ў маляўнічым кутку Быхаўшчыны, паблізу ракі Днепр, дзе маюцца шматлікія магчымасці для арганізацыі сапраўднага вясковага ды экалагічнага турызму, — распавядае Міхаіл Уладзіміравіч. — Прыродныя ўмовы месца, матэрыяльная база сядзібы дазваляюць задаволіць патрэбы адпачываючых самага рознага кшталту і густу: паляўнічыя, рыбалоўныя, спартыўныя, гастранамічныя, баўлення вольнага часу ды гэтак далей.

На шматлікіх сучасных зручнасцях, што маюцца ў “Гасцінным двары”, як наяўнасць абсталяваных пакояў, спадарожнікавага тэлебачання, высакахуткаснага Інтэрнэта, забеспячэння бытавымі электрычнымі і газавымі прыборамі, спыняцца асабліва не буду, а вось пра прыродна-экалагічную складаемую бізнесу раскажу. Яна тычыцца арганізацыі ў максімальнай ступені адпачынку на вольным паветры, у прыватнасці, рыбалкі з прапанаваннем лодак, снасцей для летняй і зімовай лоўлі, палявання на жывёл і “ціхага палявання”, правядзення застолляў у альтанцы ў садзе і навясной альтанцы на крутым беразе Дняпра з магчымасцямі прыгатавання шашлыкоў, барбекю, печанай рыбы, карыстання іншымі паслугамі.

Для аматараў актыўнага адпачынку прапануюцца спартыўныя аб’екты: пляцоўкі для пляжнага валейболу і футболу, лядовы каток з прадастаўленнем неабходнай амуніцыі.

Адчуць сябе бліжэй да вясковага побыту і прыроды дазволяць паслугі рускай лазні, прадукцыя цяплічнай гаспадаркі (агуркі, памідоры, перац, радзіс, буракі, зеляніна, вінаград шасці гатункаў ды іншае), сядзібнага падворку (куры, гусі, трусы, індакачкі), якую адпачываючыя могуць па жаданню выкарыстоўваць для прыгатавання страў.

Аграэкалагічны акцэнт маюць таксама адпачынак у памяшканнях, засланых свежаскошаным сенам з лугавых траў і кветак, начлег на спецыяльных травяных матрацах ці сенніках.

Яшчэ адным істотным пазітыўным момантам для арганізацыі прыёму гасцей, ужо ў духоўным плане, з’яўляецца тое, што непадалёку з аграсядзібаю “Гасцінны двор” размешчаны Свята-Узнясенскі жаночы манастыр, дзе знаходзіцца знакамітая цудадзейная праваслаўная святыня — Баркалабаўская ікона Божай Маці. Шмат хто з паломнікаў пасля доўгіх вандраванняў аддае перавагу адпачынку менавіта ў нас.

Трэба сказаць, што гаспадар сядзібы Міхаіл Дудзікаў разам са сваёю сям’ёю стараецца ў поўнай меры скарыстаць неаспрэчныя перавагі геаграфічнага, гістарычнага і прыроднага размяшчэння аграсядзібы.
Знаходжанне яе паблізу аўтадарогі рэспубліканскага значэння Р97 (Магілёў-Рагачоў) прываблівае сюды аўтааматараў, асабліва прыхільнікаў турыстычных падарожжаў з аўтапрычэпамі альбо аўтадомікамі, бо тут прадастаўляюцца добраўпарадкаваныя месцы з вадою, злівам, электрычнасцю для паркоўкі і адпачынку.

Сёлетняю вясною, а дакладней, з 1 па 11 мая ў “Гасцінным двары” адбылася іхняя сустрэча пад назваю “Караванінг-2014”, якая адкрыла летні сезон для гэтых аўтааматараў з Беларусі, Расіі, краін Балтыі, Украіны.
Ужо шмат год некалькі разоў за сезон на тэрыторыі аграсядзібы сустракаюцца аматары падарожжаў на матацыклах  з розных краін СНД і Балтыі, якія бяруць удзел ў байк-фестывалях у Беларусі. Тады можна сустрэць байкераў, да прыкладу, з Вільнюса, Каўнаса, Адэсы, Масквы і нават… з Уладзівастока і Сахаліна.

Па меркаваннях Міхаіла Уладзіміравіча, будзе далей шырэй выкарыстоўвацца для прываблівання турыстаў такая акалічнасць, як размяшчэнне паблізу сядзібы рыбнай гаспадаркі “Лахва” і магчымасць частавання іх стравамі са свежай фарэлі, першы вопыт па чаму ўжо маецца.

За годы свайго існавання “Гасцінны двор” прыняў у сябе ўжо тысячы турыстаў і адпачываючых, сярод якіх былі госці з Далёкага замежжа (ЗША, Іспанія, Італія, Венгрыя, іншыя краіны), суседніх краін (Польшча, Латвія, Літва, Эстонія, Расія, Украіна і г. д.).

Увогуле ў сям’і Дудзікавых, а сын Міхаіла Уладзіміравіча Яўген таксама адкрыў агратэрыторыю пад назваю “Сядзіба Дудзіка”, маюцца значныя планы на далейшае, і яны ўжо падмацаваны крэдытамі Аграпрамбанка, па павелічэнню напрамкаў і відаў дзейнасці, аб’ёмаў паслуг, удасканаленню матэрыяльнай базы сядзіб. Яны ўключаюць у сябе павелічэнне колькасці спальных месцаў шляхам будаўніцтва гасцінічнага дома на самым беразе Дняпра, абсталяванне залы для правядзення масавых мерапрыемстваў, новыя паслугі для навучання правілам рыбалкі рыбакоў-аматараў, стварэнне яшчэ лепшых умоў для актыўнага адпачынку самым шматлікім іхнім кліентам з ліку рыбаловаў і паляўнічых, закладка новага фруктовага садка, пашырэнне падсобнай гаспадаркі і шмат што іншае.

Ёсць, да прыкладу, у іх і такі, на першы погляд, зусім экзатычны праект, як арганізацыя паходаў за грыбамі і ягадамі на… ролікавых каньках, бо часткі падарожжаў да лесу і назад, а яны мусяць адбывацца па нядаўна пабудаванай шашы на вёску Касічы з выдатным асфальтавым пакрыццём, можна пераадолець такім чынам, уключаючым і элементы спецыяльнай спартыўнай падрыхтоўкі.

Як сказалі на развітанне гаспадары, аграэкасядзібы “Гасцінны двор” і “Сядзіба Дудзіка” гасцінна сустрэнуць, прытуляць ды абслужаць любога годнага госця з самымі рознымі інтарэсамі і запатрабаваннямі.

Мікалай Іваноў.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

V открытый региональный конкурс детских инструментальных ансамблей состоялся на базе детской школы искусств г.Быхова

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Минтруда рассказали, какие изменения планируются в законе об охране труда в 2025 году

23 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ТЕХНОЛОГИИ

В Беларуси появится собственная операционная система и браузер

23 апреля 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

ОРВИ у детей

23 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Минэнерго: БелАЭС позволила заместить 7,7 млрд кубометров природного газа

23 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Делегат ВНС: я готова активно и достойно работать на благо родной Беларуси

23 апреля 2024
В МИРЕ

Украинские власти переименуют более 340 населенных пунктов из-за отсылок к советскому прошлому

23 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Министр ЖКХ рассказал, когда в 2024 г. ждать роста тарифов на услуги

23 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля ГАИ района проводит Единый день безопасности дорожного движения под девизом «Открой сезон без нарушений!»

23 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Машинный парк сельсоветов Быховского района пополнен четырьмя новыми автомобилями

10 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024