Свята роднага слова і кнігі

Свята роднага слова і кнігі

Праграма прайшоўшага 31 жніўня — 1 верасня ў Быхаве 20-га юбілейнага Дня беларускага пісьменства  ўключала ў сябе некалькі дзесяткаў мерапрыемстваў духоўнага, культурна-асветніцкага, прэзентацыйнага і забаўляльнага характару.

На два дні наш горад ператварыўся, лічы, у суцэльную святочную пляцоўку, дзе кожны ягоны жыхар ці госць маглі знайсці для сябе любы від заняткаў, баўлення вольнага часу ці адпачынку па душы і густу.

IMG_1459

Амаль увесь першы дзень свята прайшоў пад акампанемент дробнага нуднага дажджу і пад шматлікімі парасонамі, але гэта аніяк не здолела сапсаваць святочны настрой быхаўчан і іхніх гасцей. Першым афіцыйным мерапрыемствам 31 жніўня стала адкрыццё кінатэатра “Радзіма”, на якім з прывітальным і віншавальным словам да прысутных звярнуўся старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Пётр Руднік.

001124_00000644767

Ён адзначыў, што абраны сталіцаю Дня беларускага пісьменства Быхаў быў зусім невыпадкова і нездарма, бо ён валодае вялікай гістарычнай і духоўнай спадчынай, якая мела і мае вялікі ўплыў на фарміраванне і развіццё культурнага жыцця ўсёй краіны. Тут шчыравалі на культурна-асветніцкай ніве ў гады сярэднявечча вядомыя навукоўцы і грамадскія дзеячы: Мялецій Сматрыцкі — аўтар знакамітай “Граматыкі” і Лаўрэнцій Зізаній, які стварыў знакавую для тых часін “Азбуку”. У горадзе захаваліся ўнікальныя помнікі гісторыі і архітэктуры чатырохсотгадовай даўніны — Быхаўскі замак і сінагога.

Сімвалічным сталася тое, што адбываецца адкрыццё кінатэатра пад патрыятычнаю назваю “Радзіма” і што гэтая падзея супадае са стагоддзем сінематографа на Быхаўшчыне і 60-годдзем з часу пабудовы відовішчнай установы. Пётр Міхайлавіч заўважыў, што ўзнаўленню і адраджэнню рознага кшталту падвергліся амаль 130 аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры горада, якія і надалей будуць служыць ягоным жыхарам. Быхаўчанам губернатар пажадаў многа грошай і заможнасці, заўважыўшы пры гэтым, што таму і другому вельмі спрыяе, па народных павер’ях, дажджлівае надвор’е.

Затым да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў, які падкрэсліў знакавы характар адраджэння аб’ектаў культуры для грамадскага жыцця краіны.

IMG_1389

Будаўнікі перадалі сімвалічны ключ ад узноўленага кінатэатра ягонаму дырэктару Любові Шумілавай, а Пётр Руднік, Барыс Святлоў, першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч, старшыня Быхаўскага райвыканкама Дзмітрый Калееў перарэзалі чырвоную стужку і разам з прысутнымі аглядзелі ўстанову.

IMG_1399

Далей высокія кіраўнікі ў такім жа складзе ўзялі ўдзел у адкрыцці адноўленага важнага культурна-асветніцкага асяродка горада — раённага цэнтра культуры, дзе з прамовамі выступілі Пётр Руднік, Лілія Ананіч, Дзмітрый Калееў. Кіраўнік нашага раёна падзякаваў кіраўніцтву краіны і вобласці за шчодрыя падарункі і паабяцаў, што за выхоўваннем новых маладых талентаў на быхаўскай зямлі справа не стане. Пры аглядзе ўстановы культуры падкрэслівалася важнасць эфектыўнага яе выкарыстання.

Там жа адбылася яшчэ адна важная падзея — адкрыццё мемарыяльнай дошкі Заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, ураджэнца Быхаўшчыны Барыса Стральцова. Слова пра знакамітага публіцыста, непераўзыдзенага майстра беларускага нарысу, аднаго з заснавальнікаў тэорыі сучаснай айчыннай журналістыкі сказалі загадчык кафедры сацыялогіі журналістыкі факультэта журналістыкі БДУ Васіль Вараб’ёў, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Саюза журналістаў Беларусі Аляксандр Тарпачоў.

IMG_1395

Неўзабаве ў раённым цэнтры культуры адбылося ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу юных чытачоў Быхаўскага раёна і прэзентацыя новага часопіса для дашкольнікаў “Буся”.

А дзень шматлікіх адкрыццяў і прэзентацый прадоўжыўся мерапрыемствамі на Прывакзальнай плошчы з удзелам кіраўнікоў краіны і вобласці, дзе гараджанам і гасцям былі прадстаўлены адрэстаўраваная аўтастанцыя, абноўлены чыгуначны вакзал, а таксама скульптурная кампазіцыя рамантычна-дарожнага характару “Сустрэча”.

IMG_1577

Пасляабедзенныя мерапрыемствы 31 жніўня мелі яўна культурна-асветніцкую скіраванасць, сярод якіх вызначаліся міжнародны “круглы стол” “Сугучча: мова і літаратура ў кантэксце гісторыка-культурнай спадчыны” з удзелам беларускіх і замежных пісьменнікаў і навукова-практычная канферэнцыя “Быхаўскія чытанні-2013”. Падчас “круглага стала” адбылася прэзентацыя новага выдання ў рамках праекта “Сугучча сэрцаў” — 11 тамоў твораў лепшых пісьменнікаў краін СНД. Як адзначылі пісьменнікі-ўдзельнікі мерапрыемства з 8 краінаў, Быхаў гэтымі днямі стаў своеасаблівай “сталіцай Слова” славянскага свету.

“Быхаўскія чытанні” адкрылі доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец і першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Андрэй Кунцэвіч. Потым адбылася прэзентацыя новага факсімільнага выдання рукапіснага помніка беларускага сярэднявечча “Баркулабаўскі летапіс”. На навукова-практычнай канферэнцыі прайшло шырокае абмеркаванне гістарычнай, літаратурнай, лінгвістычнай спадчыны Быхаўшчыны, падчас якога выступілі вядомыя беларускія спецыялісты ў галінах філалогіі, гісторыі, краязнаўства, культуры і мастацтва.

IMG_1410

У першы дзень рэспубліканскага свята адбыліся таксама святочныя богаслужэнні ў храмах, выставы-продажы праваслаўнай літаратуры, хросны ход, а закрылі яго вячэрні канцэрт-прывітанне “Ад шчырага сэрца” і маладзёжная дыска-акцыя “ДАНС БАТЛейка”.

Сімвалічна, што ХХ Дзень беларускай пісьменнасці супаў у гэтым годзе з Днём ведаў. Таму культурнае свята першага верасня з ранку пачалося з урачыстай лінейкі на пляцоўцы СШ №1 г. Быхава.

IMG_1434

З пачаткам новага вучэбнага года  вучняў і педагогаў гэтай навучальнай установы  павіншавалі намеснік прэм’ер-міністра краіны Анатоль Тозік, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік, міністры адукацыі і культуры Беларусі Сяргей Маскевіч і Барыс Святлоў.

На мерапрыемства  госці традыцыйна прыйшлі з падарункамі. Ад улады школа атрымала рознае абсталяванне для кабінетаў хіміі і фізікі, дзве інтэрактыўныя дошкі, тэлевізары.

IMG_1452

Генеральны дырэктар  футбольнага клуба “Дынама – Мінск” Сяргей Паўлюковіч  перадаў школе  спартыўны інвентар, а салодкія падарункі для дзяцей — генеральны дырэктар  ААТ “Спартак” Алег Жыдкоў.

Вучням таксама перадалі падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі — кнігі.
Сёлета ў школе праходзіў рамонт, на які было выдаткавана 5 млрд. рублёў. Прадстаўнікі ўлады  аглядзелі навучальную ўстанову,  а таксама наведалі першакласнікаў.

IMG_1481

Нядзельны ранак пачаўся з хрэснага хода з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Нэллы Шунькінай. Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга, прымяркоўваная да Дня беларускага пісьменства, прыйшла ў Быхаў з Мінска. Прадстаўнікі духавенства і творчай інтэлігенцыі пранеслі свяшчэнны агонь па Брэсцкай, Мінскай, Магілёўскай вобласцях. Каля Свята-Траецкай царквы ўдзельнікі хрэснага хода пасадзілі сад малітвы ў гонар ХХ Дня беларускага пісьменства.

У царкве адбылася літургія з удзелам епіскапа войска Польскага Георгія, епіскапа Барысаўскага, вікарыя Мінскай епархіі Веніаміна, епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма.

На вуліцы Куйбышава быў канцэрт ансамбля званароў Беларускай праваслаўнай царквы, Магілёўскай гарадской капэлы, акадэмічных хораў устаноў адукацыі Магілёўскай вобласці.

На пляцоўках каля  Свята-Траецкай царквы і Дома быту прайшла выстава-продаж праваслаўнай літаратуры.

Галоўнай падзеяй свята стала адкрыццё на Кастрычніцкай плошчы манументальна-скульптурнай кампазіцыі “Баркалабаўскі летапіс”.

IMG_1475

На адной яе старонцы — выява іконы Баркалабаўскай Божай Маці, а на другой — урывак тэксту з летапісу.

Віцэ-прэм’ер  краіны Анатоль Тозік, звяртаючыся да людзей, адзначыў, што Баркалабаўскі летапіс —  адзін з сімвалаў нацыянальнай спадчыны беларускага народа, які дапамагае выхоўваць маладых патрыётаў.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта краіны Аляксандр Радзькоў перадаў прывітанне прысутным  ад Прэзідэнта нашай дзяржавы, падкрэсліваючы сімвалічнасць супадзення Дня беларускага пісьменства з Днём ведаў.

Па словах старшыні Магілёўскага аблвыканкама Пятра Рудніка, менавіта дзякуючы Баркалабаўскаму летапісу  Быхаў стаў цэнтрам імпрэзы цяперашняга Дня беларускага пісьменства. І падзякаваў кіраўніцтва краіны за тое, што для правядзення сённяшняга свята была абрана Магілёўская вобласць.
Епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, падкрэсліваючы важнасць Баркалабаўскага летапісу для распаўсюджвання пісьменнасці, нагадаў, што ў наступным годзе ёй споўніцца 450 гадоў.

IMG_1470

Людна было каля павільёна «Беларуская кніга і прэса», бо сюды прыйшло ўсё кіраўніцтва ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» на чале з яго старшынёю Мікалаем Чаргінцом.

Мікалай Іванавіч  уручыў юбілейны медаль, выпушчаны да свята, нашаму земляку, вядомаму паэту і празаіку, публіцысту, перакладчыку, мовазнаўцу Міхасю Пазнякову за дасягненні ў літаратуры.
Тут жа адбылася прэзентацыя кнігі «У Дняпра на магутным плячы. Быхаўшчына літаратурная», у якую ўвайшлі паэзія, проза, публіцыстыка, літаратуразнаўства творцаў Прыдняпроўскага краю, аб чым казаў сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыня Мінскай гарадской пісьменніцкай арганізацыі Міхась Пазнякоў, называючы аўтараў. Адзін з іх — быхаўчанін, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікола Леўчанка, якому шаноўны Міхась Паўлавіч даў слова. І ён, пасля кароткай прадмовы, прачытаў свой верш «Родная мова».

Дзень пісьменства 632

Старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец ўручыў Міколе Уладзіміравічу грамату творчага Саюза за шматгадовую журналісцкую і літаратурную працу, стварэнне кніг, прысвечаных Быхаўскаму краю, і ў сувязі з Днём беларускага пісьменства ў г. Быхаве.

Такія ж граматы,  але ўжо за прапаганду  беларускай мовы і літаратуры, шаноўны Мікалай Іванавіч уручыў дырэктару раённай цэнтральнай бібліятэкі Наталлі Корза, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры, Баркалабаўскай сярэдняй школы Людміле Самыковай і былой настаўніцы, ветэрану педагагічнай працы Надзеі Матусевіч, якая ўсё сваё жыццё выкладала родную мову і літаратуру ў Быхаве.

Прайшла таксама прэзентацыя новай кнігі Міколы Леўчанкі «Вяртанне», якая ёсць у бібліятэках і гарадской кнігарні, кнігі гумару пісьменніка Міхася Слівы (Кавалёва), які ў першай палове 70-х гадоў мінулага стагоддзя жыў і працаваў у Быхаве.

Прадстаўлялі аўтараў Міхась Пазнякоў і дырэктар выдавецтва «Чатыры чвэрці» Ліліяна Анцух, якія таксама мелі слова, прачыталі свае некаторыя творы.

IMG_1484

Да Дня беларускага пісьменства ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры ў мікрараёне Быхаў-1 пасля рэканструкцыі адкрылі басейн. Старт заплывам далі намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік, міністр інфармацыі краіны Алег Праляскоўскі, а майстар-класы для пачаткоўцаў-плыўцоў правяла лідар зборнай Беларусі па плаванні чэмпіёнка свету Аляксандра Герасіменя.

IMG_1497

Старшыня райвыканкама Дзмітрый Калееў адзначыў, што басейн не працаваў з 1994 года. Рамантаваць яго  мясцовыя ўлады задумалі адразу пасля аб’явы раённага цэнтра сталіцай юбілейнага свята пісьменства. На рэканструкцыю потым выдаткавалі каля 15 млрд. рублёў. У выніку жыхары горада атрымалі выдатнае месца для актыўнага сямейнага адпачынку, умацавання свайго здароўя.
Адкрыццё абноўленага басейна — толькі першы этап змен, якія чакаюць фізкультурна-аздараўленчы цэнтр. У наступным годзе тут плануюць зрабіць пляцоўку для гульні ў хакей, тэнісны корт.

IMG_1505

Падчас паказальных выступаў парашутыстаў Магілёўскага аэраклуба майстар спорту міжнароднага класа Павел Навіцкі, скокнуўшы з парашутам з самалёта Ан-2 на вышыні 1,8 км, разгарнуў над Быхавам нацыянальны сцяг даўжынёй 37 метраў і  шырынёй 18,5 метра.

Прадстаўнік расійскага камітэта па рэгістрацыі рэкордаў планеты і міжнароднага клуба рэкардсменаў «Інтэрстронг», неаднаразовы рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінэса Аляксандр Бендзікаў павіншаваў яго  і ўручыў экспертнае пасведчанне аб усталяванні рэкорду, а прадстаўнікам генеральнага партнёра гэтага праекту ААТ «Магатэкс» — сертыфікат «За садзейнічанне ва ўсталяванні новага дасягнення краін СНД і Балтыі».

IMG_1499

Сцяг выраблены з лёгкай тканіны вытворчасці ААТ «Магатэкс», а яго вага склала каля 60 кг. Галоўны знак дзяржаўнасці Беларусі стане зараз экспанатам Залы алімпійскай і спартыўнай славы Магілёўшчыны.

Святочна была разгорнута выстава сродкаў масавай інфармацыі Магілёўшчыны, на якой усе раёны вобласці прадставілі свае друкаваныя выданні. Асобным раздзелам гэтай выставы стала дэманстрацыя прадукцыі і магчымасцяў нядаўна створанага інфармацыйнага агенства “Магілёўскія ведамасці”. Усе раённыя газеты зрабілі банэры, якія адлюстроўвалі гістарычныя, прыродныя славутасці рэгіёнаў, творчыя накірункі дзейнасці выданняў, а таксама прапаноўвалі святочныя выпускі газет, буклеты, паштоўкі, калажы, прысвечаныя ХХ Дню беларускага пісьменства.

SONY DSC

На працягу ўсяго свята ў павільёне было шмат наведвальнікаў, якія зацікаўлена знаёміліся з раённымі газетамі Магілёўшчыны, пыталіся ў іх прадстаўнікоў аб тыражах, дзейнасці, творчых планах калектываў рэдакцый.

Выставу СМІ Магілёўшчыны наведалі віцэ-прэм’ер міністра  краіны Анатоль Тозік, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Радзькоў, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік, намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магаблвыканкама Анатоль Сінкавец і яго першы намеснік Андрэй Кунцэвіч, іншыя афіцыйныя асобы. Было шмат наведвальнікаў з бліжняга і дальняга замежжа.

SONY DSC

У скверы 50-годдзя Перамогі заклалі памятную алею сталіц Дня беларускага пісьменства. Дэлегацыі ўсіх сямнаццаці гарадоў, якія раней прымалі свята, пасадзілі бярозы і ўстанавілі па прыгожай лаўцы з сімволікай сваіх гарадоў.

Намеснік старшыні райвыканкама Нэлла Шунькіна адзначыла, што для быхаўчан гэты падарунак у Дзень беларускага пісьменства не проста напамін пра падзею. Яна выказала спадзяванне, што ў асобе гарадоў-сталіц свята Быхаў набыў сапраўдных сяброў, з якімі будзе актыўна развіваць супрацоўніцтва ва ўсіх сферах жыццядзейнасці. Нэлла Уладзіміраўна падкрэсліла, што добраўпарадкаванне парка зроблена за сродкі быхаўчан, якія на суботніках зарабілі больш 1 млрд.  рублёў.

Дзень пісьменства 900

На ўрачыстым закрыцці Дня беларускага пісьменства старшыня райвыканкама Дзмітрый Калееў перадаў эстафету свята гораду Заслаўю, які правядзе яго ў 2014 годзе.

Адметнай асаблівасцю закрыцця Дня беларускага пісьменства стаў канцэрт артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Святочная канцэртная праграма ўключала ў сябе фрагменты са знакамітых оперных і балетных спектакляў, класічнай аперэты.
Пасля канцэрта быхаўчане і госці горада назіралі за відовішчным святочным феерверкам.

 

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко о ВНС: мы будем истинным национальным фронтом

25 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Министр обороны Беларуси: Запад рассматривает военную силу как одно из основных средств достижения своих интересов

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Александр Лукашенко: Нападение на Беларусь будет расцениваться как нападение на Российскую Федерацию

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко раскрыл планы беглых и предупредил: разговор с ними не будет длинным

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: Украину превратили в наркомана и держат на коротком поводке обещаний новой дозы вооружений

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: градус враждебности НАТО на белорусском направлении растет

25 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Газманов о россиянах и белорусах: мы стали осознавать себя государствами со своим видением

25 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Землю может накрыть сильнейшая магнитная буря – NASA

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быховском районе построят станцию обезжелезивания

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Прокуратура Могилевской области помогла быховчанке вернуть удержанные у нее судебным исполнителем средства

25 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

13 апреля прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

12 апреля 2024