У купальскім карагодзе

У купальскім карагодзе

Купалле з’яўляецца адным з самых шанаваных святаў у беларусаў, якое дайшло да нас з самай далёкай гісторыі народа. У глыбокай старажытнасці яно было неадрыўна звязана з культам адроджанага Сонца і сімвалізавала ў сваіх абрадах імкненне людзей да большай урадлівасці палеткаў, павышэнне прыплоду жывёлы, росквіту жыцця самаго народа.

DSCN9336

Усё гэта сведчыла тысячагоддзямі і да гэтага часу ў пэўнай ступені сведчыць аб ягоным моцным маральна-энергетычным уздзеянні на людзей, якое і адчулі шматлікія ўдзельнікі купальскага свята, што сабраліся нядзельным вечарам 6 ліпеня на Кастрычніцкай плошчы Быхава.

Пачалося яно з тэатралізаванага прадстаўлення, якое падрыхтавалі ды ладзілі работнікі і самадзейныя артысты Цэнтра культуры, народнай творчасці і рамёстваў у мікрараёне Быхаў-1. Лейтматывам яго сталася праслаўленне праз вобразы Купаліча, Купалінкі ды іхніх чатырох памочніц асноўных добрых якасцяў і рысаў нашага народа — працавітасці, шчырасці, шчодрасці ды гасціннасці. Дзейства суправаджалася песенна-музычным афармленнем купальскай тэматыкі ў выкананні народнага калектыву “Дняпроўскія зоры”.

Затым шматлікія гараджане ды госці акружылі купальскі касцёр, які ярка ўспыхнуў сярод ужо надыйшоўшай купальскай ночы. Ягонае полымя асвятляла радасныя твары людзей у карагодзе і, здавалася, сапраўды ачышчала іхнія целы ад хвароб, а душы — ад зайдрасці, злосці ды іншых непрыемнасцяў паўсядзённага жыцця…

Мікалай ІВАНОЎ.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Работники лесного хозяйства Быховщины отпраздновали профессиональный праздник

16 сентября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Реальные денежные доходы населения в Беларуси в январе-июле выросли на 10%

16 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

Такого в истории еще не было! Победителя в марафоне на ЧМ-2025 определил фотофиниш

16 сентября 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Единый урок, посвященный Дню народного единства, пройдет во всех школах страны 17 сентября

16 сентября 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

Почему яблоки плодоносят через год?

16 сентября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Белорусам назвали средний размер пенсии по возрасту после повышения

16 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем