Адбылася рабочая нарада па падрыхтоўцы Дня беларускага пісьменства ў Быхаве

Пад кіраўніцтвам першага намесніка міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ліліі Ананіч адбылася рабочая нарада па падрыхтоўцы Дня беларускага пісьменства ў Быхаве.

Яна адзначыла, што Міністэрства інфармацыі краіны з’яўляецца галоўным каардынатарам па арганізацыі падрыхтоўчых мерапрыемстваў, асабліва творчай часткі праграмы, вялікага рэспубліканскага свята, чаму і будзе ў асноўным прысвечаны парадак дня гэтай нарады. Яшчэ адной

Лілія Ананіч
Лілія Ананіч

асаблівасцю з’яўляецца тое, што ў ёй бяруць удзел прадстаўнікі тых гарадоў краіны, дзе да гэтага праходзілі Дні беларускага пісьменства, каб вызначыцца па правядзенню ў рамках 20-га, юбілейнага свята своеасаблівага фестывалю ягоных сталіц.

Вітаючы дэлегацыі гарадоў-сталіц Дня беларускага пісьменства, іншых удзельнікаў нарады, старшыня Быхаўскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Калееў выказаў шчырае спадзяванне на плённае супрацоўніцтва з усімі зацікаўленнымі службамі розных узроўняў з мэтай якаснай падрыхтоўкі і зладжанага правядзення вялікага мерапрыемства.

Што тычыцца матэрыяльнага боку арганізацыі будучага свята, зазначыў Дзмітрый Міхайлавіч, то ўдзельнікі нарады змаглі ўжо ўбачыць ці яшчэ па ходу паездкі па Быхаву пабачаць маштабы разгорнутых будаўнічых і рамонтных работ, і папрасіў іх потым падзяліцца сваімі ўражаннямі і прапановамі.

Пры абмеркаванні пытанняў парадку дня нарады асноўную ўвагу Лілія Ананіч удзяліла менавіта арганізацыі фестывалю гарадоў-сталіц. Дарэчы, гэтым разам у Быхаў прыехалі іхнія прадстаўнікі з Полацка, Жыткавіч, Турава, Навагрудка, Мсціслава, Карэліч, Камянца, Шклова, Барысава, Смаргоні, Хойнікаў, Ганцавіч. У свяце таксама будуць удзельнічаць дэлегацыі з Нясвіжа, Пінска, Заслаўя, Оршы і Пастаў.

Першым чынам дэлегацыі, кіраўнікі служб, арганізатары свята абмяняліся кантактнымі тэлефонамі, каб далей аператыўна і прадметна супрацоўнічаць. Затым пайшла напрацоўка першых варыянтаў гэтай значнай і важнай часткі праграмы свята. Тут свае прапановы па праекту фестывалю ўнесла галоўны рэжысёр Дня беларускага пісьменства Ніна Осіпава, сэнс якіх заключаўся ў тым, каб прэзентацыі гарадоў вызначаліся адметнасцю ды, разам з тым, распазнавальнасцю.

Адбылася зацікаўленная прадметная дыскусія з удзелам спецыялістаў адпаведных служб, прадстаўнікоў дэлегацый сталіц.

Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Анатоль Сінкавец азнаёміў удзельнікаў нарады з асноўнай праграмай маючага адбыцца Дня беларускага пісьменства. Пачнецца ён 31 жніўня 2013 года адкрыццём шэрагу аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры горада, малых сцэнічных пляцовак, працягнецца службамі ў храмах, хросным ходам, вячэрнім канцэртам зорак эстрады і іншымі мерапрыемствамі. 1 верасня адбудуцца асноўныя мерапрыемствы, у тым ліку ўрачыстае адкрыццё свята ў 12 гадзін дня на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы на гарадскім стадыёне, дзе будзе разгорнуты партэр на дзве з паловаю тысячы месцаў для гледачоў, адкрыццё скульптурнай кампазіцыі, шмат чаго іншага, а таксама галоўны вячэрні канцэрт, урачыстае закрыццё Дня, святочны фейерверк.

Лілія Ананіч папрасіла кіраўніцтва Быхаўскага раёна, адпаведныя службы асабліва вызначыцца па сустрэчах шматлікіх гасцей рэспубліканскага свята, у тым ліку замежных, а таксама груп дыпламатаў, пісьменнікаў, журналістаў і г. д. Абмяркоўваліся таксама пытанні тэхнічнага забеспячэння правядзення складанага маштабнага мерапрыемства.

Далей удзельнікі нарады наведалі некалькі рэканструіруемых аб’ектаў горада, у тым ліку гарадскі стадыён, дзе на месцы вызначыліся па некаторых асноўных момантах правядзення Дня беларускага пісьменства.

Мікалай Іваноў.

Последние новости

ТЕХНОЛОГИИ

Дуров объявил о запуске в Telegram донатов авторам и владельцам каналов

19 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Погода на выходные: дождливо, прохладно и ветрено. В ночь на субботу – заморозки

19 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

К 1 сентября все белорусские школы перейдут на новый режим питания

19 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили « Русские народные сказки»

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Советы от МЧС при похолодании

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Тематическую прямую телефонную линию проведет 26 апреля комитет по труду, занятости и социальной защите Могилевского облисполкома

19 апреля 2024
НОВОСТИ

Минобразования скорректировало сроки вступительной кампании в ссузах

19 апреля 2024
В МИРЕ

Израиль нанес ракетный удар по Ирану

19 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Ранние яровые зерновые в Беларуси посеяли более чем на 88% площадей

19 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

На Быховщине отметили День беременных

9 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Машинный парк сельсоветов Быховского района пополнен четырьмя новыми автомобилями

10 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел 1-й этап областного фестиваля управленческого опыта руководителей учреждений общего среднего образования «Лидер образования»

8 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Приглашаем принять участие в фотоконкурсе «В объективе – Быховский район»

9 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024