Усе гаспадаркі раёна поўнасцю забяспечаны кандыцыйным насеннем яравых збожжавых і зернебабовых культур

Паўтары гадзіны ішло абмеркаванне мер па падрыхтоўцы раёна да веснавых палявых работ, корманарыхтоўкі і ўборкі ўраджаю ў 2014 годзе на планавым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое вёў яго старшыня Дзмітрый Калееў.

indexПа інфармацыі начальніка аддзела механізацыі і раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сяргея Красікава, сёлета нам трэба забяспечыць вытворчасць зерня ў сельскагаспадарчых арганізацыях у вазе пасля дапрацоўкі і разам з кукурузаю 64 тысячы тон, бульбы — 14 тысяч тон, гародніны — 3,4 тысячы тон, садавіны і ягад — 3,1 тысячы тон, масланасення рапсу — 8,5 тысячы тон.

Яравая сяўба ўсіх культур займе 20601 гектар. Пад ярыну трэба ўнесці 331 тысячу тон арганікі і 100 тысяч тон пад азімыя яравыя.

Для грамадскага пагалоўя патрабуецца нарыхтаваць 169615 тон кармавых адзінак альбо 52,4 цэнтнера іх на ўмоўную галаву.

Сяргей Дзмітрыевіч паведаміў аб структуры пасяўных плошчаў, відах кармоў, падсеве шматгадовых траў на плошчы ў 3600 га, перазалужэнні і залужэнні лугавых угодзяў, закладцы 840 га насеннікаў шматгадовых траў, іншых аграрных мерапрыемствах.

Усе гаспадаркі раёна поўнасцю забяспечаны кандыцыйным насеннем яравых збожжавых і зернебабовых культур, за выключэннем ААТ ПМК-85 “Водбуд”. Але яго кіраўніцтва вырашае зараз гэту праблему з СВК “Гігант” Бабруйскага раёна.

Што датычыцца гатоўнасці сельгасмашын да выезду ў поле, то не ўсе яны пакуль стаяць на лінейцы гатоўнасці. Сярод іх ёсць нават энерганасычаныя трактары, якія да таго ж неабходна будзе эксплуатаваць у дзве змены. Таму кіраўнік раёна выказаў думку ў бліжэйшыя дні камісійна выехаць у гаспадаркі, паглядзець рэальную гатоўнасць усёй сельскагаспадарчай тэхнікі да выезду на палеткі.

Па адзначаных Сяргеем Красікавым недахопах заслухалі тлумачэнні дырэктара ААТ ПМК-85 “Водбуд” Віктара Гацко, галоўнага агранома СВК “Трасна” Пятра Батракова, некаторых іншых прадстаўнікоў сельгаскааператываў, якія заслужылі крытыку ў свой адрас.

Прапанаваны праект рашэння вырашана канкрэтызаваць, па кожнаму яго пункту назваць адказных пасадавых асоб, да 24 сакавіка падрыхтаваць да работы ў полі ўсю неабходную тэхніку, да 1 красавіка кожная сельгасарганізацыя абавязана распрацаваць і зацвердзіць у райсельгасхарчы схемы па зялёнаму канвееру, прадугледзець двухзменную работу механізатараў, іх гарачае харчаванне, ахову працы, меры маральнага і матэрыяльнага заахвочвання земляробаў, сейбітаў.

Зацверджаны састаў раённага штабу па каардынацыі правядзення сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна веснавых палявых работ, які ўзначальвае старшыня райвыканкама Дзмітрый Калееў, а намеснікам начальніка штаба з’яўляецца першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання раённага выканаўчага камітэта Валерый Шкапцоў.

У рабоце выканкама ўдзельнічала начальнік землеўпарадчай службы Магілёўскага аблвыканкама Ірына Петручэня, якая цікавілася ў дакладчыка ўвядзеннем у севазварот пустуючых земляў, і атрымала станоўчы адказ.

Мікола КОЛАСАЎ.

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

С 1 июля в Беларуси впервые более чем за 30 лет открывается охота на медведя

1 июля 2025
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Мотивационную программу для желающих бросить курить на основе ИИ разработали в Беларуси

1 июля 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко о гибридной войне против Беларуси: на любые агрессивные выпады готовы дать самый жесткий ответ

1 июля 2025
Читать новость
80 мирных лет

В деревне Красный Берег состоялось торжественное открытие отреставрированного памятного знака

1 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Информация о ходе сельскохозяйственных работ в Быховском районе по состоянию на 1 июля

1 июля 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Могилевской области на ремонт учреждений образования в 2025 году направлено Br107 млн

1 июля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем