Саламяны павучок прынясе шчасця ў хату бачок

Саламяны павучок прынясе шчасця ў хату бачок

“Быхаў — адзін з першых гарадоў Магілёўшчыны, дзе майстар па саломапляценні Ірына Кухціна адрадзіла старадаўняе рамяство — саламяных павукоў, — кажа вядучы solomka-paukiметадыст абласнога Цэнтра народнай творчасці Алёна Цішкевіч. — Зараз мы збіраем неабходныя дакументы, каб Быхаўскаму рамяству — пляценне саламяных павукоў — прысвоіць статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі. Саламяныя павукі для Быхаўшчыны – такая ж адметная асаблівасць, як шапавальства для Дрыбіншчыны”.

Ірына Кухціна – член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. У яе руках саломка ператвараецца ў чароўныя эксклюзіўныя рэчы.

“Саламяныя павукі – адны з самых старажытных твораў з саломкі, — рассказвае Ірына Генадзьеўна. Нашы продкі вывешвалі іх перад Новым годам на самым ганаровым месцы, каб яны аберагалі хату і гаспадароў. Праз год стары “павук” спальваўся і на яго месцы з’яўляўся новы. “Павука” падвешвалі і над калыскай немаўляці, а таксама над галовамі маладых у час вяселля. Меркавалі, што ў тым доме, дзе пад столлю кружыцца залацісты саламяны “павук”, заўжды будзе панаваць згода, лад і дабрабыт. Асаблівасць быхаўскіх павукоў у тым, што у нас пераважаюць ромбавыя формы”.

Ірына Кухціна з вялікай увагай ставіцца да захавання рамесніцкіх традыцый роднага краю. Усе яе памкненні бяруць свой пачатак з маленства. Амаль з калыскі мая гераіня назірала за тым, як нешта робіць з лазы і саломы яе бабуля Еўдакія і маці Тамара.

Бацькоўская ж хата літаральна ззяла прыгожымі самаробнымі дыванамі, ручнікамі, карункамі і шматлікімі вырабамі з саломы.
Калі Іра крыху падрасла, сваякі пачалі вучыць яе правільна трымаць пяльцы, рабіць саламяных лялек, павукоў.

“У маёй калекцыі каля сотні традыцыйных саламяных абярэгаў – вялікіх і маленькіх, простых і складных, але заўсёды не падобных адзін да аднаго, — кажа Ірына Генадзьеўна. — Некаторыя з іх аб’яднаны ў калекцыі “Святочныя павукі”, “Вялікія і маленькія”, “Захавальнікі вясковых хат” і інш.
Радуе, што «павукамі» я здолела захапіць і выхаванцаў, і калег, і сваю дачку, якая, я ўпэўнена, працягне нашу справу».

mogved.by

Последние новости

ЭКОНОМИКА

Белорусские предприятия и организации примут участие в Мировой атомной неделе в Москве

18 сентября 2025
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Число электромобилей в Беларуси к концу 2025 года может вырасти до 50 тыс. 

18 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Осторожно, палы!

18 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховщина празднует День народного единства

17 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялся автопробег, посвященный Дню народного единства

17 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Делегация Быховского района на мероприятии, посвященном Дню народного единства

17 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем