Быхаўшчына: ад старажытнасці – да нашых дзён

Быхаўшчына: ад старажытнасці – да нашых дзён

Тэрыторыя цяперашняга Быхаўскага раёна была заселена яшчэ ў глыбокай  старажытнасці. Ва ўрочышчах Ксяндзова Гара, Чыстая Лужа, Абідня археолагамі даследаваныя паселішчы, гарадзішчы і курганы Сярэднедняпроўскай (II тысячагоддзя да нашай эры), Зарубінецкай (II-V стагоддзі) культур, раннефеадальнага перыяду (VI-IX стагоддзі) і эпохі Кіеўскай Русі.

Быхаў — адзін з найстаражытных гарадоў Беларусі. Датай яго заснавання традыцыйна лічыцца 1370 год.

6194b4cc4337У пісьмовых крыніцах селішча пад назвай «двор Быхава» ўпершыню згадана ў грамаце князя зміцера Cямёнавіча 31 траўня 1393 года. У 1430 годзе Быхаў сустракаецца сярод гарадоў, якія падтрымалі абранне Свідрыгайлы вялікім князем ВКЛ. У другой чвэрці ХV стагоддзя горад належыў князю Зміцеру Сямёнавічу Друцкаму-Зубравіцкаму, а затым з 1495 года перайшоў у валоданне князёў Гаштольдаў. Пасля згасання  роду Гаштольдаў у 1556 годзе Быхаў апынуўся ў магутных магнатаў Хадкевічаў. Ім ён належыў да 1621 года, а затым перайшоў па спадчыне да Сапегаў.
Селішча, узніклае на правым высокім беразе Дняпра недалёка ад зліцця з ім рачулкі Макранкі (Сапяжынкі), з усіх бакоў было надзейна абаронена прыродай.

У 1590 г. уладальнік Быхава Ян Караль Хадкевіч, які займаў пасаду гетмана Вялікага княства Літоўскага, атрымаў ад караля грамату на пабудову тут каменных замкавых умацаванняў, якія змянілі драўляныя. Пры Яну Карале Хадкевічу ў 1610-1619 гадах будаўніцтва было працягнута і завяршылася пры Льву Сапегу, калі горад атрымаў магутную бастыённую фартыфікацыю.
Уезд у горад ахоўвалі гарадскія брамы: Магілёўскія, Рагачоўскія і Падольныя. Аб архітэктуры брам звестак не захавалася, як не захаваліся і самі аб’екты. У фартыфікацыйную сістэму Быхава ўваходзілі таксама пабудаваныя ў той жа час сінагога і кляштар.

Па дарозе з Быхава ў Магілёў, якая раней звалася жытомірскім гасцінцам, там, дзе спакойная Лахва ўліваецца ў Днепр, на высокім беразе, акружаным бясконцымі лугамі, стаіць вёска Баркалабава. Гэтая мясцовасць заселена з глыбокай старажытнасці, аб чым сведчаць выяўленыя ў наваколлях вёскі некалькі археалагічных помнікаў.

Датай заснавання вёскі Баркалабава лічыцца 1564 год. Сваю назву яна атрымала ад імя заснавальніка замка і вёскі беларускага магната Баркулаба Іванавіча Корсака.

Ён і яго продкі развілі бурную дзейнасць, надалі магутны імпульс развіццю рамёстваў, будаўніцтву замка і цэркваў. Неўзабаве вёска стала цэнтрам Баркалабаўскай воласці. А у 1597 годзе Баркалабава атрымала статут горада – «месца» і стала звацца мястэчкам. Падчас кіравання Багдана Саламярэцкага Баркалабава — княжае валоданне. Значэнне Баркалабава ў Прыдняпроўскім краі ўзрасло. Вёска стала культурным цэнтрам ва ўсходняй Беларусі. Тут была створана вядомая ва ўсёй Рэчы Паспалітай унікальная бібліятэка, напісаны «Баркулабаўскі летапіс», які ўвайшоў у гісторыю як выдатны помнік беларускага пісьменства пачатку XVII стагоддзя.03

Летапіс захаваўся ў адзіным спісе, які знаходзіцца ў зборніку XVII стагоддзя ў Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве. Упершыню Баркулабаўскі летапіс быў выдадзены А.П.Кулішом у яго «Матэрыялах для гісторыі ўз’яднання Русі» у 1877 годзе.

Першыя выдаўцы летапісу і яго даследчыкі П.А. Куліш, М.У. Доўнар-Запольскі, Е.Р. Раманаў выказвалі меркаванне, што летапіс складзены святаром сяла Баркалабава Фёдарам Піліпавічам (Фёдарам Піліпавічам Магілёўцам), бо ў летапісы адзначана дата пачатку навучання сына князя Багдана Саламярэцкага. Гэта маглі зрабіць толькі бацькі або настаўнік, а ім, па агульнапрынятаму звычаю таго часу, мог быць толькі мясцовы святар. Аднак  вядома, што ў той час настаўнікамі ў князя Саламярэцкага таксама працавалі вядомыя асветнікі Лаўрэнцій Зізаній і Мялецій Сматрыцкі. Але да сённяшняга дня дакладных дадзеных аб аўтары Баркулабаўскага летапісу не існуе.

У 1626 годзе дзеці князя Саламярэцкага, Багдан і Ганна, заснавалі мужчынскі праваслаўны манастыр, ва ўласнасць якога падарылі вёскі Сутокі і Махава. З часам манастыр стаў буйным культурна-рэлігійным цэнтрам. Пасля будаўніцтва жаночага манастыра (1641-1648 годы) Баркалабава ператварылася ў апору праваслаўя, адыграла значную ролю ў справе ўмацавання рускай дзяржаўнасці ў краіне.

Неўзабаве пасля пабудавання галоўнага храма манастыра ў імя Ушэсця Гасподня ў жыцці мястэчка адбылася падзея выключнага значэння. Па легендзе, вяртаючыся з Польшчы пасля аднаго з паходаў, князь Пажарскі праязджаў паблізу манастыра.

У яго абозе быў вельмі шанаваны ім абраз Божай Маці, з якім князь ніколі не расставаўся. Вось як фіксуе гісторыю ўслаўлення Баркалабаўскай іконы манастырская кніга: «Тайну Цареву подобает 04хранить, дела же Божии открывати. Попущением Божьим бывшей брани в Польше-Литве, в лето от сотворения мира 7156, от Рождества Христова 1648, при державе Польского Короля Владислава, грядущего из Польши, князь воев Российских, прозванием Пожарский, с собою имеяша сию Икону Пресвятыя Богородицы из Польши и когда прииде на место сие идеже ныне у врат великих, тогда ста икона неподвижима; трудяся же князь, хотя конскою силою и младыми отроки двинути, и ничтоже успе, и бысть Икона неподвижима. Сие видя, князь пойде в монастырь к игуменьи тогда бывшей, Фотинии Киркоровне, рече: возьмите икону пресвятыя Богородицы, ибо хощеть Мати Божия здесь пребывати».

З належнай пашанай абраз паставілі пасярод царквы і пакінулі да раніцы. Калі манашкі ўвайшлі ў храм на наступны дзень, ікона стаяла каля сцяны з правага боку, сама вылучыўшы сабе месца. Святкаванне здабыцця святога абраза адзначаецца 11 ліпеня (24 ліпеня), у дзень Святой вялікапакутніцы Яўхімы Перахвальнай, калі гэта ікона прыбыла ў Баркалабаўскі манастыр.

Вестка аб цудзе хутка распаўсюдзілася і сюды сталі  ісці багамольцы, каб памаліцца цудатворнай выяве. Кожны, хто маліўся з чыстасардэчнай верай, атрымоўваў суцяшэнне і выгаенне. Слава святога прыстанку паступова разрасталася, павялічваўся і дабрабыт людзей.

05У пасляваенныя гады Сапегі аднавілі ўмацаванні горада, але пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай Быхаў страціў сваё ранейшае, стратэгічнае значэнне, а яго ўмацаванні з часам прыйшлі ў заняпад.
З 1773 года Быхаў — павятовы горад у складзе Расійскай імперыі. Не абыйшла бокам Быхаўшчыну і Айчынная вайна 1812 года. У двух кіламетрах ад Быхава ў вёсцы Сапяжынка знаходзіўся штаб Другой рускай арміі князя П.І. Баграціёна. Каля вёскі Новы Быхаў яго войскі фарсіравалі Днепр, накіроўваючыся пад Смаленск на злучэнне з Першай рускай арміяй. Напалеонаўскае нашэсце цяжкім цяжарам легла на плечы жыхароў Прыдняпроўскага краю. Значна паменшылася колькасць насельніцтва. У 1811 годзе ў Быхаве пражывала 5 тысяч чалавек, у 1815 годзе — 3219. Былі разбураны пабудовы горада і вёсак, падарваны сельская гаспадарка і гандаль.

У 1841 г. у Быхаве пражывала 5475 жыхароў, было 652 хаты. У 1837 г. тут працавалі 42 рамеснікі, а ў 1859 г. іх налічвалася ўжо 108. Гандлем займалася больш 100 купцоў 1-й і 2-й гільдыі, асноўным таварам была пянька. Сельскагаспадарчы сектар складаў 26,4%, ён меў значную ролю ў жыцці горада. Два разы ў год праводзіліся кірмашы.

У канцы 1860-х гадоў Быхаў падзяляўся на 4 часткі: цэнтральную, заселеную гарадскім саслоўем, і тры сялянскія слабады: Белагорскую, Загор’еўскую і Сабілаўскую. Вулічную сетку складалі 19 небрукаваных вуліц, на галоўных з іх у 1876 годзе былі пракладзены драўляныя ходнікі, а ў 1878 годзе ўсталяваны газавыя ліхтары. У 1879 годзе з’явіўся гарадскі гадзіннік, уладамі была набыта пажарная машына, у 1882 годзе пры паштовай канторы адчынілі тэлеграфную станцыю.

08У пачатку 1880-х гадоў у Быхаве працавалі 2 прамысловыя прадпрыемствы па вытворчасці запалак і цэглы, крупадзёрка, 4 ветракі, 84 крамы, 3 царквы, касцёл, сінагога, 10 малітоўных школ, 2-класнае  і прыхадское вучылішчы. Да канца 19-го стагоддзя Быхаў заставаўся невялікім павятовым горадам са слабаразвітай прамысловасцю і поўнай адсутнасцю камунальнай гаспадаркі.

Значныя перамены адбыліся ў жыцці горада ў пачатку ХХ стагоддзя. Расла колькасць насельніцтва, павялічыўся  лік прамысловых прадпрыемстваў з выкарыстаннем наёмнай працы. У горадзе дзейнічалі 4 аддзяленні ашчадных кас і банкаў, 5 страхавых агентаў, натарыяльная контора.

У 1904 годзе ў Быхаве пражывала 7270 жыхароў. У горадзе дзейнічала 39 прадпрыемстваў, 670 рамеснікаў былі аб’яднаныя ў 162 рамесныя прадпрыемствы. Змянілася і аблічча горада, тут мелісяі 974 хаты, 4 гасцініцы, 10 пастаялых двароў, 12 харчэўняў і гарбатных, а колькасць ліхтароў на вуліцах павялічылась да 70.

У пачатку ХХ стагоддзя ў горадзе дзейнічалі 3 пачатковыя навучальныя установы, 2 прыватныя школы, друкарня, фотамайстэрня, лякарня на 12 месцаў, 2 прыёмныя супакоі, аптэка, 4 аптэчныя крамы. Працавалі 3 лекары, 2 акушэркі, 3 фельчары, 1 ветэрынар.

У пачатку ХХ стагоддзя ў павеце налічвалася 37 царкоўна-прыходскіх школ, дзве гімназіі і двухкласная вучэльня, у якіх займалася 1686 дзяцей.

09У сакавіку – красавіку 1917 года ў Быхаўскім павеце арганізуецца Рада працоўных і салдацкіх дэпутатаў.

Увосень 1917 года ў Быхаве ў будынку жаночай гімназіі знаходзіліся пад арыштам генералы царскага войска Карнілаў, Дзянікін, Маркаў і іншыя.

У 1918-1920 гадах у горадзе Быхаве, на шклозаводзе імя Ільіча, у вёсках Новы Быхаў, Гарадзец былі створаны першыя камсамольскія ячэйкі. Аднымі з першых камсамольскіх важакоў сталі Аўруцін і Кастусь Ігнатавіч Лукашоў, які апасля стаў віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук БССР.

Жыхар вёскі Чыгірынка Быхаўскага павета Мікіта Захаравіч Мінчукоў першым з грамадзян Савецкай Расіі ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга за выратаванне маста праз раку Друць.
У 1929 годзе быў створаны лугавы саўгас «Воронино» — першы ўдзельнік Усесаюзнай сельскагаспадарчай выставы ад Быхаўскага раёна.

За прадваенныя гады раён атрымаў значнае сацыяльна-эканамічнае развіццё. Вырасла ўраджайнасць, павялічылася колькасць сельскагаспадарчай жывёлы. Сельскагаспадарчая вытворчасць механізавалася: былі створаны тры МТС, якія мелі 115 трактароў, 23 камбайны, іншую тэхніку. Абслугоўвалі яе 242 механізатары.

У 1940 годзе ў 101 школе раёна навучалася 17000 дзяцей, дзейнічалі 19 хат-чытальняў. У вышэйшых навучальных установах займалася больш 400 быхаўчан.

4 ліпеня 1941 года Быхаў быў захоплены нямецкімі войскамі, пачаўся цяжкі і крывавы перыяд акупацыі.

Быхаўчане гераічна ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Чатырнаццаці з іх было прысвоена ганаровае званне Героя Савецкага Саюза. Два ўраджэнцы раёна сталі кавалерамі ордэна Славы трох ступеняў.

Баявой славай пакрылі сябе партызаны Асобнага рэйдавага палка «Тринадцать», які дзейнічаў пад камандаваннем Героя Савецкага Саюза Сяргея Уладзіміравіча Грышына на тэрыторыі раёна.
Абессмяроцілі сябе пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў салдаты 556-га стралковага палка 165-й стралковай дывізіі пад камандаваннем Пятра Васільевіча Качуры. У першы дзень аперацыі «Баграціён» яны адважнай атакай выбілі ворага з умацаванняў на вышыні 150,9 каля вёскі Лудчыцы і на працягу дня адбілі звыш 20 варожых атак. Тады Уладзіміру Кірылавічу Мартынаву, Гуляму Якубаву і Сундуткалі Іскаліеву пасмяротна прысвоілі званне Героя Савецкага Саюза. І яшчэ шасцярым воінам — Пятру Дзмітрыевічу Вінічэнка, Яўхіму Барысавічу Фрадкову, Барысу Яўгенавічу Каваленку, Івану Андрэевічу Барысевічу, Галактыёну Самсонавічу Размадзе, Мухутдзіну Умурдзінаву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза за праяўлены гераізм на падступах да вышыні.

Больш 6 тысяч ураджэнцаў раёна загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, 595 мірных жыхароў гітлераўцы спалілі жывымі і 8660 чалавек расстралялі. Лёс Хатыні падзялілі быхаўскія вёскі Красніца, Студзёнка, Залатое Дно.

Адразу пасля вызвалення жыхары раёна прыступілі да аднаўлення разбуранай гаспадаркі. Да красавіка 1945 года былі цалкам адноўлены 141 калгас, райпрамкамбінат, пачаліся заняткі ў 72 школах, адрамантавана 1539  хат і пабудавана 1089 новых.

10У наступныя гады на тэрыторыі раёна інтэнсіўна вялося будаўніцтва, развіваліся сельская гаспадарка і прамысловасць. Немалыя поспехі былі дасягнуты ў развіцці культуры, адукацыі, медыцыны і гандлю.
Чатыры ўраджэнцы раёна ўдастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы, 42 быхаўчаніны ўзнагароджаны ордэнам Леніна, сотні адзначаны іншымі дзяржаўнымі ўзнагародамі. Больш 30 прадстаўнікам Быхаўшчыны прысвоены ганаровыя званні заслужанага працаўніка той ці іншай галіны Беларусі.

4 чэрвеня 1979 года Бюро ЦК КПБ прыняло рашэнне аб стварэнні ў горадзе Быхаве гісторыка-краязнаўчага музея. Яго адкрыццё адбылося 29 чэрвеня 1984 года, у дні святкавання 40-й гадавіны вызвалення Быхаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Быхаўская зямля багатая на гістарычныя падзеі і кожнае з іх знайшло адлюстраванне ў экспанатах музея. Фонды музея налічваюць каля 8000 музейных прадметаў. Сярод іх творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прадметы народнага побыту, культуры, рэчы, якія адлюстроўваюць гісторыю, этнаграфію і археалогію рэгіёна.

У Быхаве базіравалася 57-я Смаленская Чырванасцяжная ракетаносная авіяцыйная дывізія Балтыйскага флоту. У яе склад уваходзілі два палкі: 170-ы Смаленскі і 240-ы і Севастопальска-Берлінскі з дапаможнымі часцямі і падраздзяленнямі абслугоўвання, забеспячэння. Дывізія ахоўвала паветраныя і марскія межы  СССР заходняга напрамку. Яе наведваў народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў.

Гісторыя Быхаўскага краю захавана ў гісторыка-дакументальнай кнізе-хроніцы «Памяць. Быхаўскі раён», выдадзенай у 1990 годзе.

Баркалабаўскі Свята-Узнясенскі манастыр, які каля 300-х гадоў быў важным духоўным і культурным цэнтрам усёй усходняй Беларусі і адыграў важную ролю ў станаўленні маладой беларускай нацыянальнай культуры, у цяперашні час па рашэнні Сінода Беларускай праваслаўнай царквы аднаўляецца. Аднаўленне манастыра — праца не аднаго года, якая патрабуе вялізных матэрыяльных, духоўных, фізічных намаганняў, але ўжо сёння манастыр стаў цэнтрам праваслаўнага жыцця раёна. Сюды, пасля пабудовы храма, асвяцонага ў гонар Іаана Прадцечы,  вернуты цудатворны абраз Баркалабаўскай Божай Маці, святой захавальніцы нашай зямлі.

Сяргей ЖЫЖЫЯН.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Как белорусы будут работать и отдыхать в мае 2024

28 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

В Минобразования рассказали, введут ли обязательную отработку для платников

28 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили продажу стирального порошка Ariel и капсул Tide

28 марта 2024
ГЛАВНОЕ

В Беларуси на 1 января 2024 года проживало около 9,15 млн человек

28 марта 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

29 марта – прямая телефонная линия с начальником 11 управления ГУБОПиК МВД

28 марта 2024
ЭКОНОМИКА

Дни Могилевской области пройдут с 29 марта по 22 апреля на ВДНХ в Москве

28 марта 2024
В МИРЕ

Напавшие на “Крокус Сити Холл” были под воздействием наркотических веществ

28 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Карпенко рассказал, как идет формирование ВНС

28 марта 2024
АКТУАЛЬНО

Прямая линия замначальника Могилевского областного управления МЧС Владимира Гореликова пройдет 30 марта

28 марта 2024
АКТУАЛЬНО

Бесплатную консультацию нотариуса можно будет получить 2 апреля

28 марта 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховские правоохранители в течение суток раскрыли уголовное преступление

25 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как в условиях модернизации Быховской ЦРБ оказывается медицинская помощь жителям района

25 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали лучших работников коммунальной сферы

21 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быховском районе горела баня

26 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялось очередное заседание комиссии по содействию занятости населения райисполкома

20 марта 2024
КУЛЬТУРА

Быхаўчан запрашаюць на тыдзень традыцыйнага мастацтва

21 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Сергей Антонов, известный быховчанам своими писаниной и видосиками на экстремистских каналах, подался в бега

20 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

О мерах предосторожности в паводковый период

15 марта 2024