Жыццёвае поле Уладзіміра Маханька

Часам не-не, ды і пачуеш, што наш родны горад Быхаў, які адносіцца да малых гарадоў Беларусі, уяўляе сабою вялікую вёску. Ягоная цэнтральная забудова ды пакінуты марскімі авіятарамі ў 90-я гады цяперашні мікрараён Быхаў-1, прымыкаючы да яго мікрараён Колас яшчэ напамінаюць абрысы сучаснага гарадскога пасялення, а ўсходнія і паўднёвая часткі — самыя звычайныя вясковыя вуліцы з такімі ж хатамі, якія сваімі вокнамі нярэдка глядзяць на старажытны Дняпро з яго неабсяжнаю поймаю.

indexУ адной з такіх хат шэсцьдзесят гадоў таму і нарадзіўся Уладзімір Маханёк, які пасля таго, як падрос, пачаў разумець жыццё, назаўсёды палюбіў сельскія пейзажы, вёскі, іх людзей, простых і працавітых, з самабытным укладам жыцця.

Пасляваеннае дзяцінства не было такім бясклопатным, як цяпер. Даводзілася не толькі хадзіць у школу, старацца вучыцца, а і дапамагаць бацькам па гаспадарцы, каб мець на стале не толькі хлеб, а і да хлеба, хоць нейкія грашовыя зберажэнні, бо ў перспектыве меў намер вучыцца далей.

З атэстатам сталасці, калі яго атрымаў за курс сярэдняй школы, ды іншымі неабходнымі дакументамі і паехаў спачатку ў Жыліцкі саўгас-тэхнікум, а пасля яго заканчэння — ў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію, на агранамічны факультэт. Уступныя экзамены здаў паспяхова, залічылі, а затым не меней паспяхова вучыўся ўсе пяць гадоў. Умовы для вучобы меліся добрыя, як і магчымасці спалучаць тэарэтычныя веды з практычнымі заняткамі. Таму аграном з хлопца атрымаўся высокаадукаваны. Да таго ж, меў вялікае жаданне працаваць на сваёй Быхаўшчыне. Яно, вядома, спраўдзілася, але пасля двухгадовай службы ў танкавых войсках Савецкай Арміі. Служыць жа давялося спачатку ў вучэбным палку ў Печах каля Барысава, адтуль перавялі ў Слуцк. Там і пераадольваў армейскія цяжкасці ажно да самай дэмабілізацыі.

Цывільнае жыццё, зразумела, пачалося з працы па спецыяльнасці. Пачынаў жа сваю працоўную дзейнасць інжынерам торфмейсцерам у Сялецкім аддзяленні “Сельгастэхніка”, вытворчая база якога знаходзілася ў пасёлку Пралетарый. Цяпер гэты населены пункт, як і многія другія, дыхае на ладан, а тады меў даволі ладную колькасць жыхароў. Інжынерыў там гады два, потым з год рабіў аграномам па вапнаванню глебы, адтуль перавялі на пасаду старшага агранома ўпраўлення сельскай гаспадаркі Быхаўскага райвыканкама. Праўда, у апараце ўпраўлення доўга не затрымаўся, перайшоў у аб’яднанне “Сельгасхімія”, дзе стаў старшым аграномам.

Там пераймаў вопыт у вядомых спецыялістаў агранамічнай справы Людмілы Зелянеевай, Валерыя Шкапцова, які значна пазней кіраваў раёнам, а зараз узначальвае ягоны аграпрамысловы комплекс, з’яўляецца першым намеснікам старшыні райвыканкама.

Веды, вопыт, старанне, павага да людзей і ўменне знаходзіць з імі агульную мову садзейнічалі пасадаваму росту кемлівага спецыяліста. Праз два гады ён стаў начальнікам механізаванага атрада райсельгасхіміі, праз чатыры — першым намеснікам дырэктара — галоўным аграномам гэтага прадпрыемства, а яшчэ праз тры — дырэктарам. На гэтай адказнай, клопатнай пасадзе вёў за сабою калектыў ажно сем гадоў. Да таго часу, пакуль у 2007 годзе не пачалося рэфармаванне і ранейшае аб’яднанне “Сельгасхімія” стала адкрытым акцыянерным таварыствам “Быхаўрайаграпрамзабеспячэнне”, дзе спатрэбіўся намеснік дырэктара па дапаможнай сельскай гаспадарцы. Каго туды накіраваць? Абы каго не пашлеш. І Уладзімір Іванавіч прапанаваў… сваю кандыдатуру. Вышэйстаячае начальства не адразу адобрыла такі нечаканы крок кіраўніка, але, узважыўшы ўсе “за” і “супраць”, не стала пярэчыць. Так стаў кіраваць былым калгасам “Беларусь”, перайменаваным пасля ў сельгасфіліял “Лудчыцы”.

Але рэформы працягваліся. У штат таварыства ўвялі пасаду намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце. Хто яе зойме? Вырашылі прапанаваць Маханьку, а той у адказ: “Калі трэба — значыць, трэба”.

Кола новых абавязкаў пашырылася, толькі гэта ніколькі не палохала чалавека, які ведаў шматлікі працоўны калектыў нібы свае пяць пальцаў. Ён праводзіў з ідэалагічным актывам планавыя нарады, семінары, арганізоўваў яго вучобу, выпускаў і афармляў патрэбную наглядную агітацыю, асабліва ў час адказных сельскагаспадарчых кампаній, не кажучы ўжо аб грамадска-палітычных. І атрымлівалася даволі няблага. Ды зноў пайшлі пераўтварэнні. Займеўшы добрую рэпутацыю ідэолаг становіцца ў сваім адкрытым акцыянерным таварыстве намеснікам дырэктара па вытворчасці. А вытворчасць ён ведаў выдатна, паколькі меў з ёю стасункі паўсядзённа. Таму і працавалася без асаблівых праблем, непаразуменняў.

У 2009 паступіла новая прапанова — стаць дырэктарам сельскагаспадарчага вытворчага філіяла “Лудчыцы”. Адразу згадзіўся, бо ўжо некалі там працаваў, хаця і ведаў, што многае ў філіяле цяперака варта мяняць. І сур’ёзна ўзяўся за навядзенне парадку ў раслінаводстве, жывёлагадоўлі, умацаванне патрэбнай для атрымання жаданых паказчыкаў працоўнай дысцыпліны. Тыя вяскоўцы, хто дапамагаў новаму кіраўніку ажыццяўляць задуманае, памятаюць, як нялёгка і няпроста было гэта зрабіць. Ды паступова справіліся, хаця яшчэ і зараз бывае ўсялякае. Парушальнікі працоўнай, тэхналагічнай дысцыпліны так і не перавяліся. Толькі не яны вырашаюць поспех любой добрай распачатай справы, а добрасумленныя працаўнікі палёў і ферм, цэха механізацыі.

Не будзем асабліва глыбока капаць, лепей паглядзім паказчыкі работы СПФ “Лудчыцы” за прайшоўшыя 7 месяцаў сёлетняга года. Там вытварана 1881,5 тоны малака, што складае 102,8 працэнта да адпаведнага перыяду 2013 года, а рэалізавана яго 1674,2 тоны, альбо 109,4 працэнта да мінулагодняга ўзроўню.
На 5,4 працэнта ўзрасла таварнасць малака.

Валавая прадукцыя сельгасфіліяла за вышэйназваны перыяд склала 22406 мільёнаў рублёў, ці 109 працэнтаў да ўзроўню 2013 года. Грашовай жа выручкі атрымалі 14656 мільёнаў рублёў — 153 працэнты да леташняга ўзроўню.

Не трэба толькі думаць, што ўсё ў паказчыках гладка. Сёлета за разглядваемы перыяд на 153 кілаграмы зменшыўся надой на карову, на 35,4 тоны — колькасць прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы, на 47,6 тоны меней рэалізавалі мяса БРЖ. І прычына недабору прадукцыі не толькі ў анамальна спякотным леце. Гэта добра ведаюць як сам кіраўнік, так і яго падначаленыя, якім трэба разам выпраўляць вытворчыя хібы.

Па выніках жніва ў сельгасфіліяле намалацілі 6777,3 тоны зерня ў бункернай вазе пры сярэдняй ураджайнасці 32,1 цэнтнера зерня з кожнага гектара. Летась валавы намалот склаў 5100 тон пры сярэдняй ураджайнасці ў 25,4 цэнтнера. Дарэчы, мінулагодняя ўраджайнасць тут, як і сёлетняя, некалькі ніжэй сярэднераённага паказчыка. А павінны быць вышэй, бо такія магчымасці ёсць. І іх абавязкова патрэбна скарыстаць у наступным годзе.

Напэўна, не варта павучаць вопытнага кіраўніка і гаспадарніка Уладзіміра Маханька, якому ўчора стукнула 60. Узрост вельмі салідны, але і жыццёвы багаж асабліва багаты. Яго цяпер спаўна трэба скарыстаць, каб самому атрымаць задавальненне ў бліжэйшай перспектыве, перадаць моладзі, вырашыўшай звязаць сваю далейшую працоўную дзейнасць з сельскагаспадарчай вытворчасцю, вялізны вопыт.

Мікола КОЛАСАЎ.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко о ВНС: мы будем истинным национальным фронтом

25 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Министр обороны Беларуси: Запад рассматривает военную силу как одно из основных средств достижения своих интересов

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Александр Лукашенко: Нападение на Беларусь будет расцениваться как нападение на Российскую Федерацию

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко раскрыл планы беглых и предупредил: разговор с ними не будет длинным

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: Украину превратили в наркомана и держат на коротком поводке обещаний новой дозы вооружений

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: градус враждебности НАТО на белорусском направлении растет

25 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Газманов о россиянах и белорусах: мы стали осознавать себя государствами со своим видением

25 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Землю может накрыть сильнейшая магнитная буря – NASA

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быховском районе построят станцию обезжелезивания

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Прокуратура Могилевской области помогла быховчанке вернуть удержанные у нее судебным исполнителем средства

25 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

13 апреля прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

12 апреля 2024