Успомім зноўку песняра

Успомім зноўку песняра

Сёлета спаўняецца сорак гадоў, як я жыву ў горадзе Быхаве, працую ў раённай газеце «Маяк Прыдняпроўя». За чатыры дзесяцігоддзі напісаў многія сотні, а тое і тысячы матэрыялаў розных жанраў, друкаваў іх не толькі ў сваім выданні, а і ў абласных, рэспубліканскіх.

Да ўласнага 50-годдзя падрыхтаваў кніжку апавяданняў “Пад знакам зялёнай ружы”, потым зборнік вершаў “Шчырасць”, астатнія пяць кніжак прысвяціў лепшым людзям Быхаўшчыны, чыё жыццё прама ці ўскосна было звязана з ёю. І за гэта меў і маю вялікую ўдзячнасць ад іх саміх альбо іхніх родзічаў.

Изображение-14976

Быхаўшчына мне гэтаксама любая, як і Касцюкоўшчына, дзе я нарадзіўся і вырас, хаця напісаў пра яе зусім мала. Тым не меней, удзячны землякам за тое, што ўвесь час яны пра мяне памятаюць, запрашаюць на творчыя сустрэчы, святы паэзіі. На Дні беларускага пісьменства ў Быхаве 1 верасня 2013 года супрацоўнікі Касцюковіцкай цэнтральнай бібліятэкі імя Івана Чыгрынава разам з дырэктарам Алай Мартыненка наладзілі літаратурную выставу, на якой знайшлі месца для некаторых маіх кніг, буклетаў пра маю творчасць. Адзін з буклетаў узяў тады сабе на памяць.

У лістападзе таго ж  2013 года, калі знаходзіўся ў адпачынку, атрымаў адтуль запрашэнне на прэзентацыю сваёй новай кніжкі “Вяртанне”. Яна потым праходзіла ў чытальнай зале новай бібліятэкі, урачыстае адкрыццё якой толькі адбылося. І ў кнізе водгукаў стаў тады першым пісьменнікам,пакінуўшым на яе першай старонцы свой запіс.

Пачатак сёлетняга 2014 года азнаменаваўся шырокаю падрыхтоўкаю да святкавання 100-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова, якога ўзрасціла багатая талентамі касцюковіцкая зямля. Мерапрыемствы ладзіліся па ўсёй краіне, а 7 лютага (паэт нарадзіўся 6 лютага 1914 года — М.Л.) намячалася на 15 гадзін літаратурна-музычная вечарына “Паслаў мне лёс блакітную раку” ў Касцюковіцкім раённым цэнтры культуры.

На гэта знакавае вялікае мерапрыемства Касцюковіцкі райвыканкам у асобе начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Святланы Старавойтавай даслаў на імя старшыні Быхаўскага райвыканкама Дзмітрыя Калеева просьбу дазволіць Міколе Леўчанку, гэта значыць мне, прыняць удзел у прадстаячай вялікай грамадска-культурнай падзеі. І Дзмітрый Міхайлавіч зрабіў станоўчую рэзалюцыю, за што я яму асабліва ўдзячны. У першую чаргу за тое, што тады ў апошні раз пабачыў жывым свайго бацьку, якога наведаў за гадзіну да ўрачыстасці.

Цяпер жа непасрэдна пра ўрачыстасць. Яна праходзіла пры поўным аншлазе. У фае РЦК увагу людзей прыцягвала адпаведная выстава, з якой яны з задавальненнем знаёміліся, а потым распачалася сама вечарына. На сцэне выступалі намеснік старшыні Касцюковіцкага райвыканкама Мікалай Платонаў, намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы — начальнік аддзела па рабоце з сродкамі масавай інфармацыі і развіццю паліграфіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Алена Дзівакова, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзімір Дуктаў, літаратуразнаўца і вучоны Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова Яраслаў Клімуць, а таксама ўнук паэта Уладзімір Бербераў, пляменнік Віталь Маслоўскі.

З Уладзімірам Хрыставічам сустракацца даводзілася летась, на абласным свяце паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг”, а вось Віталя Іванавіча пабачыў упершыню. Яны дзяліліся ўспамінамі пранікнёна, натхнёна, усхвалявана. Тым болей, што напачатку ўсе паглядзелі дакументальны фільм аб жыцці і творчасці лаўрэата дзвюх Дзяржаўных прэмій СССР і Дзяржаўнай прэміі БССР, узнагароджанага двума ордэнамі Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і шэрагам медалёў Аркадзя Аляксандравіча Куляшова. Іхнія словы дапоўнілі песнямі, напісанымі на вершы паэта, студэнты вышэйназванай навучальнай установы, мясцовыя самадзейныя артысты.

Ад імя пісьменнікаў Касцюкоўшчыны, як ураджэнцу гэтай слыннай зямлі, даручылі выказацца мне. І я, павітаўшы сваіх землякоў, прачытаў па памяці хрэстаматыйны куляшоўскі верш “Камсамольскі білет”.

У зале зрабілася надзвычай ціха. Як і ў мае школьныя гады, калі на ўроку беларускай літаратуры настаўніца Надзея Буранкова чытала гэты верш па праграме. Тады ў дзяўчынак на вачах з’явіліся слёзы. А нагадаў я верш таму, што Надзея Захараўна паведаміла нам пасля, што ў школу на сустрэчу з вучнямі неўзабаве павінен прыехаць сам Аркадзь Куляшоў. І прапанавала нам паспрабаваць напісаць свае творы, як умеем, каб затым паказаць іх паэту.

Пісалі ўсе, аддавалі настаўніцы, але народны паэт тады так і не прыехаў. З-за вялікай занятасці.
Пад час выступлення я выказаў думку, што гэта быў своеасаблівы ход канём нашай любімай настаўніцы з мэтаю кожнага з нас прыцягнуць да творчага мыслення, паглядзець, хто на што здатны. І ёй гэта ўдалося. Для мяне ж незабыўны ўрок аказаўся вызначальным, я стаў прафесійным літаратарам.

Калі вечарына скончылася, да мяне падыйшла пісьменніца Ларыса Вырко з Берасцейшчыны, дачка той самай Надзеі Захараўны, і абвясціла, што Куляшоў сапраўды збіраўся прыехаць да нас у Брацькавіцкую сярэднюю школу, дырэктарам якой быў яе бацька Фёдар Герасімавіч Буранкоў. Гэта ён падчас лячэння ў санаторыі “Нарач” аднойчы там сустрэўся з ім і Міхасём Лыньковым, запрасіў у школу, але прыехаць да нас у слыннага паэта не атрымалася.

Больш падрабязна пра тую сустрэчу некалі раскажу асобна, а зараз нагадаю, што пасля вечарыны мне прыемна было бачыць таксама пісьменніка і сябра свайго юнацтва Віктара Патапенку, які піша кнігі дэтэктыўнага жанру, касцюковіцкую паэтку Наталлю Азаранка, чые некаторыя вершы пакладзены на песні і знаходзяцца ў рэпертуары знакамітага ансамбля “Песняры”, загадчыцу кафедры факультэта славянскай філалогіі і дацэнта МДУ імя Аркадзя Куляшова Любоў Дуктаву (Бараноўскую), якая нарадзілася і вырасла ў Быхаве.

Варта сказаць, што ў той час мерапрыемствы з нагоды 100-годдзя песняра праходзілі ў розныя дні і на Быхаўшчыне. Яны ладзіліся ў школах, бібліятэках, але я ў іх не ўдзельнічаў. Ніхто не запрашаў.

Мікола ЛЕЎЧАНКА

Последние новости

НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

В Могилевской области 13 воспитанников детского учреждения стали жертвами сексуального насилия

18 апреля 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Умные города и передовые решения: Шульган о региональном цифровом развитии

18 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Ученый предупредил о большой вероятности сильнейших вспышек на Солнце в ближайшие дни

18 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

18 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Минобразования: пул заявок для желающих поступить в вуз по целевому направлению утвердят до 1 мая

18 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Оранжевый уровень опасности из-за сильных осадков объявлен в Беларуси на 19 апреля

18 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Установлен порядок перечисления средств, заработанных на республиканском субботнике

18 апреля 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

МВД обеспечит правопорядок на селе

18 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховский лесхоз занял первое место в областных демонстрационно-практических учениях по обнаружению и тушению лесных пожаров

18 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

На Быховщине отметили День беременных

9 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Машинный парк сельсоветов Быховского района пополнен четырьмя новыми автомобилями

10 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел 1-й этап областного фестиваля управленческого опыта руководителей учреждений общего среднего образования «Лидер образования»

8 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Приглашаем принять участие в фотоконкурсе «В объективе – Быховский район»

9 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024