Трымаюць марку лепшых

Трымаюць марку лепшых

Прыпамінаю Глухскае аддзяленне паштовай сувязі гады чатыры таму назад, калі яно месцілася ў адным памяшканні з праўленнем тагачаснага СВК “Глухі”, а ўваход у яго быў з правага боку, так бы мовіць, з тарца. Гэта быў невялікі, нават цесны пакой, дзе не мог умясціцца нават дзесятак наведвальнікаў. Начальнік аддзялення Марыя Разахацкая аднойчы наракала, што даўно наспела праблема новага памяшкання. Няхай сабе і не асобнага, але прасторнага, зручнага, каб працавалася і яшчэ хацелася.

IMG_0906

Мара Марыі Мікалаеўны, якая аддала пошце больш за сорак гадоў свайго працоўнага жыцця, збылася. Неўзабаве аддзяленню выдзелілі патрэбную карысную плошчу на першым паверсе, з правага яго боку, мясцовай урачэбнай амбулаторыі. Вось толькі парабіць тут ветэрану больш не давялося — пайшла на заслужаны адпачынак. Замест яе прыйшла сюды Галіна Сухадольская.

—    Тады пачыналася аптымізацыя паштовых аддзяленяў, у вёсцы Сяліба, побач з Глухамі, аддзялене зачынілі, а я там ім загадвала, і прапанавалі пайсці сюды, — узгадвае суразмоўца, — давялося згадзіцца. З таго часу і працую.

Зусім невялікі калектыў аддзялення зараз прадстаўляюць сама Сухадольская і паштальён Ніна Пакрашынская (на здымку — справа налева). Калі першая адпрацавала ў галіне 15 гадоў, то другая на адзін год болей. Але істотнай  розніцы ў прафесіянальнай падрыхтоўцы няма. Абедзве выдатна ведаюць свае службовыя абавязкі, паспяхова з імі спраўляюцца. Таму і вынікі сумеснай працы адпаведныя. На відным месцы выстаўлены Дыплом раённага выканаўчага камітэта, якім адзяленне ўзнагароджана за 2012 год як пераможца раённага спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў сярод арганізацый сферы абслугоўвання.

Добра складваюцца паказчыкі і сёлетняга года. Сярэднемесячны тавараабарот складае недзе 10 мільёнаў рублёў. Калі ўлічыць, што амаль  побач з аддзяленнем знаходзіцца два магазіны райспажыўтаварыства, а трэці — на адлегласці каля кіламетра, у Глухскай Сялібе, то гэты паказчык даволі неблагі.

Аддзяленне абслугоўвае крыху больш 400 чалавек насельніцтва ў аграгарадку Глухі, прылягаючай да яго вёскі Сяліба, а таксама вёскі Заброддзе, Ямішча. У Заброддзі ўжо амаль нікога не засталося, а ў Ямішчы некалькі сем’яў жывуць. Да іх за тры кіламетры і дабіраецца Пакрашынская з перыёдыкаю, пераводамі, ін-шымі паштовымі адпраўленнямі. У большасці сваёй яе сумка запоўнена перыядычнымі выданнямі. 41 вясковец выпісвае зараз газету “СБ. Беларусь сегодня”, якую людзі ведаюць яшчэ з савецкіх часоў як “Советскую Белоруссию”, 69 —сваю раённую газету “Маяк Прыдняпроўя”.

Ідзе падпісная кампанія на другое паўгоддзе сёлетняга года, таму хацелася б, каб нашымі чытачамі былі не толькі сённяшнія падпічсыкі, а і новыя. Мы ж будзем старацца рабіць газету яшчэ болей змястоўнай, цікавай.

Увогуле, ў аддзяленні можна купіць многае, акрамя, зразумела, спіртных напояў, каўбас, іншых мясных прадуктаў харчавання. А вось штучны тавар — пернікі, алей, фасаваныя крупы, мінеральную ваду, цукеркі розныя — калі ласка.

Можна нават заказаць складана-бытавую тэхніку і яе абавязкова прывязуць.
Па-ранейшаму аказваецца паслуга “Тавары — поштай”. Заказвай і абавязкова атрымаеш патрэбную рэч.

Мікола КОЛАСАЎ.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Как белорусы будут работать и отдыхать в мае 2024

28 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

В Минобразования рассказали, введут ли обязательную отработку для платников

28 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили продажу стирального порошка Ariel и капсул Tide

28 марта 2024
ГЛАВНОЕ

В Беларуси на 1 января 2024 года проживало около 9,15 млн человек

28 марта 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

29 марта – прямая телефонная линия с начальником 11 управления ГУБОПиК МВД

28 марта 2024
ЭКОНОМИКА

Дни Могилевской области пройдут с 29 марта по 22 апреля на ВДНХ в Москве

28 марта 2024
В МИРЕ

Напавшие на “Крокус Сити Холл” были под воздействием наркотических веществ

28 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Карпенко рассказал, как идет формирование ВНС

28 марта 2024
АКТУАЛЬНО

Прямая линия замначальника Могилевского областного управления МЧС Владимира Гореликова пройдет 30 марта

28 марта 2024
АКТУАЛЬНО

Бесплатную консультацию нотариуса можно будет получить 2 апреля

28 марта 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховские правоохранители в течение суток раскрыли уголовное преступление

25 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как в условиях модернизации Быховской ЦРБ оказывается медицинская помощь жителям района

25 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали лучших работников коммунальной сферы

21 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быховском районе горела баня

26 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялось очередное заседание комиссии по содействию занятости населения райисполкома

20 марта 2024
КУЛЬТУРА

Быхаўчан запрашаюць на тыдзень традыцыйнага мастацтва

21 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Сергей Антонов, известный быховчанам своими писаниной и видосиками на экстремистских каналах, подался в бега

20 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Единый урок, посвященный годовщине трагедии в Хатыни, пройдет 22 марта во всех школах Беларуси

22 марта 2024