«Дняпроўскія зоры» абаранілі ганаровае званне «Народны»

«Дняпроўскія зоры»  абаранілі ганаровае званне «Народны»

Нездарма песню называюць гаючымі лекамі для душы. А калі гэта яшчэ і беларуская народная, то асалоду ад яе праслухоўвання атрымоўваем удвая большую. Перад сілай музыкі, удала падабраных слоў, якія пранікаюць у тваю душу, адступаюць любыя нягоды і на сэрцы становіцца лягчэй.

У Доме культуры мікрараёна Быхаў – 1 адбыўся справаздачны канцэрт ансамбля народнай музыкі і песні «Дняпроўскія зоры», які абараніў ганаровае званне «Народны».

DSCN8574

У рэпертуары самадзейных артыстаў прэваліруе тэма славян-скага братэрства, Напрыклад, спевакі выконваюць такія народныя песні, як беларуская «У лузе каліна», руская «Через речку», украінская «У вішнэвом у саду…». У выкананні удзельнікаў калек-тыву яны гучаць смабытна і каларытна. Візітнай карткай яго з’яўляецца інструментальная п’еса «Полька вясковая” ў апрацоўцы кіраўніка ансамбля Валянціна Бегунова.

Некаторым песням уласцівы гульнёвы, карагодны, драматычны пачатак. Інструментальнае суправаджэнне абагачае іх гучанне.

Дарэчы, ансамбль «Дняпроўскія зоры» быў створаны ў 1998 годзе. Першапачатковая яго назва — «Каляда». Пасля паспяховага выступлення на 5-м абласным аглядзе – конкурсе ансамбляў і аркестраў народных інструментаў «З крыніц народных” у г.п. Круг-лае ў 2000 годзе ён быў удастоены Дыплома трэцяй ступені і атрымаў прапанову падрыхтаваць творчы праект на суісканне звання “народны”. Таму і вырашылі знайсці такую назву, якая магла б умясціць у сябе каларыт песень і музыкі Прыдняпроўскага краю. Так з’явілася назва «Дняпроўскія зоры». І званне “Народны” было яму прысвечана ў чэрвене 2002 года. Зараз ансамбль налічвае ча-тырнаццаць артыстаў разам з музыкантамі.

Насычанае культурнае жыццё не толькі ў нашым раёне, але і ў межах рэспублікі заўсёды патрабавала жывой беларускай песні.

DSCN8578

Таму на працягу свайго існавання калектыў прымае ўдзел не толькі ў раённых, а і ў абласных, рэспубліканскіх фестывалях і святах.

Сцэны сельскіх клубаў, летнія адкрытыя пляцоўкі, зернеток, фермы— вось сцэнічныя падмосткі, на якіх таксама з поспехам выступае ансамбль.

Кожная канцэртна праграма складалася з улікам пажаданняў жыхароў той вёск,і дзе адчынена філарманічная пляцоўка. На-прыклад, у аграгарадке Грудзінаўка ўдзельнікі калектыва спявалі песні з рэпертуару знакамітага беларускага ансамбля “Бяседа”, а ў вёсцы Гарадзец – песні І.Цішкова“Вёсачка мая”, Э.Зарыцкага “Бульба”.

Без увагі не застаюцца і сацыяльныя дамы абслугоўвання, якія наведвае народны калектыў “Дняпроўскія зоры”. Самыя ўдзячныя слухачы канцэртаў — людзі сталага ўзросту, якім народ-ная песня прыходзіцца да спадобы.

Ад канцэрта да канцэрта ўсё вышэй і вышэй узнімаецца па пры-ступках песеннага і музычнага майстэрства народны ансамбль на-роднай песні і музыкі «Дняпроўскія зоры», бо яго галоўная вышыня яшчэ наперадзе.

Сяргей АНДРЭЕЎ.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Жители Быхова учатся предотвращать пожары и заботиться о здоровье

18 сентября 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

Один из крупнейших в 2025 году астероидов пролетел мимо Земли

18 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

Волейболистки “Минчанки” выиграли два матча на старте розыгрыша Кубка России

18 сентября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Запреты на посещение лесов действуют в 11 районах Беларуси

18 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

В Быхове прошла спартакиада по мини-футболу

18 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Сегодня в Быховском районе проходит единый день информирования

18 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем