На Быхаўскiм кансервава-гароднiнасушыльным заводзе ў гэтыя днi поўным ходам iдзе выраб варэння з клубнiц
На Быхаўскiм кансервава-гароднiнасушыльным заводзе ў гэтыя днi поўным ходам iдзе выраб варэння з клубнiц. Ужо апрацавана i зварана каля 10 т ягады, якую прывезлi сюды з Брэстчыны.
Спачатку ягады сартуюць, мыюць, засыпаюць цукрам, настойваюць 12 гадзiн. Вараць у спецыяльным абсталяваннi. Варэнне i джэм фасуюцца ў шкляную тару ёмiстасцю па 450 г. Ужо расфасавана каля 50 т слоiкаў.
У блiжэйшыя днi на прадпрыемства будзе завезена не менш за 10 т клубнiц.