Ад Баркулаба Корсака — да нашых дзён

Ад Баркулаба Корсака — да нашых дзён

DCIM100GOPRO

450  гадоў таму адбылася важнейшая падзея, якая адыграла ў гісторыі Усходняй Беларусі вялікую ролю, асабліва адметную ў цяперашнія часы.

У адзін з летніх дзён 1564 г. на высокі пагорак, які ўзвышаўся сярод квітнеючых лугоў рэчышча Дняпра і нізінных месцаў ціхаплыннай Лахвы, уз’ехаў на кані, у акружэнні сваіх ваяроў ротмістар і дзісненскі стараста Баркулаб Іванавіч Корсак. Ён аглядаў землі, атрыманыя ў падарунак ад польскага караля Аўгуста як узнагароду за ўдзел у Лівонскай вайне.

Баркулаб Корсак карыстаўся павагай у Рэчы Паспалітай за смеласць у баях, самаахвярнасць і за нястомнасць у вайсковай і рыцарскай справах. Чароўнасць акаляючых пейзажаў, багацце прыродных дароў, зручнасць пагорка для пабудовы замка спадабаліся Баркулабу Корсаку.

Трэба адзначыць, што ў гэтых мясцінах людзі сяліліся раней за іншыя месцы Быхаўшчыны, яшчэ ў эпоху мезаліта, за 8-10 тысяч гадоў да нашай эры. Знойдзены ў наваколлі археалагічныя помнікі: старадаўнія пасяленні і гарадзішча ранняга жалезнага веку і часоў Кіеўскай Русі.

Баркулаб Корсак вырашыў будаваць тут замак. У “Баркулабаўскім летапісу” чытаем: “Яго міласць, пан Баркулаб Іванавіч Корсак, за ласкі гаспадара караля… у лесе глухім, на грунце лясным, ва ўручышчы Брус, аб’явіўшы волю і даўшы прывілеі на 12 гадоў людзям прыхожым, з паволі Божай, з благаслаўлення духавенства заснаваў замак імем сваім Баркулабаў”. Вось так і ўзнікла вёска Баркалабава.

Баркулаб Корсак быў воінам вядомым. Яны з Раманам Хадкевічам заснавалі замкі яшчэ ў Дзісне, Лепелі, Чашніках для абароны нашых усходніх межаў. Ён не только добры воін, а праявіў сябе і як дыпламат — быў паслом у Расіі пры Іване Грозным, імкнуўся ўладкаваць спрэчныя пытанні з Расіяй мірным шляхам. Добрасумленна выконваў свае абавязкі як грамадзянін  саюзнай краіны Рэчы Паспалітай.

Уся Радзіма горка плакала, калі яе слаўны сын Баркулаб Корсак праз 12 гадоў пасля заснавання вёскі Баркалабава памёр. Ён як  выхадзец са старадаўняга роду Корсакаў застаўся адданым праваслаўнай веры: пабудаваў у в. Баркалабава і наваколлі дзве праваслаўныя царквы. Пахавалі яго ў Вільні ў праваслаўнай царкве Прачыстай Багародзіцы.

Жыццём і дзейнасцю Баркулаб Корсак сваім нашчадкам даў запавет берагчы сваю спрадвечную праваслаўную веру, размаўляць, як гаварыў першадрукар Ф. Скарына, на той мове, з якой выйшаў ад Бога.

Пасля Баркулаба Корсака ў в. Баркалабава ўладарыў крычаўскі стараста князь Багдан Саламярэцкі, які ўзяў у жонкі дачку Еву Баркулабаўну. Навукоўцы гавораць, што Багдан Саламярэцкі быў супраць Брэсцкай уніі, ва ўсім падтрымліваў праваслаўе і ператварыў Баркалабава ў аплот праваслаўнай веры. Брэсцкая ўнія падпісана Рымскім Папам у 1596 г.

Гэта здрадніцкая згода вышэйшых праваслаўных епіскапаў ператварыць праваслаўных вернікаў у католікаў, аставіўшы некаторыя прывілеі, падпарадкаваўшы ўніятаў грэка-каталіцкай царкве.

Большасць беларускіх магнатаў стала ўніятамі. Толькі баркалабаўскія ўладары выступілі супраць. Багдан Саламярэцкі разам з жонкай у 1594 г. пабудаваў у в. Баркалабава яшчэ адну праваслаўную царкву ў гонар святога Георгія Перамоганосцы. Іх дзеці Багдан і Алена таксама былі сапраўднымі праваслаўнымі. Яны не згадзіліся змяніць веру, а заснавалі ў 1626 г. у в. Баркалабава мужчынскі праваслаўны манастыр.

Дзеячы сярэднявечча – заснавальнік в. Баркалабава Корсак, а затым князь Саламярэцкі і яго дзеці зрабілі Баркалабава не толькі праваслаўным, а і культурным цэнтрам ва Ўсходняй Беларусі. Тут напісаны “Баркулабаўскі летапіс” – выдатны помнік летапісання пачатку 17 ст. у Беларусі, прызнаны рукапіснай рэліквіяй беларусаў (І канал Б.Т. 17.10.13). Старажытны летапісец, разам з іншымі праслаўленымі дзеячамі і асветнікамі, галоўным з якіх быў М. Сматрыцкі – філолаг-вучоны, педагог і грамадзянскі дзеяч – ператварылі Баркалабава ў адну з крыніц беларускага пісьменства. “Граматыка” М. Сматрыцкага, доўга жыўшага і працаваўшага ў в. Баркалабава, была лепшай кнігай па мове ў славянскім свеце на працягу амаль 150 гадоў. М. Ламаносаў называў яе разам з “Арыфметыкай” Магніцкага “вратами своей учености”.

М. Сматрыцкі ўзначальваў і рэлігійную барацьбу ў Беларусі. У сваёй кнізе “Лямант усходняй царквы” ён прызывае братнія народы, беларускі, украінскі і рускі, да аб’яднання супраць каталіцызму, да змагання за свае правы. У сучасны момант выказваецца думка, што “Баркулабаўскі летапіс” мог быць напісаны рукой М. Сматрыцкага.

У 19 ст. у Беларусі засталося ўсяго 15% праваслаўных вернікаў, большасць беларусаў змяніла веру – стала ўніятамі, найчасцей прымусова. Баркалабаўскія ўладары захавалі праваслаўную веру ў сваім краі, адстаялі імкненне беларусаў да збліжэння з рускім і ўкраінскім народамі. Пасля падзелу Рэчы Паспалітай уніяты вярнуліся ў ранейшую праваслаўную веру. Толькі ў Заходняй Украіне захаваўся грэка-каталіцкі ўплыў, адкуль уніяцтва, відавочна, будзе распаўсюджвацца на Усходнюю Украіну, бо ўніяцкі цэнтр пераносіцца з Львова ў Кіеў, дзе пачата будаўніцтва вялізнага ўніяцкага сабора.

З паводзін і здзяйсненняў князя Саламярэцкага і яго прадаўжальнікаў вынікае запавет паважаць, захоўваць і не змяняць сваю праваслаўную веру, якая больш тысячы гадоў з’яўляецца тым стрыжнем, які змацоўвае тры братнія народы – беларускі, украінскі і рускі, дапамагае ім выстаяць у змаганні з усімі ворагамі. Памятаць, што дружба праваслаўных і католікаў з’яўляецца гарантыяй міру і спакою ў краіне.

Значны ўздым духоўнасці народа і народнай асветы звязаны з асобай Багдана Статкевіча, мужа Алены Саламярэцкай, выдатнага праваслаўнага дзеяча сярэднявечча (часам пішуць Сцяцкевіча). Ён вялікі паборнік праваслаўя, усяго сябе аддаваў людзям, клапоцячыся аб іх удасканаленні, жыцці па боскіх законах. Дапамагаў праваслаўным брацтвам у Магілёве, Мінску, Кіеве, падтрымліваў Куцеінскі, Буйніцкі манастры, заснаваў у 1623 г. і пабудаваў у 1641-1648 гг. Баркалабаўскі жаночы манастыр, быў яго фундатарам. Яго ведаюць і ва Украіне як вялікага асветніка, аднаго са стваральнікаў Кіева-Магілянскай акадэміі, дзе маглі атрымліваць і атрымлівалі вышэйшую адукацыю і беларусы. Вышэйшай адукацыі на роднай мове на радзіме не было ў той час.

Найбольшую славу нашай малой радзіме прынёс Баркалабаўскі Свята-Узнясенскі жаночы манастыр. Ён стаў вядомы далёка за межамі свайго краю са з’яўленнем у манастыры іконы Божай Маці Баркалабаўскай. Паданне аб прыбыцці цудатворнай іконы ў Баркалабаўскі манастыр 24 ліпеня 1659 г. — самае прыгожае з усіх падобных паданняў. Вернікі лічаць, што з таго часу мясцовыя людзі знаходзяцца пад аховай Баркалабаўскай Божай Маці.
Паломнікі і багамольцы бясконца ідуць і едуць у манастыр з розных месцаў. Тут яны атрымліваюць суцяшэнне пры няўзгодах, безнадзейна хворыя вяртаюцца да жыцця. Манастыр хутка развіваўся і квітнеў.

У 1685 г. Баркалабава перайшло да католікаў Сапегаў па прычыне шлюбных сувязяў: дачка тагачаснага ўладара Баркалабава Палубянская выйшла замуж за аднаго з быхаўскіх Сапегаў. Мястэчка і замак перайшлі ім. Хутка зніклі Баркулабаўскі замак і мужчынскі манастыр, а Баркалабаўскі жаночы манастыр стаў цярпець ад Сапегаў і іншых католікаў шматлікія прыцясненні, вёў з імі шматгадовую судовую цяжбу, каб адстаяць свае ўладанні.

За многавекавую гісторыю жаночаму манастыру прыйшлося перажыць войны, гады атэізму, перабудову і два страшэнныя прыродныя бедствы. У пачатку 19 ст. Днепр прыблізіўся да манастыра і стаў пагражаць яму падмывам. Па гэтай прычыне Баркалабаўскі жаночы манастыр у 1835 г. прыпісалі да Буйніцкага манастыра. Большасць манашак, найбольш працаздольных, перавялі ў Буйнічы, на месцы засталося толькі каля 30 манашак і паслушніц, каб паглядзець, як сябе павядзець Днепр.

Гэтая невялікая група манашак здзейсніла неімаверны подзвіг. Ад манастыра быў адведзены Днепр, накіраваны па новаму рэчышчу. Цяпер немагчыма ўявіць, як пры адсутнасці сродкаў, уручную, без наяўнасці сучаснай тэхнікі можна было ажыццявіць такое вялізнае здзяйсненне. Манашкі змаглі арганізаваць усё мясцовае насельніцтва, заімець ад магілёўскага губернатара полк салдат, атрымаць дабрачынную дапамогу ад многіх спонсараў.

Другое бедства здарылася ў 1882 г. – ад пападання маланкі загарэлася Саборная царква. К 1885 г. была пабудавана найпрыгажэйшая пяцікупальная мураваная царква.

Аднак, нягледзячы на гэтыя поспехі, манастыр не атрымаў самастойнасці і прадаўжаў заняпадаць.
Усе гэтыя беды малалікі калектыў манашак мог пераадолець пры пастаяннай значнай дапамозе. Лёс падараваў Баркалабаўскаму жаночаму манастыру выдатнага праваслаўнага дзеяча. У 1858 г. у месцы Сарочына пасяліўся Аляксандр Мікалаевіч Радкевіч. За шырокую дабрачынную дзейнасць і вялікі ўклад у развіццё праваслаўнай царквы, стараннасць на высокіх пастах у Свяцейшым Сінодзе Расіі, ён узнагароджаны, як ніхто іншы, пяццю ардэнамі і атрымаў наследнае званне двараніна. Аляксандр Мікалаевіч, разам з сынамі Аляксандрам, Андрэем і жонкай Аннай Кузьмінічнай дапамаглі выстаяць жаночаму манастыру, дабіліся яго самастойнасці, чым выратавалі яго ад заняпаду. Захаваліся архіўныя дакументы, якія сведчаць, што ахвяраванні Радкевічаў манастыру былі найбольшымі.

Аляксандр і Андрэй Радкевічы прадстаўлены на іх кананізацыю новамучанікамі праваслаўнай царквы.
Багдан Статкевіч, бацька і сыны Радкевічы былі вялікімі паборнікамі праваслаўнай царквы, усяго сябе аддвалі людзям, на ўзвышэнне іх душы, усталяванню высокародства і дабрачыннасці.

У в. Баркалабава ў сярэднявеччы і надалей уладарылі слынныя асобы, якія былі слаўнымі сынамі Беларускага народа, адстаяўшымі праваслаўную веру і родную мову ў краі, падтрымалі імкненне беларусаў да збліжэння з украінскім і рускім народамі. Яны захавалі куток спрадвечнай Беларусі, якая бярэць пачатак ад Кіеўскай Русі. У адрозненне ад іх большасць беларускіх магнатаў дапамагала Рэчы Паспалітай прыгнетаць беларускі народ, насаджаць ўніяцкую веру.

І ў 20-м стагоддзі баркалабаўцы першымі сталі на шлях камуны і калектыўных гаспадарак. Усе гады паказвалі прыклады ўдарнай працы.

***
Сёння Баркалабава з’яўляецца аграгарадком, які адносіцца да Холстаўскага сельсавета, а большасць яго жыхароў працуюць у філіяле “Макранскі” ААТ “Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод”. Тут пражываюць 535 чалавек. Маюцца сярэдняя школа, дзіцячы садок, культурна-спартыўны цэнтр, аддзяленне паштовай сувязі, дзяржаўныя і прыватныя тарговыя прадпрыемствы, царква, жывёлагадоўчы комплекс. Адраджаецца і дзейнічае Баркалабаўскі Свята-Узнясенскі жаночы манастыр.

Віктар КУЛЯШОЎ,
краязнаўца,  в. Залахвенне.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Как белорусы будут работать и отдыхать в мае 2024

28 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

В Минобразования рассказали, введут ли обязательную отработку для платников

28 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили продажу стирального порошка Ariel и капсул Tide

28 марта 2024
ГЛАВНОЕ

В Беларуси на 1 января 2024 года проживало около 9,15 млн человек

28 марта 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

29 марта – прямая телефонная линия с начальником 11 управления ГУБОПиК МВД

28 марта 2024
ЭКОНОМИКА

Дни Могилевской области пройдут с 29 марта по 22 апреля на ВДНХ в Москве

28 марта 2024
В МИРЕ

Напавшие на “Крокус Сити Холл” были под воздействием наркотических веществ

28 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Карпенко рассказал, как идет формирование ВНС

28 марта 2024
АКТУАЛЬНО

Прямая линия замначальника Могилевского областного управления МЧС Владимира Гореликова пройдет 30 марта

28 марта 2024
АКТУАЛЬНО

Бесплатную консультацию нотариуса можно будет получить 2 апреля

28 марта 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховские правоохранители в течение суток раскрыли уголовное преступление

25 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как в условиях модернизации Быховской ЦРБ оказывается медицинская помощь жителям района

25 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали лучших работников коммунальной сферы

21 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быховском районе горела баня

26 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялось очередное заседание комиссии по содействию занятости населения райисполкома

20 марта 2024
КУЛЬТУРА

Быхаўчан запрашаюць на тыдзень традыцыйнага мастацтва

21 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Сергей Антонов, известный быховчанам своими писаниной и видосиками на экстремистских каналах, подался в бега

20 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Единый урок, посвященный годовщине трагедии в Хатыни, пройдет 22 марта во всех школах Беларуси

22 марта 2024