На Рыначнай плошчы Быхава адбыліся чарговыя восеньскія кірмашы па продажу сельскагаспадарчай прадукцыі

На Рыначнай плошчы Быхава адбыліся чарговыя восеньскія кірмашы па продажу сельскагаспадарчай прадукцыі

У мінулыя суботу і нядзелю на Рыначнай плошчы горада адбыліся чарговыя восеньскія кірмашы па продажу сельскагаспадарчай прадукцыі.

…Нядзельны ранак пачаўся невялікім дожджыкам, каторы не вельмі напужаў пакупнікоў, і яны патроху збіраліся каля прылаўкаў прадаўцоў з ліку работнікаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, фермераў і прыватных гаспадароў. Самая шматлюдная чарга назіралася каля гандлёвай кропкі УКСП “Саўгас “Вараніно”, дзе бойкім чынам ішоў продаж свініны і ялавічыны. Быхаўчанка Лідзія Грышчанка і жыхарка аграгарадка Няраж Антаніна Лубянкова, якія набылі прадукцыю гаспадаркі, адзначылі яе добры таварны від, прымальны кошт і паспадзяваліся на адпаведныя смакавыя якасці мяса.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Гандлявалі мясам і каля другіх прылаўкаў, у прыватнасці работнікі СВФ “Лудчыцы” ААТ “Быхаўрайаграпрамтэхзабеспячэнне”, СВК “Валадарскі”, “Навабыхаўскі”, прадпрымальнік Нікіфараў з Дунайка. Шырокім асартыментам як дзяржаўныя, так і прыватныя вытворцы прадставілі на кірмашы прадукцыю садоў і агародаў. Ёю гандлявалі філіял “Макранскі”, фермерская гаспадарка “Азараў” з Палянінавіч, арэндатары з Доўска Рагачоўскага раёна, прыватны гаспадар з аграгарадка Лудчыцы. Не было аніякіх праблем у быхаўчан тым днём купіць таксама бульбу, прытым добрай таварнай якасці ды па параўнальна таннай цане.

А вось збожжа, лічы, у продажы не было, бо прывезлі яго толькі  УКСП “Саўгас “Вараніно”, ды і тое ў невялікай колькасці, і якое раскупілі літаральна за лічаныя хвіліны, а СВК “Навабыхаўскі” гандляваў толькі аўсом. Як выявілася ў размовах з пакупнікамі, у прыватнасці з быхаўчанкаю Аленаю Кудакцінаю, жадаючых купіць збожжа, асабліва ў якасці корму для курэй, ужо каторы час на рынку шмат, а вось прапановы з боку гандлёвых, сельскагаспадарчых арганізацый зусім слабыя.

Карыстаюцца такім момантам спрытныя прыватныя гандляры рынка, якія прадаюць, да прыкладу, мяшок пшаніцы ўжо па 150 тысяч рублёў і болей, уздымаючы цану мінімум у паўтара раза.

У гаспадарках, райсельгасхарчы тлумачаць  сітуацыю невысокім ураджаем збожжавых сёлета, неабходнасцю разлікаў ім за тэхніку, угнаенні і гэтак далей, але такія аргументы будуць, бадай, слабымі для тых жа самых пажылых быхаўчанак, з якімі гутарыў на кірмашы і для якіх трыманне курэй з’яўляецца істотным жыццёвым падспор’ем. На іхнюю думку, прапанаваць для продажу гараджанам дзесятак-другі тон збожжа ўсе гаспадаркі раёна разам усё ж могуць здолець.

Мікалай Ахрыменя.

Последние новости

АКТУАЛЬНО

Отопление в Беларуси — когда включат и в каком порядке

25 сентября 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Президент посетил АМКОДОР-ЛЕСМАШ. Ключевые цитаты

25 сентября 2026
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Какими вакцинами можно привиться от гриппа в Могилевской области

25 сентября 2026
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

Новый сезон на белорусских телеканалах стартует 26 сентября

25 сентября 2026
Читать новость
НОВОСТИ

Новая схема кибермошенничества лишила жителей Могилевщины 35 тысяч рублей за неделю

25 сентября 2026
Читать новость
НОВОСТИ

Как в Беларуси получилось освоить новую отрасль вопреки санкциям

25 сентября 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем