Пераемнасць пакаленняў і фактар адказнасці

Пераемнасць пакаленняў  і фактар адказнасці

Другі год запар Бялыніцкі раён па ініцыятыве яго  газеты “Зара над Друццю”прымаў міжрэгіянальны семінар галоўных рэдактараў раённых газет, уласных карэспандэнтаў некаторых рэспубліканскіх выданняў, у якім удзельнічалі таксама старшыня Магілёўскай абласной журналісцкай арганізацыі ГА “Беларускі саюз журналістаў” Аляксандр Тарпачоў і галоўны спецыяліст упраўлення ідэалагічнай работы Магаблвыканкама Вольга Бахановіч.

IMG_0909Летась такое мерапрыемства ладзілася ў вядомым на Магілёўшчыне і за яе межамі СВК “Калгас “Радзіма” на чале з заслужаным работнікам сельскай гаспадаркі Беларусі Аляксандрам Міхайлавічам Лапацентавым, маючым да таго ж шэраг высокіх дзяржаўных узнагарод. Сёлета яно праходзіла ў СВК “Ількавічы”, якім кіруе Віктар Аляксандравіч Крыванос (на здымку справа з рэдактарам Бялыніцкай раёнкі Міхасём Карпечанкам). Калі Лапацентаў — патомны хлебароб, то Крыванос — кадравы вайсковец, скончыў яшчэ ў савецкія часы Калінінградскае вышэйшае ваеннае інжынернае вучылішча і служыў у Савецкай Арміі не толькі у сваёй краіне, а і за яе межамі. У запас пайшоў у званні падпалкоўніка, з медалямі “За адвагу”, “За баявыя заслугі”, іншымі ўзнагародамі.

Па ўласнаму прызнанню баявога старшага афіцэра, у сельскую гаспадарку ён прыйшоў працаваць выпадкова, ды так і застаўся.

СВК “Ількавічы” ўтвораны на пачатку новага стагоддзя, праз аб’яднанне калгасаў імя Ільіча і імя Энгельса. У двух яго аграгарадках Іскра і Ланькаў — дзейнічаюць сучасныя вытворчыя, сацыяльна-культурныя, бытавыя аб’екты, будуецца добраўпарадкаванае жыллё.

На палетках і фермах, спецыялістамі працуе каля двухсот чалавек. Сярод іх ёсць моладзь. Маладыя хлебаробы разам з вопытнымі старэйшымі таварышамі дабіваюцца высокіх працоўных вынікаў, таму ўжо каторы год запар удзельнічаюць у Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы “Дажынкі”, дзе атрымліваюць заслужаныя імі прызы. Раней жа гэтая гаспадарка не выходзіла ў лідары нават раённага спаборніцтва. Карэнным чынам сітуацыя пачала змяняцца ў лепшы бок, калі праўленне ўзначаліў Віктар Крыванос. Пачалі расці надоі, прывагі, заробкі, паляпшацца ўмовы працы, што вельмі важна для таго, каб у вёсцы заставалася моладзь. І яна заставалася. Віктар Аляксандравіч з асаблівай цеплынёю назваў сваіх лепшых маладых механізатараў  Дзмітрыя Шабусава, неаднаразовага ўдзельніка рэспубліканскіх дажынак, які паказвае прыклад высокапрадукцыйнай працы іншым сваім калегам, трактарыстку Олю Манаеву — адзіную пакуль у атрадзе механізатараў. А гэта і ёсць пераемнасць пакаленняў, фактар адказнасці за даручаную справу, што сугучна тэме праводзімага семінара.

Моладзь добра працуе, добра і зарабляе. Калі ў сярэднім па СВК месячны заробак вагаецца ў межах 5 мільёнаў рублёў, то ў перадавікоў вытворчасці, механізатараў, да прыкладу, ён дасягае 16 мільёнаў. Дарэчы, 16 мільёнаў можа атрымаць тут любы малады спецыяліст, які пасля заканчэння навучальнай установы сельскагаспадарчага профілю па размеркаванню прыязджае сюды працаваць. Якім чынам? Кіраўнік гаспадаркі патлумачыў, што да маладога чалавека месяцы два-тры прыглядваюцца, дапамагаюць яму парадамі, добрымі словамі ў станаўленні. І калі бачаць, што з хлопца альбо дзяўчыны будзе толк, прапануюць заключыць дамову, згодна з якой ён ці яна добрасумленна адпрацуе ў гаспадарцы не менш пяці гадоў. За гэта адразу атрымае, акрамя належачых яму выплат, яшчэ 16 мільёнаў рублёў, якія не трэба будзе вяртаць у касу. Такі спосаб замацавання моладзі ў вёсцы дзейнічае даволі эфектыўна. Гэта зноў-такі пераемнасць пакаленняў, фактар адказнасці. Старшыня сельгаскааператыву назваў сям’ю маладых спецыялістаў, якая падпісала такую дамову і адразу атрымала 32 мільёны рублёў.

Калі Крыванос толькі стаў старшынёю, то сярэднесутачны надой на карову ледзьве дасягаў 2800 кілаграмаў малака. Цяпер ён узяў планку ў 5000 кілаграмаў. Дробных ферм, якія засталіся ў спадчыну з савецкіх часоў, тут няма. Знеслі, а замест іх пабудавалі два сучасныя малочныя комплексы з абсталяванымі па апошняму слову навукі і тэхнікі даільнымі заламі. Ёсць свая лабараторыя з высакакласнымі спецыялістамі, якія пільна адследжваюць якасць малака. А яно ідзе ў Магілёў на знакамітую “Бабушкіну крынку” толькі гатункам “экстра” альбо часам вышэйшым гатункам. “Дабіцца гэтага было няпроста, — сказаў кіраўнік, бо перапрацоўшчыкі нашай сыравіны свядома заніжалі якасныя паказчыкі малака, але мы даказалі ім, што наша малако сапраўды высакаякаснае, хаця даказваць давялося доўга. Калі некага цікавіць, якім чынам, магу падзяліцца вопытам». Віктар Аляксандравіч шчыра ўсміхаецца, а мы разумеем, колькі сіл, энергіі, грашовых сродкаў, паездак у Магілёў і сталіцу давялося патраціць і зрабіць, каб устанавіць справядлівасць, адстаяць яе, трымаць і зараз высокую марку якасці малака. Менавіта дзеля гэтага займелі ў той складаны час лабараторыю.

Гаспадарка мае свой камбікормавы завод, завод па перапрацоўцы рапса, якія набылі за ўласныя грошы. Атрыманае рапсавае масла рэалізуюць Магілёўскаму прадпрыемству “Хімвалакно”, а жмых скарыстоўваюць на ўласныя патрэбы ў жывёлагадоўлі, даюць гаспадаркам-суседзям, бо падчас працы заводу выходзіць да 15 тон жмыху ў суткі, выдатнага корму для грамадскага пагалоўя.
СВК “Ількавічы” займаецца не толькі вытворчасцю раслінаводчай, жывёлагадоўчай прадукцыі. Ён мае тры ўласныя стацыянарныя магазіны, адзін з якіх гандлюе ў райцэнтры Бялынічы, ёсць так званы выязны магазін. Гэта сур’ёзная канкурэнцыя гандлёвым кропкам кааператыўнага гандлю, бо кожны магазін СВК рэалізуе ў месяц тавараў, асабліва прадуктаў харчавання, недзе на 70 мільёнаў рублёў. Яны гандлююць усім, акрамя алкагольных напояў, ды Віктар Аляксандравіч падумвае над тым, каб прадаваць і іх. Але добрай якасці, а не сурагаты.

Праўленне і яго старшыня падтрымліваюць, заахвочваюць не толькі працоўную моладзь. Вучнёўская не выпадае з поля зроку таксама. Школьнік, які за свае веды атрымлвае сямёркі і больш высокія адзнакі, па выніках кожнай вучэбнай чвэрці заахвочваецца матэрыяльна трыма базывымі велічынямі.

Ёсць разавыя прэмі і для актывістаў школьнага жыцця. Калі ж дзеці падчас летніх канікулаў дапамагаюць, скажам, на збожжатаках, то іхняя праца аплачваецца вельмі дастойна. Зразумела, што працуюць хлопчыкі і дзяўчынкі пад наглядам сваіх настаўнікаў, разам з дарослымі. А гэта таксама пераемнасць пакаленняў, фактар адказнасці за даручаную справу, якія прывіваюцца дзецям, выхоўваюцца ў іх са школьнай парты.

Мікола Леўчанка.

Последние новости

ТЕХНОЛОГИИ

Дуров объявил о запуске в Telegram донатов авторам и владельцам каналов

19 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Погода на выходные: дождливо, прохладно и ветрено. В ночь на субботу – заморозки

19 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

К 1 сентября все белорусские школы перейдут на новый режим питания

19 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили « Русские народные сказки»

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Советы от МЧС при похолодании

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Тематическую прямую телефонную линию проведет 26 апреля комитет по труду, занятости и социальной защите Могилевского облисполкома

19 апреля 2024
НОВОСТИ

Минобразования скорректировало сроки вступительной кампании в ссузах

19 апреля 2024
В МИРЕ

Израиль нанес ракетный удар по Ирану

19 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Ранние яровые зерновые в Беларуси посеяли более чем на 88% площадей

19 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

На Быховщине отметили День беременных

9 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Машинный парк сельсоветов Быховского района пополнен четырьмя новыми автомобилями

10 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел 1-й этап областного фестиваля управленческого опыта руководителей учреждений общего среднего образования «Лидер образования»

8 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Приглашаем принять участие в фотоконкурсе «В объективе – Быховский район»

9 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024