Быхаўскую батлейку прадставіць на Дне пісьменства Магілёўскі музей імя Масленікава

Да юбілейнага 20-га свята Дня беларускага пісьменства, які сёлета сустракае Быхаў, застаецца крыху больш за два тыдні. Вобласць актыўна занята падрыхтоўкай: практычна ўсе буйныя ўстановы культуры рэгіёна рыхтуюць сваю праграму, у тым ліку і музейшчыкі.

imagesАд пейзажнай лірыкі да батлейкі дзевятнаццатага стагоддзя – так здзіўляць гасцеў і жыхароў Быхава будзе Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Паўла Масленікава. Вернісажная экспазіцыя, якую рыхтуюць магілёўскія музейшчыкі, на свяце заяўлена трыма вялікімі блокамі.

Першыя два складаюцца з работ, якія стварылі мастакі з розных краін падчас пленэраў «Образ Родины в изобразительном искусстве» мінулых гадоў. На палотнах гледачы ўбачаць унікальныя па прыгажосці пейзажы, старадаўнія вулачкі, архітэктурныя помнікі і саборы Быхава, Мсціслава і Шклова. Аўтары гэтых твораў – не толькі майстры з Беларусі, але і з Расіі, Сербіі, Украіны.

Яшчэ адзін падарунак быхаўчанам і гасцям свята ад магілёўскіх музейшчыкаў – гэта магчымасць ажыццявіць вандроўку на пару сотняў гадоў назад. Акунуцца ў атмасферу канца 19-га стагоддзя можна будзе дзякуючы сапраўднай беларускай батлейцы. Прычым рэканструявана будзе менавіта мясцовая батлейка з сяла Быч Быхаўскага павета Магілёўскай губерні, паведамляе «Радыё Магілёў”.

Последние новости

ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко освободил от утилизационного сбора ввоз новых грузовиков

4 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Дополнительная работа: виды, оформление и гарантии — разъяснения Минтруда

4 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

ЦТ-2026: выявлены нарушители, разместившие задания в интернете

4 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Погода в Беларуси на неделю: дожди, грозы и тепло до +28°C

4 июня 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Быховская инспекция изъяла запрещённые орудия рыболовства на Днепре

4 июня 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Товарооборот Беларуси и России может достичь $70 млрд в 2026 году

4 июня 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем