Што калісьці елі на Дзяды?

imagesДзя­ды (у пер­шую чар­гу Во­сень­скія, або Зміт­роў­скія, у ка­то­лі­каў — Дзень За­душ­ны) — ад­но з га­лоў­ных да­хрыс­ці­ян­скіх свят бе­ла­ру­саў, якое ў знач­най сту­пе­ні за­ха­ва­ла сваю сім­во­лі­ку і аб­рад­насць, у тым лі­ку ў ін­тэр­прэ­та­цыі абедз­вюх асноў­ных хрыс­ці­ян­скіх кан­фе­сій. Бо і ў пра­ва­слаўі, і ка­та­лі­цыз­ме су­вя­зям з ду­хоў­ным све­там ня­бож­чы­каў-прод­каў на­да­ец­ца вя­лі­кая ўва­га, толь­кі па­мяць гэ­тая больш пер­са­ні­фі­ка­ва­ная і больш ад­па­вед­ная даг­ма­там кніж­най ве­ры.

У гэ­ты са­мы час, у кан­цы каст­рыч­ні­ка — на па­чат­ку ліс­та­па­да, здаў­на бы­ло пры­ня­та ўша­ноў­ваць па­мяць прод­каў у боль­шас­ці еў­ра­пей­скіх на­ро­даў. На жаль, сён­ня ма­са­вая куль­ту­ра на­вяз­вае амаль вы­ключ­на анг­ла­сак­сон­скі стан­дарт Хэ­лоў­і­на, у якім больш чор­на­га гу­ма­ру і зу­ха­ва­та­га вы­клі­ку ду­хам цем­ры, чым па­ва­гі да ня­бож­чы­каў. Дзіў­на, але за­мор­скія вус­ціш­ныя мас­кі з гар­бу­зоў і роз­ная «труп­ная» ат­ры­бу­ты­ка пас­ля за­ня­па­ду «худ­са­ве­таў» бы­лі пры­ня­ты на­ро­дам у нас знач­на лепш, чым свае ўлас­ныя тра­ды­цыі та­го са­ма­га свя­та. Але мы не збі­ва­ем­ся з тэ­мы, раз­маў­ля­ем толь­кі пра свае Дзя­ды — дак­лад­ней, пра іх ку­лі­нар­ныя тра­ды­цыі.

Вя­чэ­ра па­чы­на­ла­ся з сім­ва­ліч­на­га за­пра­шэн­ня «дзя­доў» на су­поль­ную тра­пе­зу. У роз­ных мяс­ці­нах гэ­та ра­бі­ла­ся па-свой­му, але час­цей за ўсё пры­клад­на так: уся сям’я ма­лі­ла­ся пе­рад аб­ра­за­мі, а по­тым са­мы ста­рэй­шы ў ро­дзе пра­маў­ляў за­клі­нан­не-за­пра­шэн­не. На­прык­лад, та­кое:

«Свя­тыя дзя­ды, про­сім вас

Ха­дзі­це, ля­ці­це да нас,

Ес­ці і пі­ці што Бог даў,

Што я для вас ах­вя­ра­ваў,

Чым толь­кі ха­та ба­га­та…»

Та­ды ад­чы­ня­лі дзве­ры ў ха­ту, ча­сам вок­ны, брам­ку на двор і гэ­так да­лей, каб дзя­ды сва­бод­на маг­лі зай­сці ў ха­ту на вя­чэ­ру. Кож­ны ўдзель­нік, па­чы­на­ю­чы ад гас­па­да­ра або ста­рэй­ша­га ў ро­дзе, за­чэрп­нуў­шы пер­шую лыж­ку стра­вы, вы­лі­ваў яе на стол, для «дзя­доў», або ў спе­цы­яль­ную мі­су «для дзя­доў». За­тым тое са­мае ра­бі­ла гас­па­ды­ня, а по­тым, па чар­зе, — усе ас­тат­нія. Або, як ва­ры­янт, пас­ля кож­на­га за­чэрп­ван­ня і глыт­ка кла­лі лыж­ку на стол, каб яна па­ля­жа­ла ней­кі час, і та­ды ўжо чэр­па­лі на­ступ­ным ра­зам і гэ­так да­лей. Лі­чы­ла­ся, што ў пра­меж­ках лыж­кай ка­рыс­та­юц­ца «дзя­ды».

Ста­рэй­шы ў ро­дзе ады­гры­ваў важ­ную ро­лю ў цы­ры­мо­ніі з той ві­да­воч­най пры­чы­ны, што ён быў пер­шым кан­ды­да­там на да­лу­чэн­не да све­ту «дзя­доў». Ён жа па­ві­нен быў і пер­шым уста­ваць з-за ста­ла па за­кан­чэн­ні вя­чэ­ры. Ка­лі ж гэ­та па не­па­слух­мя­нас­ці ра­біў нех­та ін­шы, яму па­гра­жа­ла хут­кая смерць, на пра­ця­гу на­ступ­на­га го­да, і па­ку­ты на тым све­це. У гэ­тым і за­клю­ча­ец­ца сэнс пры­каз­кі: «Не лезь па­пя­род баць­кі ў пек­ла».

Коль­касць страў на ста­ле ва­га­ла­ся ад 5 да 15, але бы­ла заўж­ды ня­цот­най, што сім­ва­лі­за­ва­ла се­ман­ты­ку «та­го» све­ту, све­ту ня­бож­чы­каў. Але каб не па­шко­дзіць жы­вым, якіх ахоў­вае сім­во­лі­ка цот­нас­ці, пар­нас­ці, кож­ную з гэ­тых страў вы­стаў­ля­лі на стол на 2 та­лер­ках, та­кім чы­нам дас­ціп­на да­га­джа­ю­чы і мёрт­вым, і жы­вым.

Цал­кам уні­фі­ка­ва­на­га ўяў­лен­ня пра ме­ню Дзя­доў не іс­на­ва­ла — усё за­ле­жа­ла ад мяс­цо­вас­ці, ад са­цы­яль­на­га ста­ту­су сям’і і ін­шых фак­та­раў. Ха­ця не­ка­то­рыя стра­вы яў­на вы­дзя­ля­лі­ся як най­больш па­пу­ляр­ныя. У пер­шую чар­гу, гэ­та бы­ла куц­ця — уні­вер­саль­ны сро­дак ка­му­ні­ка­цыі са све­там па­мер­лых на лю­бое свя­та, а так­са­ма «кан­ун» і блі­ны.

Куц­цю ва­ры­лі з пра­ся­ных, яч­ных, грэц­кіх або ры­са­вых круп, але аба­вяз­ко­ва са­ла­дзі­лі — мё­дам, ра­зы­нка­мі, цук­рам. «Кан­ун» мог вы­гля­даць па-роз­на­му ў той ці ін­шай мяс­цо­вас­ці, але най­час­цей для яго пры­га­та­ван­ня ў пад­са­ло­джа­ную цук­рам або мё­дам ва­ду кры­шы­лі хлеб ці ней­кі ін­шы муч­ны вы­раб — на­прык­лад, аба­ран­кі.

Блі­ны бы­лі важ­най ры­ту­аль­най стра­вай на мно­гіх га­да­вых свя­тах, і на Дзя­дах яны ады­гры­ва­лі важ­ную ро­лю. І не толь­кі як улас­на ежа. На­прык­лад, на Мін­шчы­не на па­чат­ку па­мі­наль­най тра­пе­зы гас­па­дар браў у ад­ну ру­ку свеч­ку, за­гар­нуў­шы яе ў блін, а ў дру­гую — бул­ку хле­ба і аб­но­сіў іх тры ра­зы ва­кол па­стаў­ле­най на ста­ле ва­ра­най сві­ной га­ла­вы, па­мі­на­ю­чы ўго­лас па ім­ёнах не толь­кі ўсіх па­мер­лых род­ных і бліз­кіх, але на­ват і ўсіх знач­ных зем­ля­коў, якіх па­мя­та­лі ў ва­ко­лі­цах, за­пра­ша­ю­чы іх сло­ва­мі: «Пры­бы­вай­це к ста­лу!». Час­та ўсе стра­вы елі з блі­на­мі за­мест хле­ба. На Ма­гі­лёў­шчы­не пер­шы спе­ча­ны блін на Дзя­ды гас­па­ды­ні рва­лі на част­кі і кла­лі на вок­ны «для дзя­доў». Па­сту­хі, з які­мі бы­ло пры­ня­та раз­ліч­вац­ца за га­да­вую пра­цу аку­рат на Дзя­ды, за­га­дзя ве­да­ю­чы пра гэ­та, вы­праў­ля­лі­ся па вёс­цы і, спы­ня­ю­чы­ся пад вок­на­мі кож­на­га до­ма, пы­та­лі­ся: «Гэй, гас­па­ды­ня! Ці пяк­ла блі­ны? Пры­сла­лі дзя­ды па блі­ны, свін­кі — па са­ла­нін­кі, авеч­кі — па яеч­кі, ба­ран­кі — па соль, а ка­роў­кі — па сыр». І трэ­ба бы­ло вы­нес­ці па­сту­хам усё тое, што яны пра­сі­лі. У тых сем’­ях, дзе час­та па­мі­ра­лі дзе­ці, для ма­лых ня­бож­чы­каў пяк­лі алад­кі, каб праз та­кое ма­гіч­нае дзе­ян­не за­ха­ваць жы­вы­мі ас­тат­ніх.

Ва­ра­ная сві­ная га­ла­ва час­та пры­сут­ні­ча­ла на «дзя­доў­скім» ста­ле пе­ра­важ­на на ўсхо­дзе Бе­ла­ру­сі. Яе на­яў­насць на ста­ле і спе­цы­яль­ныя ры­ту­аль­ныя дзе­ян­ні ва­кол — гэ­та вод­гук вель­мі да­лё­кай даў­ні­ны, куль­тур­ны рэ­лікт та­го ча­су, ка­лі кож­ная знач­ная па­дзея ў жыц­ці ро­ду і пле­ме­ні су­пра­ва­джа­ла­ся ах­вя­рап­ры­на­шэн­нем та­тэм­най жы­вё­лы. На за­ха­дзе Бе­ла­ру­сі, асаб­лі­ва ў ста­ра­ка­та­ліц­кіх ра­ё­нах, за­мест свін­ні на Дзя­ды бы­ло пры­ня­та рэ­заць ба­ра­на. Та­ды на ста­ле вы­стаў­ля­ла­ся ба­ра­но­вая га­ла­ва, у край­нім вы­пад­ку, ка­лі сям’я бы­ла бед­най, — га­ла­ва пеў­ня.

Да­во­лі час­та на ста­ле пры­сут­ні­ча­лі клёц­кі — муч­ныя, а блі­жэй да на­шых ча­соў — так­са­ма і буль­бя­ныя, якія ўво­гу­ле лі­чы­лі­ся аба­вяз­ко­вай стра­вай на па­мін­ках. На­ват вы­раз «за­пра­сіць на клёц­кі» азна­чаў «за­пра­сіць на па­мін­кі». У пры­ват­нас­ці, гатавалі «клёц­кі з ду­ша­мі», што зна­чыць з за­пе­ча­ным у цес­це мя­сам або шквар­ка­мі, або тое, што сён­ня пры­ня­та на­зы­ваць цэ­пе­лі­на­мі. У гэ­тай наз­ве су­вязь са све­там ня­бож­чы­каў ві­даць яск­ра­ва.

Апроч гэ­тых га­лоў­ных, на Дзя­ды га­та­ва­лі са­мыя раз­на­стай­ныя стра­вы, амаль усё, што толь­кі ўме­лі га­та­ваць у кож­най кан­крэт­най сям’і: уся­ля­кія по­лі­ўкі (рыб­ныя, мяс­ныя, кры­вя­ныя), кі­ся­лі (жу­ра­він­ныя і аў­ся­ныя), грыб­ны квас, ве­ра­шча­ку, сыр­ні­цу, пе­ра­печ­кі з ка­ноп­ля­мі, са­ла­ду­ху, аў­ся­ныя та­лок­ны, пер­ні­кі, га­рох з ма­ка­вым ма­ла­ком, круп­нік з гры­ба­мі і ін­шае. Аба­вяз­ко­ва — мяс­ныя стра­вы з тых са­мых свін­ні або ба­ра­на, чыя га­ла­ва аздаб­ля­ла стол. Лі­чы­ла­ся, што гас­па­да­роў, якія па­шка­ду­юць за­рэ­заць іх на Дзя­ды, на пра­ця­гу го­да ча­кае ка­ра прод­каў — за хці­васць.

Пас­ля вя­чэ­ры рэшт­кі страў па­кі­да­лі да на­ступ­най ра­ні­цы, бо ве­ры­лі, што дзя­ды, ду­шы прод­каў, прый­дуць ноч­чу і бу­дуць вя­чэ­раць. На­заўт­ра ежа, якая за­ста­ла­ся, раз­да­ва­ла­ся жаб­ра­кам, сі­ро­там, па­сту­хам, а аб’­ед­кі — птуш­кам, жы­вё­лам.

На­пры­кан­цы на свеч­ку не дзьмуць — яе па­трэб­на пе­ра­вяр­нуць, каб са­ма па­гас­ла, або па­ту­шыць паль­ца­мі. За­тым пра­га­вор­ва­юц­ца та­кія сло­вы:

Свя­тыя дзя­ды!

Елі і пі­лі, ідзі­це да ся­бе!

Не грэ­ба­ва­лі ад­зна­чаць му­жыц­кае свя­та дзя­доў і па­ны, шлях­та. Бе­ла­рус­кі пісь­мен­нік Аль­герд Абу­хо­віч, на­шча­дак італь­ян­скіх гра­фаў Бан­ды­нэ­лі, так пры­гад­ваў па­рыж­скую эміг­ранц­кую вя­чэ­ру ка­ля 1860 го­да: «Бы­ло гэ­та ў Фран­цыі, дзе па­між ма­ла­дзё­жы я адзін быў з Бе­ла­ру­сі, дык зла­жыў­ся пра­ект, што я па­ві­нен ула­дзіць трыз­ну Дзя­доў. Ах­во­ча на гэ­та пры­стаў я і вы­сту­піў з па­час­тун­кам. Бы­лі пе­ча­ныя гу­сі з грыб­ка­мі, а за­мест круп­ні­ку — доб­ра за­праў­ле­нае le vіn chaud».

Ну і, вя­до­ма, нель­га не пры­га­даць сла­ву­тую паэ­му «Дзя­ды» Ада­ма Міц­ке­ві­ча, у якой ду­шы па­мер­лых дзя­цей, якім уся­го да­ста­ва­ла ў зям­ным жыц­ці, ка­лі пы­та­юц­ца, якой жа стра­вай па­час­та­ваць іх на свя­точ­най вя­чэ­ры, про­сяць, каб на ста­ле, дзе­ля іх, бы­ло не­каль­кі ка­ліў­цаў гар­чы­цы: хто не зве­даў го­ры­чы ў зям­ным жыц­ці, не бу­дзе мець спа­кою ў не­бе…

Звязда

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Акция «Час Земли» пройдет 30 марта

28 марта 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: экономика Беларуси справляется в условиях давления со стороны недружественных государств

28 марта 2024
ОБЩЕСТВО

ЦИК Беларуси зарегистрировал 56 кандидатов в члены Совета Республики

28 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Замена убыточных стационарных магазинов на селе автолавками продолжается в Беларуси

28 марта 2024
ЭКОНОМИКА

Ранние яровые зерновые и зернобобовые в Беларуси посеяны почти на 23% площадей

28 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

65 киви за минуту: что американец сделал с фруктами, чтобы попасть в Книгу рекордов Гиннесса

27 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Коклюш: что за болезнь и чем она опасна

27 марта 2024
ТЕХНОЛОГИИ

В Беларуси специалистов по захоронению радиоактивных отходов будут готовить при содействии «Росатома»

27 марта 2024
ЭКОНОМИКА

В Беларуси повышают размер суточных при командировках

27 марта 2024
В МИРЕ

Число пострадавших при теракте в “Крокус Сити Холле” увеличилось до 360

27 марта 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховские правоохранители в течение суток раскрыли уголовное преступление

25 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как в условиях модернизации Быховской ЦРБ оказывается медицинская помощь жителям района

25 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали лучших работников коммунальной сферы

21 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быховском районе горела баня

26 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялось очередное заседание комиссии по содействию занятости населения райисполкома

20 марта 2024
КУЛЬТУРА

Быхаўчан запрашаюць на тыдзень традыцыйнага мастацтва

21 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Сергей Антонов, известный быховчанам своими писаниной и видосиками на экстремистских каналах, подался в бега

20 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

О мерах предосторожности в паводковый период

15 марта 2024